Здарэнні33

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск

Заолаг учора стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе М3 Мінск — Віцебск у Бярэзінскім біясферным запаведніку. Ён ехаў з хуткасцю 65 км/г, калі яго абагнаў аўтобус з Санкт-Пецярбургу, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Скрыншот відэа «Дзікая прырода побач»

«Аўтобус ехаў каля 75-80 км/г. Ён ад’ехаў ад мяне метраў на сто, і я гляджу — пасярод дарогі ляжыць мядзведзь. — расказвае Віталь. — Аўтобус спыніўся, выйшлі абодва вадзіцеля і пасажыры. Гэта вельмі ажыўленая траса, ззаду ехалі фуры. Я адцягнуў мядзведзя на абочыну, каб яго не давілі іншыя машыны. Потым я звязаўся з супрацоўнікам Бярэзінскага запаведніка, выклікаў ДАІ. Мне шкада і кіроўцу, і медзведзяня. Але ноччу, асабліва скрозь запаведнік, трэба ехаць асцярожней».

Па яго словах вінаваты кіроўца аўтобуса: на гэтым участку трасы стаіць знак «Пераход дзікіх звяроў на працягласці 25 кіламетраў», які абавязвае ехаць цішэй і асцярожней. За збітую чырванакніжную жывёлу пагражае сур’ёзны штраф.

Напярэдадні ў сацсетках з’явіліся паведамленні, што гадавое мядзведзяня бегае недалёка каля вёскі Бягомль — усяго за 15 км ад месца ДТЗ. Магчыма, гэта той самы звер.

Як пазбегчы падобных сітуацый?

  • Старайся праз лес ездзіць толькі калі светла, пазбягай ездзіць у прыцемках і ноччу.
  • У прыцемках і ноччу ў лесе ніколі не гані!
  • Уключай у лесе дальняе святло заўсёды па магчымасці, як толькі наперадзе няма машын.
  • Будзь асабліва ўважлівым на дарогах праз нацпаркі, запаведнікі і заказнікі.
  • Будзь асцярожны на лясных трасах з агароджай па баках, бо яна не дае капытным пакінуць дарогу.
  • Не сігналь і не міргай фарамі — паводзіны жывёлы могуць быць непрадказальныя.

Каментары3

  • .
    12.05.2025
    Выпадкова ці не, але і зноўку тут — Расія. Нічога добрага яны не робяць на нашай зямлі і не зробяць ніколі.
    Шкада жывёліну :(
  • а
    12.05.2025
    а дзе яго мама? у запаведніку паляўніцтва дазволена?
  • Колхозное быдло на выпасе
    12.05.2025
    ., За 30 лет килбасу и пиво делать не научилось, а виновата Россия.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць