Вайна2121

Расія выставіла Украіне восем умоў

Вынікі ўцечак, якія з’явіліся ў СМІ пасля перамоў Расіі і Украіны, дазваляюць скласці спіс умоў, на якіх Масква гатовая спыніць вайну супраць Кіева, піша «Агентство».

Расійская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Мядзінскім (другі злева) на перамовах у Стамбуле. Фота: Arif Hudaverdi Yaman/Anadolu via Getty Images

Умовы Расіі:

1. нейтралітэт Украіны — забарона на ўступленне ў NATO і іншыя ваенныя саюзы;

2. адсутнасць замежных войск на тэрыторыі краіны;

3. забарона на наяўнасць зброі масавага паражэння на тэрыторыі Украіны;

4. Украіна павінна адмовіцца ад патрабавання рэпарацый;

5. перадача Расіі чатырох анексаваных у 2022 годзе абласцей у межах, якія гэтыя рэгіёны мелі як частка Украіны;

6. Расія патрабуе перадаць ёй гэтыя чатыры вобласці неадкладна, інакш пагражае захапіць дадатковыя — у тым ліку Харкаўскую і Сумскую;

7. Масква дамагаецца міжнароднага прызнання ўсіх пяці анексаваных рэгіёнаў (уключаючы Крым);

8. Пуцін згодзіцца на рэжым спынення агню толькі пасля вываду украінскіх войскаў з анексаваных тэрыторый і фактычнай іх здачы.

Частка гэтых патрабаванняў (напрыклад, вывад УСУ з анексаваных рэгіёнаў у межах іх украінскіх адміністрацыйных граніц) адпавядае тым, якія Пуцін агучваў у чэрвені 2024 года.

Умовы Масквы не супадаюць з планам Белага дома па мірным урэгуляванні. Паводле амерыканскага бачання, перамовы павінны пачацца са спынення агню. У дакуменце таксама гаворыцца, што ЗША гатовыя прызнаць Крым расійскім толькі юрыдычна, а астатнія тэрыторыі — дэ-факта пад кантролем Расіі. Пры гэтым Украіна, паводле плана Дональда Трампа, павінна аднавіць кантроль над Харкаўскай вобласцю.

ЗША настойваюць на паступовым урэгуляванні з акцэнтам на гуманітарныя пытанні, але канчатковае пагадненне пакуль выглядае недасягальным праз прынцыповую розніцу пазіцый бакоў.

Каментары21

  • Найперш не галасі!
    17.05.2025
    Ардынцы невылечна кончаныя.

    І ніхто не растлумачыць сутнасць расійскага імперыялізму лепш за саміх расійскіх імперыялістаў.
    Публічнае і міжнароднае згадванне рэпарацый сведчыць пра асэнсаванасць імі зробленага.
    Сутнасць расійскага імперыялізму з дыпламатычных кулуараў трэба выводзіць ў медыяполе.
    Гэта дазволіць палітыкам Еўропы трымаць цвёрдую лінію і што самае важнае - справаздачыцца перад сваімі выбаршчыкамі.
  • Filipp
    17.05.2025
    1. нейтралітэт Украіны — забарона на ўступленне ў NATO і іншыя ваенныя саюзы;
    ( Тут згода з Трампам ёсць, ён ужо аб гэтым казаў)

    2. адсутнасць замежных войск на тэрыторыі краіны;
    ( Так ніхто і не рвецца з замежных войск на дапамогу Ўкраіне)
    3. забарона на наяўнасць зброі масавага паражэння на тэрыторыі Украіны;
    ( Не зусім зразумела аб чым гэта)
    4. Украіна павінна адмовіцца ад патрабавання рэпарацый;
    ( Ну тут даволі проста, каб патрабаваць рэпарацыі, трэба перамагчы )
    5. перадача Расіі чатырох анексаваных у 2022 годзе абласцей у межах, якія гэтыя рэгіёны мелі як частка Украіны;
    ( гэта дурасць, разумней па лініі сутыкнення +- пару км калі неабходна)
    6. Расія патрабуе перадаць ёй гэтыя чатыры вобласці неадкладна, інакш пагражае захапіць дадатковыя — у тым ліку Харкаўскую і Сумскую;
    ( гэта імпэрская барзата, да і моцы ім не хопіць гэта зрабіць, альбо зрабіць хутка)
    7. Масква дамагаецца міжнароднага прызнання ўсіх пяці анексаваных рэгіёнаў (уключаючы Крым);
    ( Трамп і Кітай можа і прызнаць, але ж Эўропа наўрадці)
    8. Пуцін згодзіцца на рэжым спынення агню толькі пасля вываду украінскіх войскаў з анексаваных тэрыторый і фактычнай іх здачы.
    ( Таксама дурасць)
  • JJ
    17.05.2025
    Украинская армия имеет хороший боевой дух, никакой деморализации нет, вооружение есть, хоть и нужно побольше, а по многим направлением имеет преимущество в FPV-дронах и контролирует линию фронта. Требования Путина, это либо повышения ставок в игре в расчёте на блеф и что Трамп сбросит свои карты, либо очередное непонимание Путиным что происходит на фронте из-за того, что ему подают исключительно такие реляции, которые он хочет услышать. Эти абсурдные требования никто не примет, так что война продолжится и ничего хорошего там для России не просматривается.

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць