Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»
-
30.06.2025Так дэперсаналізацыя-дэрэалізацыя, стан адчужэння ад сябе, свайго "Я", рэальнасці, і наступствы медытацыі тлумачацца аднімі і тымі ж словамі.
Толькі ў адным, медыцынскім кантэксце, як нешта дрэннае - сіндром шэрагу псіхічных разладаў, а ў другім, (псеўда)духоўным, як нешта добрае - самаразвіццё, яднанне з сусветам.
Калі псіхіка ўстойлівая, то могуць пахістаць, каб атрымаць новы досвед, а пасля вярнуцца ў "нармальны" стан.
А калі не вельмі ўстойлівая, то могуць і не вярнуцца.
Дзіўна, што людзі кажуць пра медытацыю як спосаб паглядзець на сябе і свет з боку, пераасэнсаваць, аднак на саму медытацыю як працэс гэта іх жаданне рэфлексіі не распаўсюджваецца. Тыпа "а што я насамрэч раблю з сабой, калі галава працуе інакш".
Пытанне пра этычнасць вернае і таму, што ў поп-духоўных практыках "прадаецца" прыгожымі словамі тое, чаго самі не разумеюць. -
30.06.2025А ці этычна праводзіць такія даследаванні на падлетках 11-14 гадоў? У такім уразлівым узросце, калі нават дрэнная адзнака ў школе можа давесці да думак аб с...цыдзе? І да, практыкаваць медытацыі трэба падрыхтаваным, ці пад наглядам настаўніка/ментара. Ёсць такая "шаманская хвароба", калі пачынаюць бачыць свет у іншай, нязвыклай форме; кажуць, што і з глузду можна з’ехаць.
-
30.06.2025Писал человек, даже близко не знакомый с психологией.
Если коротко.
14 лет это ещё недееспособные люди по законам почти всех стран планеты. И по той же науке.
Сдохнуть можно даже от аспирина. А уж язва гарантирована. И побочка есть у хх%. От этого он не перестает быть лекарством.
[Зрэдагавана] -
30.06.20251.Медытацыя па аплікацыя тое ж самае, што і псіхатэрапія з чатам джыпіці.
Гэта патрэбнасць чалавека - усяго дабіцца хутка і бескаштоўна.
2.Медытацыя, медытацыі рознь.
Любая практыка , лбле дзеянне можа стаць майндфулнэс практыкай, калі робіш яго свядома. Сэнс медытацыі - назіранне за сваім станам, фокус увагі на цела, дыханне і пачуцці. Калі чалавек усё жыццё іх ігнорыў, а потым зазірнуў у іх падчас медытацыі - канечне можа зрабіцца страшна. І тады ў гэтым тожаб ісці да тэрапеўта.
3. Добра, што ў тых людзей з даследавання менавіта медытацыя стала пускавым кручком, а не наркотыкі, шокавая сітуацыя ці штосьці яшчэ.
Калі ў псіхіцы ёсць нейкая жэсць яна выйдзе рана ці позна. Мозг шмат рэсурса аддае, каб забяспечыць траўмаванаму чалавеку нармальны стан.
Вынік: хадзіце да псіхолага, практыкуйце са спецыялістамі. -
30.06.2025Аргументацыя з катэгорыі "калі штодня у спотрзалі цягаць штангі, то будуць балець мышцы, можна што-небудзь парваць ці нават памерці!"
-
01.07.2025Артыкул на мяжы з трызненнем.
Патрацілі 8 млн. даляраў на даследаванне ўплыву медытацыі на дзяцей 11-14 гадоў? Дык нічога, што прэфрантальная кара галаўнога мозга фармуецца ажно да 25 гадоў?:)
Медытацыя вызывае трывожнасць і страх? Не дзіва. Сучасны спажывец кантэнту, пераўзбуджаны і перадазаваны непатрэбнай інфармацыяй, натуральна можа сутыкнуцца з першабытным жахам, застаўшыся на адзінцы з самім сабой, плынню некантраляваных думак і адчуваннямі ў целе, на якія ніколі не ўвяртаў увагу.
Так і ўяўляю, як ўмоўны карпянкоў пачне медытаваць і а*уее ад пратухлага пашцета ўнутры сваёй брыдкай галавы.
Любыя медычныя практыкаванні (а медытацыя - гэта, безумоўна, медычнае практыкаванне) павінны рабіцца асэнсавана і з неабходнай тэарэтычнай падрыхтоўкай. -
01.07.2025З непрыемнымі наступствамі можа сутыкнуцца толькі нехта "дрэнны": перадазаваны спажывец кантэнту або брыдкі карнік?
Як я разумею, зусім неабавязкова: у гэтым спісе могуць быць і людзі, якія не рабілі нешта дрэннае, а, напрыклад, чыя псіхіка не вытрымае эксперыментаў. Хваробы або такія асаблівасці псіхікі - не віна людзей.
То-бок, гэта міф, што медытацыя адкрые "сапраўдную" сутнасць чалавека, за якую ён адказны сваімі папярэднімі рашэннямі.
(Я нават не ўпэўнены, што той карнік увогуле нешта зразумее дрэннае пра сябе).
Калі гэта медычнае практыкаванне, якія медыцынскія паказанні да яго?
Вядома ж, што празь дурату (бязмежжа) можна зламаць...што заўгодна, а гэта й ёсьць пабочка... Тая ж медытацыя не павінна пазбаўляць людзей звыклага ладу жыцьця ў людзкой прыродзе, прыемных стасункаў, заняткаў, асяроддзя й вобразаў, што прыносяць радасьць, яны павінны пераважаць любы негатыў, без якога ў жыцьці не абыйдзецыа, і ня будзе вам ніякай пабочкі й псыхозаў з дэпрэсьняком.
Заставайцеся сабою, трымайцеся здаровай лёгіцы й традыцыяў ва ўсім, не дазваляйце сабою маніпуляваць, і будзе вам ментальнае здароўе !