Свет1010

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў сваёй сацсетцы Truth Social па іранскім пытанні. Гэтым разам ягоная пазіцыя вельмі радыкальная.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы «Вярхоўны лідар». Ён — лёгкая цэль, але знаходзіцца ў бяспецы — мы не збіраемся ліквідоўваць яго (забіваць!), прынамсі, пакуль. Але мы не хочам, каб ракеты ляцелі па мірных жыхарах або амерыканскіх салдатах. Наша цярпенне канчаецца. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!..» — напісаў Трамп.

Пасля ён напісаў яшчэ адну, гэтым разам зусім лаканічную рэпліку:

«БЕЗУМОЎНАЯ КАПІТУЛЯЦЫЯ».

Яшчэ раней прэзідэнт ЗША напісаў, што ў амерыканцаў «поўны і татальны кантроль над небам над Іранам». Ён пахваліў іранскую СПА, але адзначыў, што яна не параўнаецца з прыдуманай, распрацаванай і вырабленай у ЗША зброяй (Трамп ужыў слова stuff).

Каментары10

  • камон
    17.06.2025
    Donnie The Hero , да хейтараў Трампа ніяк не даходзіць, што без дамовы з ЗША Ізраіль нават не пачынаў бы.
  • Donnie The Hero
    17.06.2025
    камон, зноў праглядзеў усе скрыншоты твітоў непераможнага і выразна бачу, што Ізраіль дагэтуль не пачаў - ніводнага ўзгадвання няма. Так што, дзякуй амерыканскім воінам-вызваліцелям з галоўнакамандуючым на чале.
  • Ласкавы мішка
    17.06.2025
    Дасвіданья

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць