Грамадства33

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку

«Ён недзе там словам падтрымае, яшчэ нешта, стрыжань мне перадаваў… А яго за гэта таксама каралі».

Падчас прэс-канферэнцыі блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі расказаў, што за палітыку за кратамі цярпяць і тыя вязні, якія трапілі па непалітычных артыкулах.

«У вас там лічыцца прыкладна 1100 палітзняволеных, але яшчэ ёсць адна катэгорыя, пра якую вы не ведаеце зусім. Ёсць проста зняволеныя па іншых артыкулах, якія селі ў 2020 годзе, напрыклад, па 328 (артыкул за наркотыкі. — НН), і ў іх прафулік экстрэмісцкі. Гэта людзі, якія мне дапамагалі, напрыклад, і яны экстрэмістамі сталі ўжо там. І трэба ім таксама дапамагчы, гэтым людзям. Я вас прашу: гэтых людзей таксама трэба выцягваць», — заплакаў Сяргей Ціханоўскі, калі казаў пра іншых вязняў.

@nashanivanews Хто падтрымліваў Сяргея Ціханоўскага гэтыя 5 год і што яму давала надзею #тихановский #тихановская #верш #минск #гомель #могилев #витебск #брест #гродно ♬ mirage - théos & Antent

Ён згадаў аднаго з такіх хлопцаў, які сядзеў па 328-м артыкуле.

«Ён недзе там словам падтрымае, яшчэ нешта, стрыжань мне перадаваў… А яго за гэта таксама каралі. І пасля даюць гэты прафулік экстрэмісцкі, яго адпраўляюць у калонію, яго зноў у турму… Ён ужо два разы ў турме праз гэты прафулік. Гэта таксама ўжо наш чалавек, яго трэба ратаваць».

Ціханоўскі дадаў, што шмат людзей за кратамі спрабавалі дапамагаць яму.

Каментары3

  • Клоп
    22.06.2025
    Банду лукашыстаў і іх хайруснікаў чакае адказ. Дзякуючы трампу мы іх дажмем як зараз дажымаюць Іран
  • Барадзед
    22.06.2025
    Политзаключенных освобождают чтобы не вводили новых санкций и не разрушали режимный бизнес. Как можно ввести новые санкции, когда тут политзаключенные выходят?
  • Свабоду ўсім палітвязням
    23.06.2025
    Барадзед, дык што, няхай далей сядзяць, пакуль вы тут каменты стрычыце?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць