Свет44

Нікол Пашынян запрасіў Каталікоса ўсіх армян асабіста пераканацца, што ён не рабіў абразання

Паміж прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і кіраўніцтвам Армянскай апостальскай царквы (ААЦ) працягваецца сур’ёзны канфлікт. Пасля таго, як прэс-сакратар Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ заявіў, што Пашынян нібыта праходзіў рэлігійны абрад абразання, то-бок належыць да мусульманскай веры, той запрасіў абодвух асабіста пераканацца ў адваротным.

Нікол Пашынян. Фота: Leon Neal/Pool via AP

«Прэс-сакратар смельчака [Ктрыджа] Нерсісяна [гэта свецкае імя Гарэгіна ІІ. — НН] апублікаваў заяву, што я нібыта абрэзаны. Я гатовы прыняць смельчака [Ктрыджа] Нерсісяна і яго прэс-сакратара і даказаць адваротнае», — напісаў старшыня армянскага ўрада ў сваім тэлеграм-канале.

Раней Пашынян рэзка раскрытыкаваў стан храмаў у краіне і абвінаваціў Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна II ў парушэнні манаскага абету бясшлюбнасці. 

Пашынян таксама заклікаў Царкву адказаць на пытанні пра маральную прыдатнасць яе кіраўніцтва, сцвярджаючы, што духоўная бяспека краіны пад пагрозай. Яго крытыка выклікала моцную рэакцыю з боку самой Царквы, а таксама грамадскіх арганізацый. ААЦ абвінаваціла прэм’ера ў спробе знішчыць яе аўтарытэт дзеля палітычнай выгады і расколу грамадства. Пратэсты супраць Пашыняна дасягнулі нават формы вулічных акцый з сімвалічным «прыходам з пекла».

У адказ на працяглы канфлікт прэм’ер у чэрвені адкрыта запатрабаваў адстаўкі Гарэгіна II, падкрэсліваючы, што чалавек, які парушыў духоўныя абавязкі, не можа быць маральным лідарам нацыі.

Супрацьстаянне паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Ніколам Пашынянам працягваецца з 2020 года, калі пасля няўдалай для Арменіі 44-дзённай вайны за Карабах царкоўны сабор запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра. У адказ урад пачаў пераглядаць ролю Царквы ў грамадстве і ўвёў больш строгі кантроль за яе дзейнасцю.

73-гадовы Гарэгін ІІ кіруе Армянскай Апостальскай Царквой больш за чвэрць стагоддзя, з кастрычніка 1999 года. Нядаўна да 25-годдзя сваёй інтранізацыі ён быў узнагароджаны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам ордэнам РПЦ.

Каментары4

  • ци
    24.06.2025
    А если бы был фимоз?)
  • Е
    24.06.2025
    Чаму рэдакцыя піша я..аць, а пі...ку пакажы пісаць нельга?
  • None-Franak
    25.06.2025
    Trolling Level 101. “ Look at my dick Holy Father, and you too, your Eminence”.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць