Каментары да артыкула

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор

  • Лявон
    27.06.2025
    З большага, слушна.
    А ле прагледжваецца наратыў "А вы ...! А мы ... !" і розныя папрокі. Гэта раз'ядноўвае, а мы мусім наадварот, аб'ядноўваць высілкі для агульнай справы.
    Напрыклад, што я бачу з хібаў, дык гэта тое, што бракуе сучаснага беларускамоўнага кантэнту для дзяцей(ды й для дарослых таксама), а для падлеткаў ўвогуле няма, а гэта вельмі важна ў справе прасоўвання мовы сярод дзяцей. Што зменяць нашыя высілкі, калі дзеці будуць успрымаць беларушчыну выключна ў кантэксце вёскі? Цікава ім будзе? Таму давайце калі не ствараць, то хаця б данаціць тым, хто стварае кантэнт для дзяцей.
  • Найперш не галасі!
    27.06.2025
    Пошукі тэктанічных разломаў пра дзядоў 1863 года і "мяцежнікаў" лішнія. Альбо незразумелыя.
    А так збольшага слушна: гараджане не надта ангажаваныя ў каляндарна-абрадавы цыкл. Ад гэтага як людзі яны не сталі горшымі.
  • Сталі
    27.06.2025
    Найперш не галасі! , ад гэтага людзі адназначна сталі горш. Гарадскі жыхар абавязкова не споўна розуму.
  • Найперш не галасі!
    27.06.2025
    Сталі, самыя нашыя сённяшнія дзікуны паходжаннем з калгасаў.
    Рабы ў пошуках рабоў.
    Пакуль будзе жыць калгасная вёска, датуль будзе сацыяльная база рабства і ментуры.

    У суседняй тэме згубіўся, а мо не прайшоў цэнзуру кароценькі каментар адказ Смургонцу пра "прышчэпку саўковасці" і страту культурнай і каштоўнаснай пераемнасці падчас імклівай бссраўскай урбанізацыі.
    Сутнасць каментару простая: наш каляндарна-абрадавы цыкл і міфалагічнае разуменне светабудовы не выцягвае і не будзе запатрабаванае ў горадзе 20 і 21 стагоддзя. Папросту не працуе і не для таго створанае.
    З пэўных відавочных прычынаў пераемнасць страчаная, таму гораду даводзіцца самастойна і нанова ствараць сваю Беларускую Прастору. Але ад гэтага гарадскія, бальшыня насельніцтва, не сталі кастай пагарджаных.
  • Слухач
    27.06.2025
    А я часта слухаю радыё "Рацыя", яны файныя. А якраз Мост рэдка трапляе да ўвагі
  • Мэйк Беларусь з.. эгэн.
    27.06.2025
    "Панаехаўшыя" пасля 20-га прынеслі ў Падляшша з Беларусі "гарадскую культуру"?Гэта якую?Рукі вверх з Кіркоравым і Лепсам?
  • Еще Низкиз на 4-х аккордах
    27.06.2025
    Мэйк Беларусь з.. эгэн., Про Троицу и Молчат дома никто не слышал. Про первых даже после 20 лет творчества.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць