Грамадства99

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай

Андрэй Ягораў мяркуе, што рух апазіцыі павінен быў развівацца ў іншы бок — не да пастаяннага замацавання асобных фігур, а да самарэструктурызацыі.

Спікер Каардынацыйнай рады мінулага склікання, палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе сучасны падыход беларускай апазіцыі да барацьбы з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У размове з Беларускай службай Польскага радыё дзеяч выказаў меркаванне, што паводзіны каманды Ціханоўскай апошніх гадоў нагадваюць «палітыку тысячы замежных візітаў», але не «палітыку тысячы ўдараў па рэжыме», паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

«Беларуская апазіцыя сышла ў вельмі абмежаваную стратэгію: санкцыі, распрацоўка рэформаў у стол, дапамога ахвярам. Але гэтага недастаткова, каб зрушыць рэжым. Мы закансерваваліся ў вобразе ахвяры і губляем суб’ектнасць», — адзначыў Ягораў.

На яго думку, пасля 2020 года дэмакратычныя сілы страцілі магчымасць уплываць на ўнутрыпалітычную сітуацыю, і замест таго, каб прызнаць гэта, працягнулі будаваць сімвалічныя канструкцыі, як, напрыклад, «ўрад у выгнанні». «Калі мы гаворым пра Кабінет, то трэба шчыра прызнаць: гэта не ўрад у выгнанні, а гэта больш нагадвае каргакульт», — заявіў палітык.

Ягораў мяркуе, што рух апазіцыі павінен быў развівацца ў іншы бок — не да пастаяннага замацавання асобных фігур, а да самарэструктурызацыі. «Замест легітымацыі аднаго лідарства трэба было будаваць сістэму зменнай адказнасці, дэмакратычных працэдур, стрымак і процівагаў. Інакш дэмакратыя пераўтвараецца ў дэмакратуру», — падкрэсліў ён.

Эксперт прапануе арыентавацца на досвед сіянісцкага руху канца XIX стагоддзя.

«Габрэі, не маючы дзяржавы, стварылі дакладную, лаканічную праграму — Базэльскую дэкларацыю. Яна складалася з чатырох пунктаў: гуртавання міграцыі, самаарганізацыя, культурная праца і міжнародная падтрымка. Мы павінны зрабіць нешта падобнае для беларусаў», — адзначыў Ягораў.

Палітык таксама звярнуў увагу, што шмат у чым беларусы ўсё яшчэ глядзяць на рэчаіснасць праз прызму расійскага ўплыву. «Нам трэба пазбавіцца маскоўскай оптыкі. Пакуль мы не пераможам Маскву ў сваёй галаве, Беларусь не стане самастойнай», — сказаў ён, згадаўшы вядомы заклік філосафа Уладзіміра Мацкевіча: «Масква павінна быць разбурана — перш за ўсё ў свядомасці беларусаў».

Андрэй Ягораў заклікае да асэнсавання новай рэальнасці, у якой беларусы мусяць існаваць як нацыя ў выгнанні, без кантролю над уласнай тэрыторыяй.

Каментары9

  • .
    01.07.2025
    1. "Самарэструктурызацыя", "сістэма зменнай адказнасці" - чарговая спроба "разумнымі" словамі сказаць "Света, сыходзь".
    Да таго ўжо выкарыстоўваліся "разумныя" словы "падзяліцца легітымнасцю".
    Практычны прыклад такога ж кроку маем у нядаўняй гісторыі: пасля таго, як прыдумалі замест Мілінковіча "ратацыю лідараў" (яшчэ адны "разумныя словы"), з беларускай апазіцыяй амаль перасталі ўзаемадзейнічаць у свеце.

    2. Ягораў кажа пра Кабінет як "каргакульт", "сімвалічныя канструкцыі".
    Каардынацыйная Рада, спікерам якой быў Ягораў, сама ёсць такая сімвалічная канструкцыя, протапарламент. Яны самі гэта прызнаюць і не пужаюцца таго.
    Умоўны "ўрад ва выгнанні" таксама сімвалічная канструкцыя па азначэнню.
    Калі рэальнай улады няма, усе аналагі дзяржаўных структур, якія робіць апазіцыя (любой краіны) - сімвалічныя, няпоўнавартасныя. Такія стартавыя "умовы гульні" і крытыкаваць тут - як крытыкаваць рэальнасць.

    3. «Палітыка тысячы замежных візітаў». Візіты - неабходная дыпламатычная функцыя. Калі знішчыць і яе, лепш дакладна не будзе.

    4. Што прапаноўвае Ягораў? "Палітыка тысячы ўдараў па рэжыме". Гучыць прыгожа, але што дакладна? Не кажа.
    Тое, што кажа: выкарыстоўваць "досвед сіянісцкага руху канца XIX стагоддзя", разбурыць Маскву ў свядомасці беларусаў, асэнсаваць новую рэальнасць нацыі ў выгнанні.
    Гэта слушна, аднак не новае. І гэта толькі саветы, што трэба зразумець, а не што рабіць. І дакладна гэта зусім не "тысяча ўдараў па рэжыме".

    5. Увогуле не разумею, якую справу робяць метадысты - вучэння маскоўскага (дарэчы!) паходжання.
    Калі і кажуць нешта слушнае, напрыклад, "пазбавіцца маскоўскай оптыкі", так тое неабавязкова вынікае з іх "вучэння", гэты савет відавочны і так.
    На мой погляд, дрэнна, калі сэнсы празмерна заблытваюцца, натуральна або наўмысна, і іх трэба разблытваць (не кажу пра папулісцкае спрашчэнне), як з гэтай прамовай Ягорава.
  • Что там?Отчетный концерт Егорова за квартал?
    01.07.2025
    И это за 2000 в месяц. Я в айти большу часть времени столько не получал.
  • Кастусь
    01.07.2025
    І зноў маскалі вучаць як нам трэбы жыць

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць