Каментары да артыкула

«Урад у выгнанні — гэта каргакульт». Палітолаг Андрэй Ягораў крытыкуе Офіс Ціханоўскай

  • бабруйчанін
    01.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    01.07.2025
    1. "Самарэструктурызацыя", "сістэма зменнай адказнасці" - чарговая спроба "разумнымі" словамі сказаць "Света, сыходзь".
    Да таго ўжо выкарыстоўваліся "разумныя" словы "падзяліцца легітымнасцю".
    Практычны прыклад такога ж кроку маем у нядаўняй гісторыі: пасля таго, як прыдумалі замест Мілінковіча "ратацыю лідараў" (яшчэ адны "разумныя словы"), з беларускай апазіцыяй амаль перасталі ўзаемадзейнічаць у свеце.

    2. Ягораў кажа пра Кабінет як "каргакульт", "сімвалічныя канструкцыі".
    Каардынацыйная Рада, спікерам якой быў Ягораў, сама ёсць такая сімвалічная канструкцыя, протапарламент. Яны самі гэта прызнаюць і не пужаюцца таго.
    Умоўны "ўрад ва выгнанні" таксама сімвалічная канструкцыя па азначэнню.
    Калі рэальнай улады няма, усе аналагі дзяржаўных структур, якія робіць апазіцыя (любой краіны) - сімвалічныя, няпоўнавартасныя. Такія стартавыя "умовы гульні" і крытыкаваць тут - як крытыкаваць рэальнасць.

    3. «Палітыка тысячы замежных візітаў». Візіты - неабходная дыпламатычная функцыя. Калі знішчыць і яе, лепш дакладна не будзе.

    4. Што прапаноўвае Ягораў? "Палітыка тысячы ўдараў па рэжыме". Гучыць прыгожа, але што дакладна? Не кажа.
    Тое, што кажа: выкарыстоўваць "досвед сіянісцкага руху канца XIX стагоддзя", разбурыць Маскву ў свядомасці беларусаў, асэнсаваць новую рэальнасць нацыі ў выгнанні.
    Гэта слушна, аднак не новае. І гэта толькі саветы, што трэба зразумець, а не што рабіць. І дакладна гэта зусім не "тысяча ўдараў па рэжыме".

    5. Увогуле не разумею, якую справу робяць метадысты - вучэння маскоўскага (дарэчы!) паходжання.
    Калі і кажуць нешта слушнае, напрыклад, "пазбавіцца маскоўскай оптыкі", так тое неабавязкова вынікае з іх "вучэння", гэты савет відавочны і так.
    На мой погляд, дрэнна, калі сэнсы празмерна заблытваюцца, натуральна або наўмысна, і іх трэба разблытваць (не кажу пра папулісцкае спрашчэнне), як з гэтай прамовай Ягорава.
  • Что там?Отчетный концерт Егорова за квартал?
    01.07.2025
    И это за 2000 в месяц. Я в айти большу часть времени столько не получал.
  • Кастусь
    01.07.2025
    І зноў маскалі вучаць як нам трэбы жыць
  • !
    01.07.2025
    Дзе крытыка Офісу ці самой Цінахоўскай, там амаль заўсёды боты/каментатары/тролі, якія нязгодных з ОСЦ абзываюць "лукаботамі" і заўсёды абараняюць "лінію партыі".

    Каментатар "." ужо тут, чакаем на калегаў (а можа і яго іншыя нікі) "Ботам" і "Найперш не галасі!".
  • Ці можна крытыкаваць?
    01.07.2025
    Ну ўсё, Ягораў пасмеў агучыць крытычныя ўвагі ў бок неамыльнага ОСЦ, харам. Зараз яго запішуць у "лукапуцінапазнякоўцы" ці як там цяпер пішуць.
  • .
    01.07.2025
    Ён даўно іх выказвае: "Няма стратэгічнага мыслення" (2024).
    Таксама даўно выказваўся супраць санкцый, за абмен палітвязняў на легітымнасць Лукашэнкі: "Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў" (2024).
    З тых, хто верыць у сігналы ад рэжыма ў 2024-25, не гледзячы на працяг тэрору.
  • Kalinouski
    01.07.2025
    "Палітык таксама звярнуў увагу, што шмат у чым беларусы ўсё яшчэ глядзяць на рэчаіснасць праз прызму расійскага ўплыву. «Нам трэба пазбавіцца маскоўскай оптыкі. Пакуль мы не пераможам Маскву ў сваёй галаве, Беларусь не стане самастойнай», — сказаў ён, згадаўшы вядомы заклік філосафа Уладзіміра Мацкевіча: «Масква павінна быць разбурана — перш за ўсё ў свядомасці беларусаў»."

    Гэта што, намёк на "мудлага пуціна" ці "чужую ўладу"? А можа на (пра)расейскіх калегаў з КР?
  • Саламон
    01.07.2025
    Замест легітымацыі аднаго лідарства трэба было будаваць сістэму зменнай адказнасці, дэмакратычных працэдур, стрымак і процівагаў. Інакш дэмакратыя пераўтвараецца ў дэмакратуру

    Прыгожыя словы, але гэта вада. Легітымнасць нараджаецца даверам і справамі, а дэмакратычныя працэдуры - гэта толькі фармальнае падцверджанне легітымнасці дзеля далейшых прававых наступстваў. Але легітымнасць таксама патрабуе няспыннай працы для захавання. Можна колькі заўгодна крытыкаваць Ціханоўскую і яе каманду, але замяніць яе можа асоба/арганізацыя з большай легітымнасцю, якіх пакуль што нажаль не назіраецца.

    Выказванне незадаваленасці Ціханоўскай і яе камандай, альбо АПК, альбо КР, якія працуюць у надзывачайна складаных умовах і з вялічэзнай колькасцю абмежаванняў, легітымнасці дакладна нікому не дае. А тым больш папулісцкія заклікі ды гучныя бездоказныя абмежаванні. Вось распрацоўка і прасоўванне зразумелых і рэалістычных прапаноў для дэмакратычных інстытутай у выгнанні, за якімі добра бачны наступны крок - вось гэта ўжо крок па стварэнню уласнай легітымнасці. А калі тый хто прапануе, увогуле здолее рэалізаваць нават невялікую частку сваіх прапаноў - гэта рэзка падвысіць ягоную легітымнасць.

    Вось тут самае месца запытацца ў спадара Ягорава пра ягоныя прапановы і справы. Патрабуеш дэмакратычных працэдур - прапануй дакладныя захады, стварай умовы ды інструменты для правядзення тых самых дэмакратычных працэдур. З выбарамі у КР-2024 было прасцей, бо гэта былі першыя прамыя выбары. І можна ўпэўнена казаць, што ў іх паўдзельнічала пасіянарнае ядро беларускага грамадства, па сутнасці ягоная дэмакратычная эліта, бо супрацьдеянне выбарам у КР з боку рэжыма было на ўзроўні паўнавартаснага тэрора. А вось для прымусовага адхілення Ціханоўскай "праз дэмакратычныя інстытуты" вельмі жадана правесці працэдуру, параўнальную па масштабу з агульнанацыянальнымі выбарамі. Альбо зрабіць нешта настолькі выбітнае і заўважнае, што створыць новую дамінуючую легітымнасць.

    Што тычыцца ягораўскай сафістыцы пра нейкія там каргакульты, то функцыя ўраду у выгнанні - гэта перахоп функцый дзяржавы. І перш за ўсё тых, выконваць якія фактычная ўлада няздольная альбо не жадае, у тым ліку і аднаўленне дэмакратычнага ладу ва ўмовах узурпацыі ўлады. І цудаў тут дакладна не бывае, асабліва калі справа тычыцца нейкіх матэрыяльных бонусаў. Бо ўрад у выгнанні не друкуе грошаў і не збірае падаткаў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць