Каментары да артыкула

«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы

  • Янка
    03.07.2025
    Узровень адукацыі гэтай асобы такі, што яна ня ведае, што транслітэрацыю на англійскую мову грамадзянін можа фармуляваць самастойна, пад час запаўнення пашпартнай анкеты
  • Адарка
    03.07.2025
    Іш, рЮсская знайшлася
  • Хорошо, не Slutlana
    03.07.2025
    😂
  • Австрияк
    03.07.2025
    так позориться с такими вопросами на весь белый свет...

    [Зрэдагавана]
  • Алег
    03.07.2025
    Ускрылася яшчэ адна кансерва. Такое незадавальненне ды абурэнне роднаю моваю, магчыма толькі сярод бедаруссаў.
  • .
    03.07.2025
    Самы доўгі і стары трэд ныцця на гэтую тэму - на форуме анлайнера. Самазапіс у манкурты.
    Транслітарацыя ў пашпарце - выдатны повад каб задумацца пра сваю самаідэнтыфікацыю. Але ж не, і гэты мяккі штуршок не дапамагае.

    Тыя, хто хуценька змянілі імёны і прозвішчы на польскі або іншы іншаземны варыянт - людзі без самапавагі. "Я ніхто, а зваць мяне так, як вам будзе зручна. Як вам будзе зручна?"

    І ўвогуле рускі варыянт прозвішча - зло. Ну навошта? Таксама павінна быць транслітарацыя, а не пошук падобных імёнаў. Ірына = Iryna = Ирына, Аляксандр = Aliaksandr = Аляксандр. (Калі так ужо патрэбна тая руская мова недзе.)
  • Раздзяляючы непакой
    03.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Paliašuk
    03.07.2025
    Неяк на брэсцкім аўтавакзале паддаты мужык прычапіўся і стаў даводзіць, як добра, што ў яго рускае прозвішча Петров, а не нейкае беларускае Пітроу (чаму праз "і" - засталося загадкай).
    Комплексы ў людзей - нацыянальнай непаўнавартасці ўперамешку з расейскім/савецкім імперскім. Лечыцца зменай пашпарта і, пажадана, пераездам туда, где вам будет комфортнее без наших исковерканных фамилий, гэканья, дзеканья и цеканья. Успехов. :)
  • 1971
    03.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Чытач
    03.07.2025
    Alena прыгожа на лацінцы выглядае. А з расейскай як будзе? Yelena? Йелена?
  • Someone
    03.07.2025
    Я з разуменнем стаўлюся да гэтага. Частка нацыянальнага характару беларусаў з маіх назіранняў -- жаданне быць адэкватным, упісацца ў агульнае асяроддзе. Але трэба крыху пажыць на Захадзе каб зразумець, што тут цябе прымаюць якім ёсць, усім усё роўна, якое тваё імя, яно можа быць зусім незвычайным але цябе ніхто не будзе ацэньваць па гэтым параметры, для іх усе незвычая імёны, асабліва замежныя, роўныя. Адзінае каб лёгка было вымаўляць. А тут што Irina што Iryna, аднолькава. Гэта, зрэшты, не толькі беларуская фішка, колькі жыдоў, палякаў, італьянцаў, немцаў спрашчала свае імёны ды прозвішчы пад час іміграцыі, 100, 200 год таму.
  • Alherd
    03.07.2025
    Открытая белорускофобкость в Беларуси. Мне интерестно в какой стране еще такое возможно?
  • Двухэрнік
    04.07.2025
    Alherd, ахахах. Напісаў "беларусафіл" на мове предкаў.
  • Waddi
    03.07.2025
    За мяжой я Vadzim і гэта заўсёды адрознівае мяне у гатэлях ці аерапортах ад маскалёў. Каб была транслітэрацыя у пашпарце з расейскай дык змяніў бы на беларускую, асабліва зараз!!
  • 03.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 1863
    03.07.2025
    Іваны, якія не памятаюць роду, прыстасуюцца пад каго заўгодна. Ім галоўнае, каб натоўп казаў, што гэта правільна.
  • Anatol Starkou
    03.07.2025
    А я для Амерыкі і амрыканцаў АНАТОЛ = Anatol, як напісана ў маім РБ пашпарце. Ь знак яны не выгавор'ваюць. Таму ў сваім амерыканскім жыцці з 2003 студзеня я для іх Анатол. Ну і што? Я ж не Сьвяты Зянон, які з 1988 пераадраджае беларусаў, каб яны не карысталіся трасянкай, за якую Свабода і цэнта амерыканскага з амыканскай касы Свабоды не заплоціць. Няхай амерыканцы мяне хоць Анатолікам завуць, толькі б у сваёй дэмакратыі не чапалі.
  • Anatol Starkou
    03.07.2025
    А я для Амерыкі і амерыканцаў АНАТОЛ = Anatol, як напісана ў маім РБ пашпарце. Ь знак яны не выгавор'ваюць. Таму ў сваім амерыканскім жыцці з 2003 студзеня я для іх Анатол. Ну і што? Я ж не Сьвяты Зянон, які з 1988 пераадраджае беларусаў, каб яны не карысталіся трасянкай, за якую Свабода і цэнта амерыканскага з амерыканскай касы Свабоды не заплоціць. Няхай амерыканцы мяне хоць Анатолікам завуць, толькі б у сваёй дэмакратыі не чапалі.
  • Практыка
    03.07.2025
    Ярына - сапраўднае беларускае гучанне, чутае мною ў беларускай вёсцы цэнтральнай Беларусі.
  • Адзначым
    03.07.2025
    Не першая і не апошняя беларуская, якую "бесит" беларуская мова. Нават сярод нібыта апазіцыйных дзеячаў такіх хапае. Апазіцыйных толькі да Лукашэнкі, але не Расіі і расейскай мовы ды агульна русского мира.
  • А мне нравится!
    03.07.2025
    Живя в США Я пользуюсь только беларуским вариантом моего имени. Для местных это та ещё задачка)) Но беру пример с индусов,которые не меняют услужливо свои имена на западные и неплохо функционируют в обществе. А бел-транслитерация фамилии это вообще топчик. Никто не ассоциирует с русскими. Даже парочка сумасшедших украинских ухилянтов (русскоязычных!) , искавших класс для своих детей без русскоязычных детей не смогла распознать в фамилии моего ребенка то, что она беларуская.
  • Чел
    03.07.2025
    Имя латинскими буквами в паспорте не для того, чтобы вы выпендривались своей национальной идентичностью. Вот приедет к вам из Пакистана кадр и будет выносить вам мозг, что он кириллицей именно Михандрованганд и никак иначе. Ему это точно поможет в общении с вами? Или все-таки лучше, чтобы у нас он представился привычным для нашего уха Михаил? Пять минут, и вот он уже друг Миша. Поэтому не выпендривайтесь и пишите вместо Alyona нормальное Helen. Вам же будет гораздо легче за кордоном на любом ресепшене, на записи в очередь в парикмахерскую, особенно по телефону. На родине оставайтесь Алёной сколько вам угодно. Это же так просто! Иначе на вас за кордоном будут просто смотреть, как на дикарей и сторониться. А вы будете злиться, закукливаться и бояться даже дорогу спросить.
  • .
    04.07.2025
    Дзікун - вы, калі з імем ад бацькоў Михандрованганд называецеся Мишей.
    Вы самі робіце з сабой тое, што рабілі захопнікі імперый XV-XX ст. з захопленымі дзікунамі. Толькі іх прымушалі, а вы ўжо робіце тое ж самае добраахвотна.
    Рабская псіхалогія. Яшчэ і з павагай да сябе.

    Дурні і тыя, хто прымушаюць Михандровангандов называцца Мишами.
    Толькі дэманструюць уласную абмежаванасць. Маўляў, ведаю 10 "правільных" імёнаў, астатнія не вымаўляю, навучацца прынцыпова не здольны.
    Тут ужо псіхалогія тупога акупанта. Я моцны, таму дазваляю сабе быць тупым.

    (І што з таго, што тыя імёны насамрэч не "правільныя", а, напрыклад, па-большасці адаптаваныя з памылкамі з грэцкіх, рымскіх, іўдзейскіх).
    А колькі населеных пунктаў, тапонімаў, рэчак перайменавалі акупанты (рускія і не толькі, канешне), бо не маглі вымавіць арыгінальную назву. Ганебныя старонкі чалавечай тупасці ў гісторыі.
  • P6619
    04.07.2025
    Хіба ў ангельскай Irina гучыць неяк адрозна ад Iryna?
  • ЯНКА
    04.07.2025
    📘 Сапраўды, тэма, калі ня браць манкуртаў, даволі злабадзённая. Да прыкладу, беларускаю лацінкай прозьвішчы ў пашпарце пазначаць забаронена, бо тамака не дапускаюцца дыякрытыкі. Значыць, трэ' ангельскаю альбо нямецкаю. Але які варыянт больш беларускі, першы ці другі? Напрыклад, прозьвішча Пашкевіч як больш слушна напісаць у пашпарце — Pashkevich ці Paschkewitsch❓
  • нейкі
    04.07.2025
    ЯНКА, другі варыянт можна рэалізаваць, калі ў вас так запісана ў нямецкім пашпарце. Калі пашпарта няма, то няма падстаў адыходзіць ад нормы ICAO, у выпадку, калі вы не скарысталіся інструкцыяй МУС РБ для транслітарацыі.
  • .
    04.07.2025
    Блытаеце беларускі лацінскі алфавіт (лацінку), транслітарацыю беларускага кірылічнага алфавіту літарамі лацінскага пісьма (напрыклад, сістэму ICAO, якая выкарыстоўваецца ў пашпартах) і пераклад на іншую мову, алфавіт якой складаецца з літар лацінскага пісьма (ангельская, нямецкая).
    Натуральны для мовы алфавіт, транслітарацыя і пераклад - розныя прынцыпова сутнасці.

    Сістэм транслітарацыі кірыліцы дзясяткі, кожная са сваімі асаблівасцямі і слабымі месцамі, неадназначнасцямі або можа губляць нешта. Ідэальная - так, на базе лацінкі.
    ICAO (пашпартная) генетычна вырасла з брытанскіх стандартаў, але адрозніваецца. Гэта зусім не "на ангельскай".

    Запісаць у пашпарце, які выкарыстоўвае сістэму ICAO, імя і прозвішча на нейкай іншай транслітарацыі або нават мове, на мой погляд, зусім не разумна. Бо, калі яно запісана па сістэме ICAO, то і для ўзнаўлення кірылічнага слова, ў тым ліку машыннымі спосабамі, будзе выкарыстоўвацца сістэма ICAO, а не тое, што вы задумалі.
    Напрыклад, "Paschkewitsch" у пашпарце па ICAO гэта кірылічнае "Пасчке?іцч".
  • ЯНКА
    04.07.2025
    нейкі, нямецкі пашпарт, нормы, інструкцыі МУС... — вы пра што навогул?!
  • Шмыг
    04.07.2025
    Гомон непонятен. Я вот сам КирЫл, и ничего, живу как-то. Никто имя правда не выговаривает, но я уже привык))
  • Пытаннечка
    04.07.2025
    А хіба можна памяняць лацінскую транслітэрацыю замест існуючай? Бо мне адмовілі.
  • нейкі
    04.07.2025
    Мае права на сваё меркаванне. Беларусь прасраная 106 год таму. Узнаўленню не падлягае.
  • Satan
    04.07.2025
    Гэта ж прышпiльна ёпта) неяк тутака нейкi азiят у таксi да мяне - Айхар? - Ага, Айхар)) I лол абодва, бо я белы i неяк iмя не супадае)
  • нейкі
    04.07.2025
    Тым часам рэклама ў адной сацсетцы ад нейкай амерыканскай арганізацыі:

    "Беларусь пад іншым небам. У пошуках роднага мастацтва ў музеях Нью-Ёрка
    Анлайн-сустрэча з !!! Victor Martinovich !!!
    10 ліпеня, 18:30 (па беларускім часе)
    Мова сустрэчы – беларуская"
  • Двухэрнік
    04.07.2025
    нейкі, і што тут такога? Гэта проста форма напісання, якіх была процьма розных за ўсе часы існавання мовы. Нават арабіца была. Гэты чалавек - ПАТРЫЁТ.
  • 1863
    04.07.2025
    няхай яшчэ напісаньне ангельскага symbol патрабуюць празь i, simbol, а то рускамірныя сківіцы могуць заклініць
  • наша зброя. сорамна за цябе , ахвяра маскоўскага імперыялізму
    04.07.2025
    жыву за мяжой , Беларускія прозвішча тут нашым дапамагаюць, масковітаў тут не любяць , і мова наша зброя. сорамна за цябе , ахвяра маскоўскага імперыялізму
  • Я
    04.07.2025
    Імя сына запісалі ў польскім пашпарце Яраслаў, а не Ярослав (з націскам на О, польскі манер). На мой погляд, беларускі варыянт куды больш прыгожы, такі лагодны. Польскі варыянт, так падобны на расейскі, нейкі грубы і непрыемны.
    А вось што рухае людзьмі, якія запісваюць сябе/дзяцей на расейскі манер, наогул не разумею. Хіба "рускі мір".

    [Зрэдагавана]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць