Грамадства55

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Размова, як падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай, прайшла на беларускай мове, што падкрэсліла дабразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа.

Уладзіслаў Кандратовіч добра ведае беларускую мову, бо паходзіць з вёскі Немеж, якая месціцца на паўднёвы ўсход ад Вільні, недалёка ад беларускай мяжы. Мясцовае насельніцтва мае ў асноўным польскую нацыянальную свядомасць, але мовай штодзённай камунікацыі ў гэтых вёсках прынамсі ў ранейшыя часы была пераважна беларуская. Дзеля таго выхадцы адтуль нават калі самі не гавораць па-беларуску, то добра яе разумеюць. 

У сустрэчы, акрамя Уладзіслава Кандратовіча, таксама бралi ўдзел кіраўніца дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце і амбасадарка па асаблівых даручэннях Аста Андрыяўскене.

Уладзіслаў Кандратовіч адзначыў, што Літва працягне падтрымліваць беларусаў, а Ціханоўская ў адказ падзякавала за паслядоўную падтрымку і выказала ўдзячнасць за рашэнні, якія палягчаюць жыццё беларусаў у Літве.

Падчас сустрэчы бакі ўзнялі пытанні, ключавыя пытанні для беларусаў.

Найперш былі закранутыя праблемы, якія ўзнікаюць у беларусаў пры атрыманні часовых дазволаў на жыхарства і іншых дакументаў. Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць рабочую групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. У сваю чаргу, Уладзіслаў Кандратовіч запэўніў, што кожны кейс разглядаецца індывідуальна, а кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд. 

Таксама Ціханоўская звярнулася з просьбай працягнуць тэрміны замены беларусамі аўтамабільных нумароў. Літоўскі міністр адзначыў, што ў год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 мільёнаў разоў і для Літвы вельмі важнае пытанне бяспекі. У той жа час ён запэўніў, што памежныя пераходы застануцца адкрытыя для пасажырскай камунікацыі.

Каментары5

  • Чудо
    08.07.2025
    То, что в Демократической Европейской Литве аж целым министром (!) внутренних дел (!!) стал человек, который не превратился из Кондратовича в Кондратавичуса - уже величайшее чудо. А то, что он сказал, что беларусы - самый близкий народ (в отличии от министра иностранных дел, который четко объяснил, что беларусов слишком много и их пора гнать и президента с литовской фамилией Новоседа и партбилетом КПСС, говорящим то же самое) - это двойное чудо. Но сильно бы я на Кондратовича не надеялся, съедят его очень скоро и очень демократически.
  • Зянон
    08.07.2025
    А я, а я, а я на Брайтане па рускі разговарівал, патаму шта, патаму шта я нацлідар, і мовы англійскай не знаю і знаць не хачу, мне і рускава хватала в США, а агенты всё равно вы все, а не я
  • Жора
    08.07.2025
    "Літва працягне падтрымліваць беларусаў"
    закрытыя пункты пропуску, скарачэнне аўтобусных рэйсаў, немагчымасць уезду на аўто з беларускімі нумарамі, нявыдача віз паспалітым беларусам для наведвання сваёй гістарычнай сталіцы - Вільні, вытрасанне харчу і вады на мяжы на ўездзе, масавыя адмовы ў внж.. што там яшчэ ў падтрымцы было за апошні час?
    Ё словы (прыгожыя і правільныя), а ё справы (дзеянні супраць беларускіх грамадзян замест рэжыму), і неяк першае з другім моцна разыходзіцца.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць