Свет3131

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна

Гінтаўтас Палуцкас пракаментаваў словы міністра ўнутраных спраў Літвы Уладзіслава Кандратовіча пра тое, што Беларусь — культурна найбліжэйшая краіна для Літвы.

Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Augustas Didžgalvis / Wikimedia Commons

Прэм'ер-міністр Літвы ацаніў выказванне кіраўніка МУС як дзіўнае, піша LRT.

«У сённяшнім кантэксце гэта гучыць даволі дзіўна, таму што рэжым Лукашэнкі, безумоўна, варожы Літве», — сказаў Палуцкас.

Пры гэтым кіраўнік літоўскага ўрада дадаў, што беларуская дыяспара ў краіне фармавалася многія дзесяцігоддзі.

«Калі ж паглядзець на гісторыю многіх дзесяцігоддзяў, адкуль у Літвы была дадатковая іміграцыя, як гэтыя дыяспары адаптаваліся да Літвы, то насамрэч гэта Украіна, Беларусь, і нас гэта не павінна моцна здзіўляць», — адзначыў Палуцкас.

Ён таксама заявіў, што іміграцыя ў Літву павінна кантралявацца. У краіне ўжо пражываюць 220 тысяч чалавек, якія прыбылі з-за мяжы, што складае 8% насельніцтва дзяржавы.

«Гэта сапраўды можа стаць выклікам, таму да гэтых пытанняў трэба падыходзіць сур'ёзна, улічваючы таксама геапалітычную сітуацыю. Аднак каментар міністра з'яўляецца часткай больш шырокага кантэксту», — адзначыў прэм'ер-міністр Літвы.

Кіраўнік МУС Уладзіслаў Кандратовіч раней назваў Беларусь культурна самай блізкай краінай для Літвы. Разам з тым міністр адзначыў неабходнасць улічваць і магчымыя рызыкі для бяспекі дзяржавы.

Каментары31

  • %
    13.01.2025
    Бздура гэта ўся ваша "блізкасьць" ці "варожасьць". Проста суседнія краіны. Вось і трэба жыць як з суседзямі, а не шукаць няведама чаго там дзе таго і быць не павінна
  • Я
    13.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жыве Беларусь!
    13.01.2025
    Гінтаўтас Палуцкас пракаментаваў словы міністра ўнутраных спраў Літвы Уладзіслава Кандратовіча пра тое, што Беларусь — культурна найбліжэйшая краіна для Літвы.

    «У сённяшнім кантэксце гэта гучыць даволі дзіўна, таму што рэжым Лукашэнкі, безумоўна, варожы Літве», — сказаў Палуцкас./

    Ясна. Для спадара Кандратовіча культура гэта народ Беларусі і шматвяковая агульная гісторыя нашых народаў.
    Для спадара Палуцкаса культура гэта рэжым Лукашэнкі.

    Хочацца нагадаць спадару, у якога гісторыя пачалася ў 1994 годзе, што прарасейкі рэжым Лукашэнкі існуе ўсяго толькі 30 гадоў і хутка можа скончыцца.
    А беларускі народ з нашай мовай і шматвяковай гісторыяй і культурай існуе шмат стагоддзяў. Нягледзячы на спробы Масквы і прарасейскіх сіл нас знішчыць.

    Пасля падзення прарасейскага рэжыму Лукашэнкі, які душыць усё беларускае, знішчае беларускую архітэктуру, культуру, выдавецтвы, нацыянальную адукацыю, выціскае носьбітаў нацыянальнай культуры за мяжу, забараняе іх браць на працу, і гэтак далей, пасля падзення рэжыму Лукашэнкі беларуская культура, як кветка, з якой знялі цяжкі прадмет, пад якім яна задыхалася, хутка адужае і расквітнее.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках25

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць