Каментары да артыкула

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

  • экс-палітвязень
    16.07.2025
    Давайце паразважаем, хто аплочвае ...надцаць рэзідэнцый лукі, тысячы ахоўнікаў ягонай тушкі, банкеты-фуршэты, сотні тысячы карнікаў? ХТО спансуе яму жыццё-маліну 31 год?

    [Зрэдагавана]
  • Тут усё ясна
    16.07.2025
    экс-палітвязень, Расея.
  • Уключаем галаву
    16.07.2025
    экс-палітвязень, яго жыццё 30 год падтрымлівае Захад, гандлюючы бессаромна на касцях нашых людзей. Яны цалкам карумпавалі апазіцыю, зараз з тварам Ціханоўскіх, кідаюць ім тры капейкі, а ўласны бізнэс з дыктатарскай пачварай ідзе на міл'ярды. Падыміце гандлёвую сатыстыку, паглядзіце на маштабы кантрабанды, успомніце ўсе гэтыя Яры і Кока-колы. Пакуль Ціханоўская выконвае цалкам іх павестку па "барацьбе", усё так і застанецца: дыктатарскі гаманец не апусцее.
  • Антак
    16.07.2025
    экс-палітвязень, аплочвае беларускі народ, а пракляты лукашенко ды ягоны вывадак 32 года п'е кроу́ народа, жыве за кошт беларускага народа. Нават навадзел-хату у́ вёсцы Александрыя Валет Шклоу́скі за народныя грошы пабудавау́
  • Барадзед
    16.07.2025
    экс-палітвязень, БелАЗ.
  • Ваш кэп
    16.07.2025
    экс-палітвязень, народ
  • Жора
    16.07.2025
    экс-палітвязень, стандартны механізм пераводу ўвагі. Давайце абмяркуем Лукашэнку пад асобным артыкулам, а пакуль што Офіс хай адсправаздачыцца.

    Лукашэнка засакрэціў ладную частку бюджэту і свой "прэзідэнцкі" фонд даўным-даўно. Вы, офіснікі, па ідэі, мусілі б быць лепей за яго - але не, таксама чорныя фонды, таксама непразрыстасць. За што змагаецеся?
  • І вам народ вінаваты
    16.07.2025
    Ваш кэп, у вас заўсёды ва ўсім вінаваты народ.
  • 1
    16.07.2025
    Адзiная магчымасць пазбегнуць тут чутак i крыватолкаў - поўная празрыстасць. Усім зразумела, што на жыццё і тым больш дзейнасць неабходныя грошы, і што іх на гэтым этапе могуць толькі даць фундатары ці партнёры. Гэта так не толькі ў офісе Ціханоўскай, але і ва ўсіх рэдакцыях беларускіх навін, ва ўсіх фондах падтрымкі беларусаў, ва ўсіх праваабарончых арганізацыях.

    Але адначасова з гэтым неабходна дзейнічаць у інтарэсах Беларусі і беларускага народа, а не тых, хто фінансуе ўласную дзейнасць. Таму, каб выключыць нават сумневы, неабходная поўная празрыстасць. І тое, як Офіс камунікуе гэтую тэму, на жаль, зусім не дадае ім даверу.
  • Чаканне
    16.07.2025
    1, чакаем на вашыя прапановы датычна "празрыстасьці" ва ўмовах вайны, якую ладзіць рэжым
  • .
    16.07.2025
    1. Празрыстасць неабходна фундатарам, калі тое патрабуюць фундатары.

    2. Толькі мэты "каб пазбегнуць чутак i крыватолкаў", "каб выключыць нават сумневы" звычайна недастаткова.
    (Ну вось я жадаю "выключыць нават сумневы", што пішу зараз не супрацоўніку. І што? Рэдакцыя павінна зрабіць усе каментарыі празрыстымі, пасля рэгістрацыі праз пашпарт? І не толькі для сябе, а і для ўсіх?)
    Наадварот, ва ўмовах вайны ёсць такое паняцце "туман вайны". Не ўсё трэба расказваць і ведаць.

    3. Вядома, што частка працы карнікаў: "выявіць мэты арганізацыі, склад удзельнікаў, крыніцы фінансавання і абставіны выкарыстання фінансаў".
    Па ўсіх структурах апазіцыі, Вы іх пералічылі: "не толькі ў офісе Ціханоўскай, але і ва ўсіх рэдакцыях беларускіх навін, ва ўсіх фондах падтрымкі беларусаў, ва ўсіх праваабарончых арганізацыях".
    Далей яны будуць працаваць (тэрарызаваць) па кожнаму фундатару і працаўніку гэтых структур.

    Калі Вы не ўлічваеце гэты фактар, або Вы наіўны, або свядома хлусіце, накідваеце гэбэшную ідэю для дурных.
    У любым выпадку, такі падыход не аб'ектыўны. І калі разважаць пра справядлівасць усёй сістэмы фундацыі беларусаў, то абавязкова з улікам гэтага фактару.
  • Жора
    16.07.2025
    Чаканне, па-першае, "офіснікі" не на вайне. Гэта звычайныя еўрабюракраты, якія ваяжуюць да робяць заявы. На вайне ПКК, а гэтыя зброю ў руках не трымаюць. Па-другое, іх імёны і так усім вядомыя, рэжым і так пераследуе і іх саміх, і іх сваякоў - чым можа нашкодзіць у такое сітуацыі публікацыя інфармацыі аб тым, што канкрэтны супрацоўнік офіса атрымаў пэўную суму еўра? А калі хаваюць інфармацыю, значыць, ёсць што хаваць.
  • 1
    16.07.2025
    Чаканне, Запраста.

    Варыянт 1. Прыцягнуць камерцыйную замежную кампанію з рэпутацыяй, кшталту ЕЫ, для таго каб яна зрабіла аўдыт выдаткаў. Гэта дазволіць не скаціцца да дыскусій аб тым, хто колькі зарабляе, а проста падзвердзіць, што ўсё ок.
    Варыянт 2. Выбраць некалькі ўсімі паважаемых людзей, якія б згадзіліся быць назіральнікамі за фінансавымі выдаткамі.
    Варыянт Н: Насамрэч, ёсць шмат варыянтаў, якія шмат дзе і шмат як выкарыстоўваліся ў падобнай сітуацыі. Беларусь далёка не першая ў гісторыі таталітарная дзяржава, што выціснула нязгодных за мяжу. Бало б толькі жаданне. Але мы ж ведаем, што яго няма. Ніхто не хоча дзейнічаць пад кантролем. Лепш прыдумляць адмазкі пра дарагі гадзіннік, што падарылі невядомыя, і выстаўляць на аукцыён без тэсту яго на аўтэнтычнасць.
  • Бусел
    16.07.2025
    Жора, глупства вы кажаце. Чаму нехта павінен вам расказаць, колькі ён зарабляе? Ніхто не пойдзе працаваць у офіс ці любыя іншыя апазіцыйныя структуры, калі трэба будзе публічна свяціцца. Гэта шлях да спынення любой дзейнасці. І далёка не пра ўсіх вядома, што яны працуюць у структурах апазіцыі. Не бачу ніякага сэнсу зліваць такую інфу. І ўсё адно, потым знойдуцца тыя, што будуць крычаць, што гэта не ўсё, ці што гэтага занадта мала, каб быць праўдай ці занадта шмат, бо ў Беларусі зарабляюць меньш. Карацей такой адкрытасцю нічога не зменіш. А крытыка заўсёды будзе, нармалёвыя палітыкі гэта разумеюць.
  • Жора
    16.07.2025
    Бусел, добра, ці можна для пачатку даведацца, колькі зарабілі ў офісе Ціханоўская, Вячорка, Дабравольскі, Лябедзька, Кучынскі і дзясяткі іншых, драбнейшых супрацоўнікаў, якія ЎЖО засвечаны ў прэсе як дарадцы і супрацоўнікі "Офіса"? Што хаваць? Ад каго хаваць? Чаму - таму што яны будуюць дэмакратычнае грамадства, выступаючы ў ролі звычайных чыноўнікаў. А жыць па стандартах дэмакратычных краін не жадаюць. Мы ведаем, напрыклад, колькі зарабіў на пасадзе прэзідэнта Наўседа ці Наўроцкі (заробіць). І нават Лукашэнка (фармальна). А Ціханоўская? Якая нагода гэта хаваць?
  • Гад печаны
    16.07.2025
    .,
    1. акрамя спонсараў, празрыстасць патрэбна беларускаму грамадству. Грашовыя сродкі - неабходная ўмова змагання, змаганне павінна быць эфектыўным, таму эфектыўнасць выкарыстоўвання грашовых сродках - неабходная перадумова эфектыўнай барацьбы. Як вы забяспечыце эфектыўнасць без празрыстасці? Няма іншых шляхоў. Быў ужо адзін такі з вусамі, які вырашыў, што ён вышэй грамадства і будзе эфектыўна вырашаць усё сам. Офіс таксама сябе так паставіў? Ці ўсё ж яны будуюць дэмакратычнае грамадства, з моцнай грамадзянскай супольнасцю?

    2. некарэктнае параўнанне. Ананімны каментатар выдаткоўвае свой час і адказвае за сябе. Офіс Ціханоўскай, у тэорыі, змагаецца за ўсё грамадства, гаворыць ад імя грамадства, і выдаткоўвае сродкі, якія мусяць ісці на карысць усяму грамадству. Гаворыш ад імя грамадства - будзь гатовы перад грамадствам справаздачыцца. Што не так? Не падабаецца адказнасць?

    Што да "туману вайны", Офіс просяць расказаць пра ўжо выдаткаваныя грошы, а не пра тое, як яны будуць наносіць удары і дзе. Прычым выдатканыя год ці два ці тры таму. Калі Офіс не можа расказаць, куды яны выдаткаваны і хавае інфармацыю - выбачайце, але гэта не выглядае добра; гэта выглядае не на туман вайны, а на туман махлярства.

    3. мэта карнікаў - празрыстасць з мэтай вынішчэння. Мэта грамадства - празрыстасць з мэтай эфектыўнасці, гл. пункт 1 вышэй. Праз тое, што гэтыя мэты супадаюць, грамадства павінна адмовіцца ад сваіх мэтаў (сваіх інтарэсаў)? Чорты з два. Гітлер таксама штаны насіў, як казаў Быкаў. І не трэба распавядаць пра абарону супрацоўнікаў. Усе гэтыя людзі і так свецяцца на публіцы, карнікі дагэтуль не завялі персанальную папачку і не працуюць па кожным з іх і іх сваяках? Ха. Гэтая адмазка працавала гадоў 3-5 назад.. цяпер жа людзі дакладна ведаюць, з кім змагаюцца і якія рызыкі прымаюць, калі робяцца публічнымі апазіцыйнымі фігурамі.

    Дык што рыхтуйце справаздачнасць на кожны выдаткавы еўрацэнт. Рана ці позна спатрэбіцца. І калі такую справаздачнасць прадаставіць не зможаце - вас не будзе ў беларускай палітыцы.
  • Берасць
    16.07.2025
    І дзякуй Літве, што дала Ціханоўскай ахову. Інакш немагчыма, калі маеш справу з Лукашэнкам і Пуціным.
  • У Ціханоўскага аховы няма
    16.07.2025
    Берасць, Ціханоўскаму ахову Літва не дала. Інакш немагчыма, калі маеш справу з Лукашэнкам і Пуціным. Ці магчыма?
    Нешта я заблытаўся.
  • Беларус
    16.07.2025
    Абраная прэзідэнтка - гэта аніякая не "беларуская апазіцыя". Бо апазіцыя - гэта ўсё ж неабраная меньшасьць. Таму беларускай апазіцыяй можна назваць хіба што Пазьняка з Усавым, але дакладна ня Офіс Прэзідэнткі. Ды і сам тэрмін перасоўвае паблему у нейкую палітычную роўніцу, што зусім не адпавядае рэчаіснасьці: хунта захапіла ўладу ўзброеным шляхам і з'яўляецца фактычна акупацыйнай адміністрацыяй. Таму рэжым лукашэнкі таксама аніякі не "Мінск", акупант ня можа легітымна прадстаўляць захоплены горад.
  • Жыхарок
    16.07.2025
    Што мы даведаліся:
    1. Гадамі беларусы пісалі: за што жыве офіс - усе незалежныя медыя ігнаравалі тыя пытанні, і зараз на іх спрабуе адказаць замежнае медыя. Дзякуй нашым незалежным.
    2. За 23 год даход юр ліца склаў - 123к эўра, але сярэдні зарабок у месяц 2к і іх там такіх 30-40 чалавек)
    3. Празрыстасці фінансавання мы так і не пабачылі: хто і колькі, на якіх дамовах.

    Карацей, адказаў нармалёвых мы зноў не пабачылі.
    Цырк шапіто.
  • Калькулятар
    16.07.2025
    Жыхарок, За 23 год даход юр ліца склаў - 123к эўра, але сярэдні зарабок у месяц 2к і іх там такіх 30-40 чалавек)

    30×2=60
    123-60=63
  • .
    16.07.2025
    Жыхарок,
    Калі ты Беларус, то маешь права ведаць:
    1. Колькі грошай ідзе на утрыманне лукі і яго банды;
    2. Які прыбытак атрымала сямейка за 31 год кіравання у Беларусі;
    3. Маеш права патрабаваць празрыстасці іх фінансавання.
    Карацей, пішы Эйсмант або у цырк шапіто, табе як грамадзяніну Беларусі павінны адказваць.
  • Валодзька
    16.07.2025
    Жыхарок, заробкі супрацоўнікаў - гэта кошты (расход), а не даход.
  • Жора
    16.07.2025
    Калькулятар , вы на 12 месяцаў забылі перамножыць. Ужо не сходзіцца.
  • Калькулятар
    16.07.2025
    Жора, дзякуй за заўвагу.
    30 працаўнікоў×2к эўра заробак×12 месяцаў = 720 к эўра;
    даход юр ліца склаў - 123к эўра,

    Не сыходзіцца.
    Значыць 123к эўра гэта не заробак нанятых 30 працаўнікоў офіса.
    123:12=10.25 у эўра ў месяц
    А хто юрліцо? На каго аформлены офіс?
  • Жора
    16.07.2025
    ., ізноў стандартны механізм пераводу ўвагі ад тэмы абмеркавання. Тое, што Лукашэнка так робіць і што яму ўсе чорныя фонды сыходзяць з рук - не значыць, што так можна рабіць вам. Вы ж белыя і пухнатыя, правільныя і за праўду, будуеце дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць. Ну дык во яны, грамадзянская супольнасць. Пытаннечкі задае.. адказвайце! Толькі адказвайце не такім бла-бла-бла, як спрабуе аддзелацца Кучынскі вышэй, а па сутнасці. З лічбамі і бухгальтэрыяй.
  • Лявон
    16.07.2025
    Ну дык колькі??
  • Ясь
    16.07.2025
    Дзякуй Літве, еўрапейцам і амерыканцам, што даюць грошы на нашу палітычную апазіцыю. Беларусы самі не здольныя, нажаль, за гэта плаціць. Празрыстасць фінансаў у сёняшніх умовах вайны і змагання рэжыма са сваімі апанентамі проста не магчыма. Гэта пытанні і бяспекі і стабільнасці. Але ж тэма грошай заўсёды лёгкая для маніпуляцый і шмат хто грае ў гэтую гульню. Упэўнены, адэквартныя беларусы разумеюць, што раз мы не ўтрымліваем офіс і іншыя структуры, то не маем ніякага права патрабаваць ад іх фінансавую справаздачу і тым болей поўную празрыстасць. Даю 100%, што донары ўсё патрабуюць і атрымліваюць і ўсё там у парадку. Іначай бы ніхто грошы не даваў удоўгую.
  • Эмігранты
    16.07.2025
    Ясь, як гэта не ўтрымліваем? Жывем, працуем у ЕЗ, плацім падаткі. Маем права ведаць!
    "Празрыстасць фінансаў у сёняшніх умовах вайны і змагання рэжыма са сваімі апанентамі проста не магчыма. Гэта пытанні і бяспекі і стабільнасці."- увогуле дзіўна. Дзе сувязь? Не маглі б вы падрабязнасцей распісаць вашу логіку?
  • Краткий пересказ статьи
    16.07.2025
    Литовцы обвиняют Литву в финансировании офиса Тихановской. Мы, журналисты, обратились к офису Тихановской за ответом, и там сказали, что Литва не финансирует офис. Занавес.
  • Мои финансы не романсы
    16.07.2025
    1. Я ее не финансирую.
    2. Мне все равно сколько финансов дают ЕС и США.
    3. Все идёт к тому, что эмигранты никогда не вернутся домой. Потому что то, что они делают, никак не приближает победу.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць