Свет1515

Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА

На канцэрце гурта Coldplay у Бостане камера выпадкова зняла кіраўніка IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і дырэктарку аддзела кадраў Крысцін Кабот, якія стаялі абняўшыся. Відэа паказалі на вялікіх экранах стадыёна падчас песні як частку традыцыйнага моманту kiss cam (камеры для пацалункаў).

Скрыншот з відэа

Саліст гурта Крыс Марцін заўважыў пару і пажартаваў: «Толькі паглядзіце на гэтых дваіх». Але мужчына раптоўна адхінуўся ад жанчыны і схаваўся за агароджу, а яна прыкрыла твар рукамі. Марцін пажартаваў, што яны, напэўна, або здраджваюць камусьці, або вельмі сарамлівыя, што выклікала смех у зале.

У кожным разе хавацца было позна. Сцэну ўбачылі 66 тысяч гледачоў у жывым эфіры і яшчэ 12 мільёнаў у тыктоку за 9 гадзін.

Пазней карыстальнікі соцсетак пазналі ў гэтай пары жанатага CEO кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і яго каляжанку з кадравага аддзела Крысцін Кабот. Гэты момант стаў вірусным, а ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца асуджальныя каментары, асабліва на адрас Байрана. Людзі шкадуюць ягоную жонку, якая падчас канцэрту была дома з двума дзецьмі, і лічаць, што пара была публічна выкрытая ў здрадзе.

Згодна з LinkedIn, Энды Байрон стаў генеральным дырэктарам у ліпені 2023 года, а Крысцін Кабот працуе ў кампаніі каля дзевяці месяцаў.

Каментары15

  • -2 падпіскі ў Spotify:)
    17.07.2025
    Вось таму андэграўнд руліць - канцэрты для сваіх, ніякіх экранаў і кіскамер. Там з-за слэму і абдымацца няма як. На канцэрце Кашлатага Воха ці Сербскага нажа такога б не здарылася ніколі. На шоў Пукста- 50/50, у Георгія Дабро - хутчэй так, чым не.
  • Шрэк
    17.07.2025
    -2 падпіскі ў Spotify:), відавочна пісаў сам Георгій Дабро. Калі ўжо тур па Польшчы будзе ў Георгія Дабро?
  • такі Да,
    17.07.2025
    бро :)

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі140

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць