Усяго патроху1919

Сугак, Ментусава, Данэйка, Мэрыем і іншыя паспяховыя беларускі падзяліліся галоўнымі жыццёвымі абломамі

На мерапрыемстве пад назвай Girls fuckup night асветніца і вядучая Марына Ментусава, аперацыйная дырэктарка клінінгу CleanWhale Кацярына Данэйка, журналістка Яўгенія Сугак, прадзюсарка Кацярына Раецкая і спявачка, сузаснавальніца бара Buns&Bottles Мэрыем Герасіменка дзяліліся праўдзівымі гісторыямі сваіх правалаў. Адным з абломаў самой імпрэзы (на якую, дарэчы прадавалі квіткі), можна сказаць, стала тое, што на яе не прыйшла заяўленая ў афішы Таццяна Зарэцкая (прычына: неадкладная паездка ў Эміраты). Замест экс-міністаркі фінансаў пры Аб’яднаным пераходным кабінеце ў выніку выступала Наталі Падаляк, вядомая па кандытарскай школе Lililoveme.

Афіша мерапрыемства

Марына Ментусава адзначыла, што прыдумала арганізаваць такі івэнт са сваёй сяброўкай Верай, каб дапамагаць жанчынам павышаць талерантнасць да памылак, бо ў нашым грамадстве ў прынцыпе не прынята лёгка ставіцца да пралікаў, а ўжо калі гаворка ідзе пра жанчын — тым больш.

«Калі мы хочам нечага дасягнуць, трэба ўспрымаць памылкі як частку шляху, а не катастрофу. Крыштальна белае рэпутацыйнае паліто не гарантуе шчасця і поспеху», — падкрэсліла Марына Ментусава.

Сама яна адразу выклала публіцы ўсе козыры пра сябе.

«Я лажаю ўвесь час, і гэта не какецтва. Я той чалавек, які не памяняў пашпарт за тыдзень да таго, як яго трэба было мяняць, і за тыдзень да таго закона, калі яго ўжо нельга было потым мяняць. Парваныя сукенкі за хвіліну да выступаў, тры разводы на тры шлюбы, чатыры эміграцыі, паміж 3-4 крымінальнымі справамі. Часам мне падаецца, што ў мяне будзе не біяграфія, а летапіс лажы, у якую я ўмудрылася ўступіць».

Як у чалавека, які даўно працуе ў сферы івэнтаў, у Кацярыны Раецкай назапасіўся цэлы стос гісторый-факапаў. Многія з іх навучылі яе, што ў працы пажадана абапірацца на правераных людзей, якія разумеюць твае каштоўнасці, і нават калі ты давяраеш падрадчыкам, лепш перадбаць і ўсё пераправерыць.

«Музычны рынг», Чыжоўка арэна, суперфінал. Мы запрашаем туды вялікую артыстку. І потым з апаратнай я бачу, як побач з ёй пачынае капаць пластык з сафіта, на яе крэсла і побач. За секунду, здаецца, я аббегла плошчу вялікай арэны, каб націснуць кнопку, каб людзей пачалі эвакуяваць. У працэсе высветлілася, што нашы падрадчыкі не прамачылі фіранкі спецыяльнай супрацьпажарнай прапіткай. Усё нагрэлася, а там закрытая пляцоўка, дзе было 200 чалавек, шмат правадоў, тэхнікі…».

Яшчэ адна гісторыя ад Каці была пра эпізод з кар’еры, які моцна напужаў яе і вывеў з сябе, здаецца, мацней за затрыманне яе мужа Дзяніса Дудзінскага.

«Ішоў 2015 год, я прадзюсавала міжнароднае шоу «Бітва хароў». Прыехала шмат замежнікаў. Мы правялі класнае шоу, увесь Палац спорту тры дні гудзеў — усе адпрацавалі сапраўды бліскуча. І вось мы ішлі на цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў. І там павінен быў спрацаваць пнеўмафеерверк — такі залаты дождж, блішчынкі, якія разлятаюцца. Вядучы анансаваў, што перамог французскі хор. Уся сцэна была абнесеная агароджамі.

Але падчас запланаваных стрэлаў феерверка адзін француз падхапіўся, пераскочыў праз агароджу і апынуўся ў зоне, дзе якраз працуе пнеўмафеерверк — і вось яму ў твар страляюць усе бліскаўкі».

Кацярына распавяла, што француз тады траўмаваў вока, і гэта гісторыя паказала ёй, што нават калі ты ўсё прадумаў, то сітуацыя можа пайсці наўскасяк. «Абарона ад дурня патрэбная паўсюль», — падсумавала Каця.

Кацярына Данэйка з CleanWhale, здаецца, магла б расказваць байкі пра клінінг да ночы.

За гады працы яна з партнёрамі разрульвала і тое, што супрацоўніца замест таго, каб прыбірацца, з’ела ў кліента тунец і напілася яго ж алкаголем, у выніку заснуўшы ў кватэры. Яшчэ адна работніца паклікала на кватэру свайго бойфрэнда. «Магчыма, іх відэа можна знайсці на Порнхабе», — пракаментавала Кацярына. Сябры іншых супрацоўнікаў неяк прыйшлі на кватэру і з’елі цукеркі сына кліенткі, потым апраўдваючыся тым, што ў іх упаў узровень цукру ў крыві.

Але галоўным факапам на гэтым этапе дырэктарка клінінгу назвала тое, як часам інфантыльна паводзіла сябе ў бізнэсе, які яны з партнёрамі маштабуюць з 2016 года. «Першы раз мне трэба было звольніць чалавека ў 22 гады, а ў яе ж сын у турме, фінансавыя складанасці… Гэта далося мне балюча, я прыйшла дадому і прараўла ўвесь вечар. Думала, можа, даць жанчыне чарговы шанец».

Першыя сур’ёзныя складанасці настолькі выбілі Кацярыну з каляіны, што яна злілася са сваіх працоўных абавязкаў, перастала адказваць калегам у чатах. Пазней такое ж паўтарылася, калі іх клінінгу трэба было выходзіць на нямецкі рынак, які падаваўся ёй непад’ёмным.

«Я скідвала шмат у жыцці на ПМС, дэпрэсію ці СДУГ замест таго, каб прыняць свае страхі і навучыцца браць адказнасць», — шчыра прызналася дзяўчына.

Наталі Падаляк таксама падзялілася хутчэй нават не факапам, а гісторыяй прыняцця ўласнага шляху і ўнутранай трансфармацыі. Разам з мужам яны ў свой час стварылі паспяховую анлайн-школу кандытарскага майстэрства Lililoveme. Але Наталі так асабіста перажывала падзеі ў Беларусі ў 2020-м, а потым і вайну ва Украіне, што праца адышла на другі план. Наклаўся і дэкрэт. Пазней яна асэнсавала, што гэта ўжо не той праект, якім яна хоча займацца, хоць ён і быў паспяховы.

«Было, канечне, вельмі цяжка. Трэба было зразумець, чым я зноў хачу займацца ўвогуле, «кім хачу стаць, як вырасту». Самае галоўнае, што я ў выніку асэнсавала, што мая каштоўнасць не ў бізнэсе, я каштоўная сама па сабе. Калі вы некалі таксама будзеце ў стане — «мне трэба» і «я больш так не магу», ведайце, што гэта не правал, а кропка росту, момант, дзе вы можаце перасабраць сябе наноў», — дала параду Наталі, ставячы ў прыклад сябе і мужа, які цяпер знайшоў сябе ў дызайне кніжак. Наталі ж дапамагае ахвотным са стратэгіяй развіцця блогаў.

Самай вясёлай, здаецца, гісторыяй падзялілася журналістка Яўгенія Сугак. Спачатку яна думала згадваць нешта са сваёй разнастайнай журналісцкай кар’еры пад загалоўкам «мой галоўны факап — тое, што я ў прынцыпе стала журналісткай, і цяпер спрабую не памерці пад мостам». Але на справе распавяла гісторыю з часоў падпрацоўкі ў казіно.

«На світанку студэнцтва я пайшла туды часова падпрацаваць. І калі ў першы месяц мне далі разава чаявыя 500 даляраў, я там вырашыла затрымацца. Я мусіла вывучыць усе правілы: покер, рулетка, блэкджэк… Але я ж была студэнткай, таму вырашыла не вучыць, маўляў, і так гульцы ведаюць правілы. І вось аднойчы завітаў чалавек, які не ведаў правілы покера. Ён падышоў да мяне спытаць — а я таксама не ведаю. А вакол камеры! У выніку я прыдумала кавалачак правілаў! І гэты чувак нават па іх выйграў! Дагэтуль не ведаю, ці па маіх усё ж правілах, ці па сваіх, але ён даў мне на чай».

Былая палітзняволеная Мэрыем Герасіменка, відавочна, не магла абмінуць увагай той фатальны дзень са жніўня 2022-га, калі яна праспявала ў Мінску на аўтарскім вулічным канцэрце песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи». Пасля гэтага яе жыццё перакулілася. «Маю школу закрылі, у сяброў адціснулі бар, маладога чалавека дэпартавалі з Беларусі на 10 год, я правяла ў турме 6,5 месяца…».

Спявачка шчыра прызналася, што на гэты момант спець «Обійми» у Мінску ўзору 2022-га па суме ўсіх наступстваў — для яе гэта галоўны факап.

«Нас вы**алі так, што не перадаць словамі. Але я не здрадзіла сабе. Я заўсёды за мір, свабоду, Украіну, беларусаў і расіян (мой муж — расіянін)», — сарвала апладысменты Мэрыем.

Гераіні Girls fuckup night. Фота: Руслан Серадзюк

Каментары19

  • Красавицы
    07.03.2025
    Хоть у кого-то хоть что-то получается в этом ужасном, несправедливом и кровавом мире. Мэрием вообще умница!
  • Дзеці капітана Гранта
    07.03.2025
    Адзіная Зарэцкая пасаромелася лухту несьці! Усё ж ткі ёсць рэшткі сумлення ў гэтай міл'янеркі, паводле НН.
  • БЧБ
    07.03.2025
    Марына, дык ты была 3 разы замужам, ну ты жэстачайшэ опытная жэншчына.

Цяпер чытаюць

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

«Калі б гэты патэнцыял правільна скіравалі, мы б зламалі іх». Гутарка з экс-сілавіком, які быў паранены на пратэстах 2020-га5

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі4

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць