Каментары да артыкула

«Беларусі не будзе ўжо сёння ўвечары»

  • Берасць
    20.07.2025
    Многа юнацкага рамантызму ў гэтых разважаннях. Сітуацыя Беларусі сапраўды драматычная, а беларускай мовы - яшчэ больш драматычная. Не трэба самазаспаковайвацца. Але пра тое, што патэнцыял беларусаў нармальны - то праўда. Толькі і Расія моцная, не проста ёй супрацьстаяць.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    Слушна.
    Страх можа і натхняе, але не натхняе нікчэмнасць.
    Не натхняюць памыі ўласнай нікчэмнасці, якія выліваюць на галовы людзей вельмі ж ганарова-недатыкальныя асобы.
    Вось гэтыя галашэнні закамплексаваных маргіналаў сапраўды не натхняюць.
  • Vij
    20.07.2025
    Вышколцоны трэш.
  • Шрэк
    20.07.2025
    Vij, ты хоць сам разумееш, што напісаў?
  • Ваш кэп
    20.07.2025
    З ідэяй я згодны. Але ўсё ж такі не трэба бачыць сітуацыю ідэалістычна: можа, і ёсць барысты ў Менску, але ня шмат людзей у Менску размаўляе па-беларуску, ужо мала засталося людзей, якія пасля вайны пераехалі з вёскі у горад ды ментальна засталіся у вёсцы, ды размаўлялі па-беларуску.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    Ваш кэп, аўтар не ідэалізуе сітуацыю, а бярэцца зразумець яе ў працэсе.
    І тут ў кожнага свае крыніцы дафаміну: камусьці бяда, што моладзь не ведае, як летнім вечарам фыркае конь, камусьці для шчасця падай папяровую газэту на тарашкевіцы.. камусьці штосьці яшчэ.
    Вось я не бачу бяды, што вёска больш не жывіць нас духоўна і каштоўнасна.
    Мы больш не вернемся ані ў ранняе, ані ў позьняе Сярэднявечча,не будзем ані "литвой", ані фальклорна-этнаграфічнымі сялянамі з каляндарна-абрадавым цыклам.
    Мы станем гарадскім народам, гарадской нацыяй. Непазбежна.
    Якімі мы станем, я ня ведаю.
    Мяркую даследаванні на гэты конт нідзе не праводзяцца.
    І тут нашым гуманітарыям і грамадазнаўцам ёсць дзе прыкласціся, а не галасіць.
  • Gorliwy Litwin
    20.07.2025
    Белай Русі як раннефеадальнай чэкісцка-мянтоўскай дзяржаве сапраўды нічога не пагражае. Гэтаксама як і чэкісцкаму аліеўскаму Азербайджану які "уважать себя заставіл". Пік дэмакратыі ў свеце пройдзены і цяпер азіяцкія дэспатыі рознага тыпу і калібру на пад'ёме. Упісваецца ў гэты трэнд і чэкісцка-мянтоўская Белая Русь. Трохі пазней, захоўваючы феадальна-сілавы характар, яна будзе больш увагі ўдзяляць усялякаму паганскаму фальклору, і гэтым абсалютна скорыць шчырыя сэрцайкі сьвядомых хамячкоў.
  • ў нас сёння выкарыстоўваецца Літвіны - Беларусы/РБ-ВКЛ, і гэта цудоўна !
    20.07.2025
    Gorliwy Litwin, ўся Эўропа выкарыстоўваў некалькі назваў адначасова , Галянцы і Грэкі 4 АДНАЧАСОВА , І ШТО ДРЭННАГА Ў Гэтым ? ў нас сёння выкарыстоўваецца Літвіны - Беларусы/РБ-ВКЛ, і гэта цудоўна !
  • .
    20.07.2025
    Вы не выкрываеце, што ёсць, а прапагандуеце, што жадаеце бачыць.

    А жадаеце аб'яднаць у адно і ментоўскую РБ, выбудаваную (дабудованую) Лукашэнкай для сваіх мэт, і беларушчыну (мову, культуру), якая спрабавала развівацца па сваіх законах.
    Сумясціць не атрымаецца, гэта як "Мінск і Менск" (з песні). Агульнае паміж гэтымі рознымі працэсамі толькі тое, што яны існавалі ў адных геаграфічных межах.
    Пры сумяшчэнні атрымліваецца не "Нацыянал-Чэкісцкае Прымірэньне", а выжыванне мацнейшага і знішчэнне слабейшага (у паняццях зброі і магчымасцей, а не якасці ідэі).

    Тое, што беларушчына пры канцы БССР выглядала па-савецкі і па-вясковаму, не яе прынцыповая сутнасць, а тое, ў якім выглядзе яна здолела выжыць, што ад яе засталося. Кпіць з яе з-за таго - і "памылка ацалелага", і "паўторнае цкаванне ахвяры".

    Не здолеюць рэшткі той праўладнай беларушчыны вырасці да памераў, якія былі ў 1920-х - гэта бачна па яе стану сёння. Няма там жыцця. А калі няма, то і няма з кім "прымірацца".
    Беларусам у эміграцыі таксама няма матываў прымірацца з чэкістамі - не паўтарыцца сітуацыя 1920-х, калі з-за парадаксальнай каранізацыі здарылася беларусіфікацыя. Тады яна часова супадала з інтарэсамі ўлад, зараз не.
    І у "ментоўскай Беларусі" няма жадання шукаць нацыянальную ідэю ў сваім паходжанні. Кансерватары і мілітарысты звычайна не прыхільнікі нацыяналізму, яны прыхільнікі "замацаваць" тое, што было раней (вярней, свае ўяўленні пра тое, што было). Калі гэта нацыянальная дзяржава, то яны саюзнікі з нацыяналістамі. Калі не, як РБ, то яны замацоўваюць не нацыяналізм, а тое няўцямнае савецкае.

    Таму няма логікі ў гэтым "прадбачанні" пра "нацыянальна-чэкісцкае". Няма перадумоў для аб'яднання. Проста бераце тое, што ненавідзіце ("Мінск" з "Менскам"), і перамешваеце.
    Дарэчы, такі злобна-труслівы цынізм - звычайная з'ява ў расчараваных, ім трэба падмацаваць нейкай высокай "тэорыяй" сваё права пагарджаць усімі.
  • Найперш не галасі!
    20.07.2025
    ., у двух момантах нязгодны.
    1) Беларусізацыя 1920-х ішла насуперак бальшавізму і на пэўным часе абагнала бальшавізм. Здолела.
    Не было такога, што бальшавікі, розныя кнорыны-мясніковы-дзержынскія ад пачатку былі добрыя , а пасля... сапсаваліся. Проста бальшавікі ў сілу ўбіраліся паступова, а беларускія інтэлектуальныя сілы былі мацнейшыя.
    Ні айцы БНР, ні папярэднікі, ні браты Луцкевічы, ні Лёсік, ні Смоліч, ні Ігнатоўскі, не былі прыхільнікамі і завадатарамі "каштоўнасцяў" Красного террора і бясконцых расстрэлаў без суда і следства.
    Яны не галасілі), яны нават ў такіх варунках рабілі сваю справу, сваю цывілізацыю, а Залатая Арда рабіла сваю. І гэта былі рознаскіраваныя ўзаемавыключныя варожыя вектары.

    2) Горлівы Літвін тут стабільна дзяўбе тэзу Россотруднічества, што Беларусь, Беларуская ідэя, Беларуская Прастора не існуюць і існаваць не могуць, што гэта не больш як пыл на ўзбочыне гісторыі.
    Крыху раней ён спрабаваў заліваць фэйк пра выдуманную "сярэднюю літву" - гэткую "вайшнорыю наадварот", сутнасны аналаг "беларускага прыднястроўя". Але з гэтага пасмяяліся і таму да часу(?) адкінута. Засталося беспадстаўнае шызафрэнічнае трызненне пра росквіт і перспектыўнасць азіяцкіх дэспатый (маскоўскай арды) і неперспектыўнасць еўрапейскіх дэмакратый, пра наканаванасць нейкіх "хтамічных красаўцаў-гарантаў дзяржаўнасці" ("саша останется с намі").
  • мы прайшлі самую цяжкую частку нашай гісторыі , трэба спыняць грамадзянскую вайну
    20.07.2025
    ZHODNY! «Беларусі не будзе ўжо сёння ўвечары» не будзе гэтага, на мове , і 30-35 % карыстаюцца мовай кожны дзень, ВІКІ . мы прайшлі самую цяжкую частку нашай гісторыі , трэба спыняць грамадзянскую вайну , вяртацца да мовы, уніяцтва і г.д.
  • Андрэйка
    20.07.2025
    Сам нешта выдумаў, сам нешта абверг. А ў загу цытата, якой у тэксце няма. Што абмяркоўваць?
  • Лёлік
    20.07.2025
    Мне здаецца, тут усё вельмі проста. Гэта пытанне чаканняў і мэтаў.

    Калі табе дастаткова "матрыцы 2019-га году" - з разняволенасцю, з якім-ніякім плюралізмам, з узнятым настроем людзей, са шматлікімі ініцыятывамі - ну то калі ласка. Рабі, не зважай на крытыку, шукай пазітыў. Але, калі ласка, не разлічвай на тое, што пабачыш Пагоню над домам ураду, на тое, што сам зможаш выбраць мэра свайго горада. На тое, што беларуская, дзяржаўная, мова здолее выйсці за свае маргінальныя межы народнай цікаўнасці.

    А калі ты хочаш рэальнай свабоды, дэмакратыі, ўлады, беларусізацыі, то прабач, але якія, б..ць, барысты, ютуб каналы і навібэнды?
  • Valadzimir
    20.07.2025
    Чарговае недарэчна-прафанскае "нацыянальна-патрыятычнае" бла-бла. Рабяты ніяк не могуць зразумець, што мова сама па сабе нічога не вырашае. Можна размаўляць на сваёй мове - і быць прыгнечаным, халопам, рабом. Так звычайна ў гісторыі і было. На самой справе галоўнае пытаньне - у СУБ'ЕКТНАСЬЦІ - ці сам ты зьяўляешся гаспадаром свайго лёсу, ці яго вызначае нехта іньшы. І тут ключавое пытаньне - ПАМЯЦЬ. Чалавек без памяці - не суб'ект, а "овощ". Прыкладна тое самае ўяўляе і народ без гісторыі, як белоруссы з гісторыяй у 150 год - ён "проста жыве", так, як яму дазваляюць жыць іньшыя суб'ектныя нацыі, і пры гэтым ён сілкуе іх рознымі сваімі рэсурсамі - як прыроднымі, так і чалавечымі.
  • Імя
    20.07.2025
    Valadzimir, > Можна размаўляць на сваёй мове - і быць прыгнечаным, халопам, рабом. Так звычайна ў гісторыі і было.

    Некалі было, але даўно ўжо - не, прынамсі ў нашым рэгіёне. Адныя вызываліліся ды пабудавалі свае дзяржавы, а іншыя - зніклі назаўсёды. "Населеніе" Беларусі відавочна шыбуе ў другім напрамку.

    Што ў вас за звышідэя такая, якую данесці без перакручванняў ніяк не ўдаецца?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць