Каментары да артыкула

«Мы думалі, што гэта ненадоўга». Што беларусам трэба вынесці з тактоўных намёкаў літоўцаў пра мову

  • ТралалелоТралала
    23.07.2025
    Усе так, але як там з роднай мовай у большасці мігрантаў? ;) можа акрамя літоўскай ці польскай ды партугальскай, яшчэ і родную мову вывучым і пачнем на ёй размаўляць?
  • О
    24.07.2025
    Спасибо за «указание» но ни я ни дети не будем учить язык на котором никто не разговаривает. отличие от русского минимальные. Да и вообще неуважаемые борцуны, те которые только в языке проблему видят, вы сами виноваты в непопулярности. Этот вечный культурно исторический «ср@ч» уже достал. Также как и цинизм , маразм и прочее от вас и вашего предводителя на Американской пенсии. .
  • БрБрПатапім
    24.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • БрБрПатапім
    24.07.2025
    БрБрПатапім , там было напісана пра тое што на рускай мове сярод беларусаў з большага размаўляюць не паважаныя людзі якія не маюць беларускіх каранёў і апынуліся на нашай зямлі з балот з усходу. Таму яны не адчуваюць каштоўнасці і павагі да роднай мовы. Бо ў іх роднай мовы няма.
  • Сходите к врачу
    24.07.2025
    БрБрПатапім , а если ваши предки в опу польского пана целовали, то вы сразу "паважаны чалавек"? Действительность такова, что подавляющая часть населения разговаривает на русском или на трасянке, даже если из Польши кажеться, что это не так. А значит подавляющая часть населения для вас "не паважаные". А почему мы должны "паважать" подобных деятелей?
  • Доктар
    24.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Добрая спроба, але не
    23.07.2025
    Прычым тут беларусы да літоўцаў? Беларусы ў Беларусі і трэба заклікаць іх там, каб вучылі СВАЮ мову. Літоўская мова нам не патрэбная, давайце быць шчырымі! Таму альбо пераязджаем у Польшчу, альбо ў англамоўную краіну, альбо едзем у турму дамоў. Марнаваць час не варта!
    А літоўцы хай сваіх грамадзян вучаць літоўскай мове, бо менавіты тыя большасцю і гавораць на расейскай!
  • Мова
    23.07.2025
    Літоўцы збольшага размаўляюць на літоўскай мове. У любой краіне Вам будзе патрэбна вучыць нацыяльнаую мову.
  • аматар вільні
    23.07.2025
    Добрая спроба, але не, а ў Польшчы таксама трэба польскую вучыць ;)
  • Polonezköy
    23.07.2025
    Добрая спроба, але не, Або ў Турцыю. Мова там простая, словы знаёмыя. Кавун, бурак, кылым, гарбуз, хамса, кызыл, чай..
    Ды і жыве там напалову наш народ, гасцінны і выхаваны.
  • Барадзед
    24.07.2025
    Добрая спроба, але не, вот так выучил язык и тогда можно нарываться и качать права.
  • CV
    23.07.2025
    А дзе вы пабачылі што тактоўнае ў гэтых "тактоўных намёках"? Я бачу толькі наглыя нападкі на бяссільных беларускіх палітычных эмігрантаў літоўскіх турбапатрыётаў, якія самі не могуць патлумачыць, навошта ім трэба, каб Ціханоўская ведала літоўскую мову.
    Нейкі няцёплы прыём атрымлівае, які парушае спрадвечныя законы гасціннасці. Вы самі запрасілі нас перачакаць у сябе, не ставячы ніякіх умоў. Мы згадзіліся і ўдзячныя за дапамогу, але мы не падпісваліся пад тым, каб паглыбляцца ў літоўскую культуру і тым больш інтэгравацца ў літоўскае грамадства.
    Апошняе дарэчы немагчыма дзякуючы сваім літоўцам — прэзідэнт не падпісвае беларусам дазвол на атрыманне грамадзянства Літвы. Атрымліваецца нейкі пласт другасортных жыхароў: нам навязваюць абавязкі, вучыць літоўскую мову і не смець прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ, але наўзамен мы не атрымліваем ніякіх правоў — ні выбіраць, ні быць выбраным, ні права на грамадзянства краіны.
    Не думаю, што гэтыя ўрапатрыёты патрабуюць нечага падобнага ад уласных грамадзян, якія або зусім не ведаюць літоўскую, як старэйшае пакаленне ў славянскай частцы Віленшчыны, або ведаюць толькі са школьных падручнікаў. Яны атрымалі свае пашпарты па праве нараджэння і цяпер ніхто не пытаецца ў іх ці ведаюць яны літоўскую і на якім узроўні.
    Чаму ж смеюць пытацца ў беларусаў, якія апынуліся тут не па сваёй волі? І чаму не пыталіся дзесяцігоддзямі нічога падобнага ў дзясяткаў тысяч працоўных гастралёраў без выразнай палітычнай пазіцыі??? Паскудна і нізка.
  • Sprache
    24.07.2025
    CV, не патрабавалі, бо тады мігрантаў меней, і часы былі іншыя. Вы можаце марнаваць час на абурэньні, а можаце на вырашэньні. Якіх у вас два: пераяжджаць у іншую краіну і вучыць мову там, альбо заставацца ў ЛР і вучыць літоўскую.
  • турбозмагар
    23.07.2025
    «з тактоўных намёкаў літоўцаў»
    а внж они тоже тактично забирают?
  • Жан Клод Вам Дак
    23.07.2025
    Мне падаецца што беларускамоўныя беларусы не маюць праблемаў з іншымі мовамі. Але ўсе ведаюць што праблемы як раз у "тожебелоррусов" - гэта яны акрамя рускай іншых не хочуць вучыць.
  • Вам падаецца
    24.07.2025
    Жан Клод Вам Дак, менавіта што вам падаецца. Вялікай розніцы няма. І стаўленне да беларускай улады таксама не дае ніякіх гарантый. Бо тыя, хто супраць, усе адно з'яўляюцца пагрозай нацыянальнай бясьпекі Літвы. А мо яны мараць пра "культурную анексію Вільні "? :-)
  • Хибы
    23.07.2025
    Хиба ж не цикава вывучаць мову краины, у якой знаходзишься? Па першае, гэтае вельми утульна, пачынаешь разумець акружаючых людзей, а па другое для самой прыемна и адчуваешь себя разумнейшай. Ведь ангельскую ведаешь.
  • Не
    23.07.2025
    Хибы, нецікава. Калі шчыра. Але не веданне літоўскай мовы не адмаўляе павагу да грамадзян Летувы.
  • 1
    24.07.2025
    Не, ну вось, звярнице увагу на меркаваьне. Хтосьци абурауся, чаму беларусы не размауляюць амаль на роднай мове. Некаторым наупрост да "сярэнивай" зорки усе звязанае змовавывучэньнем наогул.))
  • Жалігоўскі
    23.07.2025
    Незразумела, чаму ў летувіскай канстытуцыі, яны спасылаюцца на Літоўскі Статут Літвы, і ў той жа час, ніхто з іх не ведае мовы Літоўскага Статута, якая для беларусаў з'яўляецца роднаю. Калі летувусы лічаць, што маюць нейкае дачыненне да Літвы, то й размаўляйце на той мове, якая была дзяржаўнаю на Літве да яе акупацыі расейскай імпэрыі.
  • Мігрант
    23.07.2025
    Давайце трохі паглядзім праўдзе ў вочы. Вучыць мову гэта дорага і складана. Так, існуюць бесплатныя курсы, але трэба іх яшчэ знайсці і дамовіцца. Як бы там ні было, яшчэ трэба потым хаця б 3-4 гадзіны кожны тыдзень знайсці на заняткі. Самастойна літоўскую вывучыць без шансаў. А калі сям'я, праца, то нават 2 гадзіны гэта праблема. Але самае цікавае тут, гэта матывацыя. Вывучыць літоўскую каб што? Каб цябе потым яшчэ ўсякія кашчунасы гнабілі, ў правах абмяжоўвалі або ДНЖ ні за што забіралі? Ці можа найдоўшыя ў Еўропе 10 год да пашпарта літоўскага гэта матывацыя каб вытрачаць свае час і грошы? Нешта не бачу паслядоўнай палітыкі тут. Лабас рытас, лабас вакарас вывучылі і добра.
  • А як так жыць?
    23.07.2025
    Мігрант, а як можна жыць у Літве не ведаючы мову? Зручна? Калі есць жаданне - чалавек шукае магчымасць, калі жадання няма - прычыны нешта не рабіць. Чаму Ціханоўская не вучыць літоўскую мову - я разумею, праўда, не мае часу, але прыйдзецца ўсе роўна, калі яна плануе жыць у Літве. А як жывуць усе астатнія? Без літоўскай мовы жыць у Літве вельмі некамфортна. Ну, і прэс-сакратар могла бы хаця бы з гугл-перакладчыкам пісаць адказы на літоўскай мове.
  • Nk
    23.07.2025
    Мігрант, у мяне для вас непрыемныя навіны.
    Нават калі не маеце ніякага дрэннага бэкграунду ў Беларусі
    Нават калі вы дасканала будзеце ведаць беларускую мову
    Нават калі вы будзеце літоўскім патрыётам
    Нават калі вы пражывеце ў Літве 10,15, 20 гадоў
    Ніякага літоўскага грамадзянства вы не атрымаеце.
    Таму шта вы беларус.

    І гэтыя людзі адначасова патрубуюць ад беларусаў тут асімілявацца...
  • Nk
    23.07.2025
    А як так жыць?, меў на ўвазе літоўскую мову, а не беларускую.
    Нават пры дасканадых веданні не атрымаеце грамадзянства.
  • Nk
    23.07.2025
    Годнае меркаванне, але бачна, што рэдактар жыве ў сваім уласным пузыры.
    Колькі беларусаў у Літве? І што за яны? Давайце паглядзім.
    Прыкладна, 55 тысяч.
    З іх 33 тысяча працуе ў галіне транспарту. Дальнабоі. Ім навошта літоўская? Яны у Літве нават не жывуць. Сем'і звычайна ў Беларусі. Хаця некаторыя і ведаюць.
    Далей яшчэ 6 тысяч будаўнікоў. Тым таксама не абавязкова вучыць. Ды і часу няма.
    Далей 5 тысяч айцішнікаў. Якія звычайна добра ведаюць ангельскую, як мінімум. І якія могуць змяніць краіну жыхарства па працы, ці па жаданні. Але вучаць, месцаў няма!
    Смешна, але дэфіцыт настаўнікаў літоўскай нават у IT кампаніях, дзе плацяць добрыя грошы і можа займацца ў працоўны час. А хто і калі будзе вучыць дальнабояў і будаўнікоў - я не ведаю...
    Далей ідуць прадпрымальныкі і ўцекачы. Яны таксама вучаць. Вельмі старана - адным трэба, другія - у знак павагі.
    Застаюцца дзеці, студэнты. Гэтыя катэгорыі абавязкова вучаць.

    Ну вось, расклалі. Па якой катэгорыі беларусаў ў Літве есць пытанні? Я не бачу аніякай праблемнай катэгорыі.

    Пра адсутнасьць патрэбнай інфраструктуры вывучэння ў ужо шмат чаго казаў. У Польшчы ці Нямеччыне нету такой драмы з мовай, але вывучаць там мову - аніякай праблемы. Шмат варыянтаў, добрая інфраструктура.

    Матывацыі вучыць мову літоўскія ўлады не дадаюць. Грамадзянства не даюць, шмат абмежаванняў, месцамі агрэсіўная палітыка менавіта да беларусаў, беларускія школы адчыняць не даюць...

    Я пагаджаюся з тэзісам рэдактара, што вучыць мову краіны трэба. Наогул вучыць мовы трэба. Еўрапейцы звычайна вучаць і ведаюць некалькі моў. Усе так!

    Але погляд аўтара зусім абмежаваны і не адлюстроўвае усяго беларускага кантэксту ў Літве і стаўлення літоўскіх ўлад да беларусаў.
    А беларусы - тыя яшчэ партызаны. Пратэставаць не будуць, а моўчкі збяруцца і дзукійскімі лесамі сыдуць у Польшчу ці далей.
  • Злы
    23.07.2025
    Літоўская аб'ектыўна вельмі складаная мова і - хай мне даруюць літоўцы - нідзе, акрамя як у Літве не спатрэбіцца. Дзеці мігрантаў яшчэ маюць шанцы яе добра вывучыць, а дарослым, якім яшчэ і працаваць трэба, вельмі цяжка. Лепей гэты час прысвяціць вывучэнню англійскай, якая ў любой краіне пракорміць.
  • ну
    23.07.2025
    Злы, так давай быстрее в англоязычную страну . что потерял в Литве?
  • Янка
    24.07.2025
    Злы, а што менавіта надта складанага ў літоўскай мове? Я б яшчэ зразумеў, калі б гэта была японская, китайская альбо в'етнамская. Для беларусаў, якія ёсць субстратам славян і балтаў - істотнай праблемы вывучіць літоўскую мову няма. Як дарэчы і беларускую.
  • Злы
    23.07.2025
    ну, можна жыць у любой адэкватнай краіне і працаваць на міжнародныя кампаніі, дзе працоўная мова англійская. А ў якой краіне мне жыць і без вашых няпрошаных парадаў разбяруся
  • ну
    23.07.2025
    Злы, да работай хоть на международную компанию, хоть на ФСБ. из Литвы давай - до свиданья в любую адэкватную краіну
  • Добры
    24.07.2025
    Злы, гэта хібная думка. З ЛР сытуацыя асаблівая, бо ў іх спэцыфічныя страхі маленькага народу, але ж ва ўсіх эўрапейскіх краінах, чым далей, тым болей ня любяць неінтэграваных мігрантаў. Зрэшты, вашая неінтэграванасьць наносіць шкоду і вам самому. Калі вы вывучыце мову, вы гэта зразумееце.
  • Ганка
    23.07.2025
    Незалежна ад таго, вывучаць беларусы літоўскую мову ці ня вывучаць, размаўляць на вуліцах яны па-літоўску ўсё адно ня будуць. А на касе ў краме можна і бяз мовы, на пальцах паразумецца. Літоўцы ж хочуць зьменшыць у Вільні колькасьць расейскамоўных. Дык вось, вывучэньне беларусамі літоўскае мовы ў гэтым не дапаможа.
  • балалала
    23.07.2025
    Пытанне да рэдакцыі - а калі рэдакцыя перастане працаваць з рускамоўнымі экспертамі і журналістамі, як Лойка напрыклад? Можа самім трэба прыклад паказаць?
  • Nk
    23.07.2025
    балалала, то бок вы прапануеце дыскрымінавацб сваіх жа беларусаў па моўнаму прызнаку?

    І якую дэмакратычную Беларусь вы тады пабудуеце?
    Ды ад вас больш людзей будзе бяжаць краіны, чыі зараз ад лукі, калі вы так будзеце ставіцца да беларусаў, годных беларусаў.
  • Жора
    24.07.2025
    Nk, як у вас усё перамяшалася ў галаве. Беларуская нацыя паўстала з беларускага (ранейшая назва: літвінскага) этнасу, адным прызнакам якога была беларуская (ранейшая назва: руская) мова (не блытаць з сучаснай рускай = расейскай). Іншымі мовамі беларускі этнас не карыстаўся. Доўгімі стагоддзямі РІ, потым СССР, потым Лукашэнка праводзілі мэтанакіраваную палітыку этнацыду, г.зн. вынішчалі тое, што вызначае наш этнас - мову, культуру, свой погляд на гісторыю, але ад усяго гэтага расейская мова не стала сваёй мовай беларускага этнасу, яна па-ранейшаму чужая, навязаная, з'яўляецца інструментам варожае палітыкі. Прапануючы будаваць дэмакратыю на гэтай мове, Вы, фактычна, прапаноўваеце замацаваць усе заваёвы этнацыду, замацаваць расейскую культурную дамінацыю, і несуб'ектнасць беларусаў як нацыі. А будаваць дэмакратыю ў Расеі, калі вы не прэтэндуеце на суб'ектнасць, можна да другога прышэсця. Дэмакратыя там ніколі не адбудзецца, такая ментальнасць, такая культура і расейская гістарычная традыцыя. Таму - выбар беларускай мовы (элітамі) гэта якраз і ёсць выбар дэмакратыі. А плебс.. ён да разумення вышэй сказанага ніколі не даспее, таму ён такі выбар рабіць не павінны. Менавіта таму у Канстытуцыі-1994 на гэты конт была агаворка, што пытанні мовы і сімволікі на рэферэндумах не вырашаюцца.. і гэта было правільна.
  • Яшчэ як
    24.07.2025
    Nk, для вас гэта відавочна будзе адкрыцьцём, але бальшыня дэмакратычных краін мае юрыдычна зацэмэнтаваныя прэфэрэнцыі для нацыянальнай мовы (=дыскрымінуе ненацыянальныя).
  • БРБРПАТАПІМ
    24.07.2025
    Nk, глядзі, сэнс у тым што пратэсты 2006 былі 19 гадоў таму, пратэсты 2010 былі 15 гадоў таму, пратэсты 2020 былі 5 гадоў таму. А большасць "экспертаў" ці "журналістаў" за гэтыя доўгія гады не вывучылі роднай мовы, нават на ўзроўні балабольства на еўрарадыё.
    Дарэчы, я Кныровіча на дух не пераношу, але былы махляр вывучыў беларускую мову нават не гледзячы што па нацыянальнасці ён татар (апошні эфір на еўрарадыё з ім).
  • Парада
    24.07.2025
    Nk, літоўцам гэта скажыце, што яны дыскрымінуюць рускамоўных. Толькі не здзіўляйцеся, калі яны вас прызнаюць небяспекай для нацыянальных інтарэсаў дзяржавы і выпруць з Літвы.
  • Nk
    24.07.2025
    Жора, мяне пужаюць вашыя меркаванні - "плебс не разумее і так далей". Вы разумееце, што вы тут набліжаецеся да нацыстаў, толькі з моўным падыходам?
    Таксама зафіксую - я не прапаную будаваць дэмакратыю на рускай мове, гэта - хлусня. Адкуль вы гэта ўзялі?
    Я праваную будаваць дэмакратыю на выбары і жаданнях УСЯГО беларускага народу. І "плебса" як вы кажаце, таксама.
    Пажадаюць мець толькі беларускую - выдатна. Пажадаюць мець дзве мовы - добра. Пажадаюць зрабіць дзяржаўнай эсперанта - ну, што рабіць, дэмакратыя.

    А вы прапануеце дыктатарскі, насаджальны падыход.
    Таму я і кажу - вы на розных флангах з лукашэнкам, але падыходы і мысленне ў вас - аднолькавыя, дыктатарскія і дыскрымінацыйныя да некаторых груп беларускага народу.
  • Nk
    24.07.2025
    Яшчэ як, калі коратка 1) ваш тэзіс - хлусня, 2) есьць шмат прыкладаў паспяховых краін і нацый у Яўрорпе без адзінай нацыянальнай мовы, то бок тут могуць розныя варыянты, 3) прэфэрэнцыі для нацыянальнай не есць дыскрымінацыя іншых. Нават у Літве, якую зараз абмяркоўваем. І ў Еўразвязе наогул.

    Вывучаўце гісторыю і законы іншых краін, калі ласка. Каб не было сорамна за апантаных роднай мовай (за гэта вас паважаю)беларусаў.
  • Так
    24.07.2025
    БРБРПАТАПІМ , нават спадарыня Роза Турарбекава па-беларуску стараецца гаварыць у інтэрв'ю. А яна нарадзілася ў іншай краіне і ніколі не вучыла нашу мову ў школе. Для яе гэта сапраўды вельмі складана. Яна нават фанэтыку нашу ў дзяцінстве не чула.
    Але паважае нашу мову і стараецца.
    Вялікая павага спадарыні Розе.
    А Лойка ўсё ніяк...
  • Nk
    24.07.2025
    БРБРПАТАПІМ , то бок вы слухаеце толькі тых, зто размаўляе беларускай? І ігнаруеце меркаванні рускамоўных беларусаў?
    Ну, акей. Але тады вы відавочна абмежаваныя ў разуменні беларусаў і іх жаданняў. Нажаль.

    Вольга Лойка ведан беларускую, але выступае на рускай. Што ў гэтым абражальнага?
    Калі PM Ірландыі гаворыць на ангельскай, яго трэба ненавідзець?
  • Valadzimir
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    23.07.2025
    З "тактоўных намёкаў" (насамрэч аніякіх не тактоўных) можна вынесьці толькі адно: аніякіх сяброў у нас няма. Усе гэтыя "дэмакратычныя" краіны самі не з'яўляюцца носьбітамі тых каштоўнасцяў, якія дэкларуюць. Гэта проста шыльда. Рамачная дэмакратыя. Усе яны актыўна супраць з'яўленьня дэмакратычнай Беларусі. Літве гэта пагражае, нават, экзістанцыйна. Застаецца спадзявацца хіба што на гістарычную справядлівасць - калі вайна з пуціным будзе імі прайграна (а гэта непазьбежна, бо краіны, што ня здольныя адрозніць ворага ад хаўрусніка абавязкова прайграюць любую вайну) - што іхніх уцекачоў прымуць гэтаксама: забаняць праэкт нацыянальны пашпарту, будуць зьдзеквацца ды ўсяляк ганьбіць, аб'яўляць пагрозай нацбяспекі ды патрабаваць асіміляцыі. Усе цыклічна. Як дапамаглі вы - гэтак жа і дапамогуць вам.
  • гы
    23.07.2025
    Беларус, ну точно - мудрый Путин и "дэмакратычныя" краіны самі не з'яўляюцца носьбітамі тых каштоўнасцяў, якія дэкларуюць. Б.русский мир во всей своей красе - эксперты в демократии и во всем остальном.
  • ага
    23.07.2025
    Беларус, литовцы значит не помогали? так чего в Литве сидишь? давай отсюда по курсу.
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    24.07.2025
    ага, Літва- гэтае сучасная Беларусь, а Летува- гэтае квазі-дзяржава ўтвораная ў 1918 годзе.
  • Вось табе бабка і юр'е
    23.07.2025
    Як казаў вядомы данецкі сепаратыст:
    Нашы не прыйдуць нас ратаваць, усе нашы, гэта мы і ёсьць.
  • Падтрымайце сваіх!
    23.07.2025
    Падтрымайце параненых каліноўцаў.
    https://kalinouski.org/news/fundraising-for-the-wounded.html
  • Беларусам не трэба нічога выносіць
    24.07.2025
    Падтрымайце сваіх! , падтрымаў і яшчэ падтрымаю. Да заробка тыдзень застаўся
  • Парада Моўнай Камісіі Рэспублікі Летувы
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Австрияк
    23.07.2025
    Переезжайте ребята в Польшу. Носителей около 60 млн по всему миру польского языка. Я когда то искренне хотел учить литовский, другая языковая группа, это очень тяжело. За то время что я уделил литовскому то кое как сносно начал изъяснятся в кафе, за такое же время в Польше вы будете разговаривать почти свободно. Литва враждебное беларусам государство
  • Мх
    24.07.2025
    Австрияк, "Правільна", чыста расейская логіка. "Нашто вучыць мову "какіх-та там шавак"? Ёсць жа "нармальная" польская мова, носьбітаў якой па вашых ацэнках 60 млн. Расейцы ўвесь час аэньваюць "веліч" мовы праз колькасць яе носьбітаў.
  • Глядач ютуба
    24.07.2025
    Мх, не, ну тут вы трохі не зразумелі. Гэты чалавек як раз вучыў лтоўскую мову. І карыстаўся ёй. Ён кажа пра тое, што мова не славянская, таму цяжкая для вывучэння. А польская мова роднасная беларускай, таму вывучэнне ідзе хутчэй.
    Я ніколі не вучыў польскую, але прачытаць магу, хоць і складана. А літоўскую не прачытаю ўвогуле. Украінскую не толькі спакойна чытаю, але і на слух успрымаю без усялякіх перашкод. Некалькі словаў толькі незразумелых было. Пагугліў пераклад. Слухаю, быццам беларускую. Магу адразу на нашу перакладаць, сінхронна. Ніколі ўкраінскую не вучыў.
  • Аўстрыяк
    24.07.2025
    Мх, вам што не напішы - усё расейцы. вы калі небудзь вывучалі літоўскую мову? я вывучаў і напісаў пра гэта вышэй, і напісаў што яна вельмі-вельмі складаная + да гэтага цяжка знайсці матывацыю для ее вывучэння. я не напісаў што яе не трэба вывучаць, а толькі напісаў што польская мова нам як славянам даецца значна прасцей і матывацыю знайсці лягчэй. Вы калі ласка чытайце ўважліва, што напісана
  • Беларусам не трэба нічога выносіць
    24.07.2025
    Якім бокам вывучэньне літоўскай мовы мігрантамі да Беларусі?
    Вунь Пазьняк трампістам стаў і што?
  • Легіен
    24.07.2025
    Літоўцы хочуць відавочна вучыць рускую мову.
  • Гнаны
    24.07.2025
    Тады ўжо, вядома, лепш у Польшчу. Мова славянская, роднасная, вучыцца нашмат прасцей. Ды й носьбітаў і моўнай прасторы нашмат больш
  • Не надейтесь
    24.07.2025
    В 1917-1920- х эмиграция из России тоже думала, что большевики у власти не надолго. Буквально сидели на чемоданах. Ожидание растянулось на 73 года. Не ждите ничего. Обустраивайтесь где лучше. Литва не самое лучшее место. Едва ли вы вернётесь в Беларусь. Во всяком случае пройдут годы. За наивность в политике приходится платить жизнями.
  • Вердыкт
    24.07.2025
    Летува не з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай
  • ЛОЛ
    24.07.2025
    Да просто выучите немного язык и всё, госпадзе. Стыдно смотреть тут на тех, кто с 20-го или 22-го года еще не выучился хотя бы сносно калбекать. Снимайте розовые очки.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць