Ад рэдакцыі6262

«Мы думалі, што гэта ненадоўга». Што беларусам трэба вынесці з тактоўных намёкаў літоўцаў пра мову

Па меры таго, як сітуацыя кансервуецца, мяняецца і стаўленне тых грамадстваў, якія далі гнаным беларусам і ўцекачам ад вайны ўкраінцам прытулак. 

Літоўскі сцяг на беларускай дэманстрацыі ў Вільні. Архіўнае фота

Першыя гады пасля вымушанай эміграцыі беларусы жылі з натуральным спадзяваннем і верай, што ўсё гэта ненадоўга, што хутка сітуацыя стане ранейшай і неўзабаве ўдасца вярнуцца ў Беларусь.

Аналагічна, як і ўкраінцы, якія спадзяваліся, што вайна і бежанства — ненадоўга.

Але па меры таго, як сітуацыя кансервуецца (незалежна ад нашых жаданняў яна зацэментавалася пакуль), мяняецца і стаўленне тых грамадстваў, якія далі гнаным беларусам і ўцекачам ад вайны ўкраінцам прытулак.

У прыватнасці, літоўцы тактоўна даюць зразумець, што нягледзячы на няпростыя, маральна і матэрыяльна нестабільныя ўмовы жыцця на чужыне і няпэўнасць будучыні, вымушаным перасяленцам пара асвойваць літоўскую мову. 

Для многіх беларусаў вывучэнне літоўскай (ці польскай, партугальскай, ці дзе яшчэ «раскідала выбухам нас па зямлі») мовы — гэта нібы рыса, падведзеная пад спадзяваннем на хуткае вяртанне на родную зямлю. Аднак без гэтага няможна.

Гэтага патрабуе павага да тых нацый, якія нас прынялі. Каму як не беларусам з іх досведам змагання супраць русіфікацыі разумець, як гэта важна для таго самага літоўскага народа.

А мы, дзякуючы вывучэнню новых моваў, узбагацім сябе, станем лепш разумець свет і суседзяў. 

Нельга сказаць, што беларусы непаважліва ставяцца да іншых народаў, гэта ўсё ж не наша нацыянальная рыса. Але цяпер мала проста «не нарывацца» і «не качаць правоў», трэба зрабіць яшчэ адзін крок — і вучыць мовы.

Каментары62

  • Добрая спроба, але не
    23.07.2025
    Прычым тут беларусы да літоўцаў? Беларусы ў Беларусі і трэба заклікаць іх там, каб вучылі СВАЮ мову. Літоўская мова нам не патрэбная, давайце быць шчырымі! Таму альбо пераязджаем у Польшчу, альбо ў англамоўную краіну, альбо едзем у турму дамоў. Марнаваць час не варта!
    А літоўцы хай сваіх грамадзян вучаць літоўскай мове, бо менавіты тыя большасцю і гавораць на расейскай!
  • CV
    23.07.2025
    А дзе вы пабачылі што тактоўнае ў гэтых "тактоўных намёках"? Я бачу толькі наглыя нападкі на бяссільных беларускіх палітычных эмігрантаў літоўскіх турбапатрыётаў, якія самі не могуць патлумачыць, навошта ім трэба, каб Ціханоўская ведала літоўскую мову.
    Нейкі няцёплы прыём атрымлівае, які парушае спрадвечныя законы гасціннасці. Вы самі запрасілі нас перачакаць у сябе, не ставячы ніякіх умоў. Мы згадзіліся і ўдзячныя за дапамогу, але мы не падпісваліся пад тым, каб паглыбляцца ў літоўскую культуру і тым больш інтэгравацца ў літоўскае грамадства.
    Апошняе дарэчы немагчыма дзякуючы сваім літоўцам — прэзідэнт не падпісвае беларусам дазвол на атрыманне грамадзянства Літвы. Атрымліваецца нейкі пласт другасортных жыхароў: нам навязваюць абавязкі, вучыць літоўскую мову і не смець прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ, але наўзамен мы не атрымліваем ніякіх правоў — ні выбіраць, ні быць выбраным, ні права на грамадзянства краіны.
    Не думаю, што гэтыя ўрапатрыёты патрабуюць нечага падобнага ад уласных грамадзян, якія або зусім не ведаюць літоўскую, як старэйшае пакаленне ў славянскай частцы Віленшчыны, або ведаюць толькі са школьных падручнікаў. Яны атрымалі свае пашпарты па праве нараджэння і цяпер ніхто не пытаецца ў іх ці ведаюць яны літоўскую і на якім узроўні.
    Чаму ж смеюць пытацца ў беларусаў, якія апынуліся тут не па сваёй волі? І чаму не пыталіся дзесяцігоддзямі нічога падобнага ў дзясяткаў тысяч працоўных гастралёраў без выразнай палітычнай пазіцыі??? Паскудна і нізка.
  • турбозмагар
    23.07.2025
    «з тактоўных намёкаў літоўцаў»
    а внж они тоже тактично забирают?

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

Аўтарка «боскага Зураба» рэкламуе сына сваёй сяброўкі з ЗША: «працавіты, не раздураны, свой бізнэс, свой дом»6

Міншчыну накрылі моцны снег і завіруха ВІДЭА4

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?9

Блогер Сяргей Пятрухін уладкаваўся на новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»4

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць