Грамадства77

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Нядаўна мінскі рэстаран Marumi на праспекце Незалежнасці, 18, актыўна крытыкавалі ў інтэрнэце: быццам бы пасля наведвання ўстановы ў гасцей назіраліся прыкметы атручвання, пішуць Мінск-навіны.

Yandex.maps

З 18 па 23 ліпеня на тэматычных інтэрнэт-сэрвісах пачалі з’яўляцца негатыўныя водгукі ад наведвальнікаў. Усе скардзіліся на дыярэю, тэмпературу і млоснасць:

«Была ў пятніцу, усё спадабалася, але ў суботу пачалося моцнае атручэнне. Ляжу ў бальніцы, тут сказалі, што ў іх я ўжо шосты чалавек з Marumi з атручэннем за апошні час. Праверцеся, сябры»;

«Хочам пацвердзіць водгук ніжэй. Абедалі ў рэстаране 19.07, і на наступны дзень атрымалі «пакет шчасця». У дзяўчыны паднялася тэмпература да 39 і больш за суткі не апускалася ніжэй за 38,3, у мяне лягчэй, але таксама ў піку — 38. Вельмі млосна і праблемы са стулам, цяпер, праз 3 дні, тэмпература спала, але праблемы з страўнікам захоўваюцца…»;

«У суботу, 19 ліпеня, наведалі дадзеную ўстанову, у замове былі пасты з крэветкамі і курыцай, сашымі, абое зляглі з атручэннем, тэмпература пад 40 і ўсе спадарожныя сімптомы, чацвёрты дзень стан адпаведны, дзякуй, смачна!»;

«17 ліпеня наведалі з сяброўкамі ваш рэстаран. Усе трое атрымалі атручэнне з тэмпературай 39».

Таксама ў сетцы з’явілася інфармацыя пра закрыццё рэстарана па тэхнічных прычынах, аднак на сайце ўстановы пра гэта нічога не сказана.

Тым не менш у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі чуткі пацвердзілі:

— У сувязі з паступленнем зваротаў грамадзян на якасць харчавання, спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы праведзена ацэнка выканання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на згаданым аб’екце грамадскага харчавання. Яго дзейнасць прыпынена з 21 ліпеня з-за выяўленых парушэнняў.

Каментары7

  • Колхозные буржуа пожрали, как в столовке
    25.07.2025
    Ничего 30 лет не меняется, и еще 30 не изменится в этом бесесесере
  • Калдыр
    25.07.2025
    Гэта очэнь ылитны рэстаран! И панос тожэ ылитны
  • ксм
    25.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела13

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць