Свет33

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін

За некалькі гадзін да таго, як у Амерыцы надышло 1 жніўня — апошні прызначаны Дональдам Трампам крайні тэрмін для заключэння новых дамоўленасцяў аб гандлі з ЗША — амерыканскі прэзідэнт падпісаў указы аб увядзенні імпартных пошлін у памеры ад 10% да 41% у дачыненні да 69 краін і тэрыторый і Еўрасаюза, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Пошліны, якія названыя ў указе «удакладненымі адказнымі», уступяць у сілу праз сем дзён, і толькі ў дачыненні да Канады яны ўступаюць у сілу адразу.

Пры гэтым у дачыненні да Канады Трамп павысіў пошліны з 25% да 35%. Праўда, гэтыя пошліны не распаўсюджваюцца на тавары, якія ахоплівае гандлёвае пагадненне ЗША, Мексікі і Канады USMCA — гэта перадусім прадукцыя, цалкам зробленая з паўночнаамерыканскай сыравіны альбо прадукцыя глыбокай перапрацоўкі з імпартнай сыравіны.

Самыя высокія пошліны атрымала Сірыя — 41%, а таксама Лаос і Бірма — па 40%. Самыя нізкія — 10% — атрымалі Вялікабрытанія і асобна яе Фалклендскія астравы.

У графе «Бразілія» ў апублікаваным Белым домам спісе таксама фігуруе 10%, хоць днём раней Трамп падпісаў указ аб 50-працэнтнай пошліне на імпарт з гэтай краіны. Імпарт жа з большасці краін у спісе, як і з Еўрасаюза, будзе абкладацца — калі Трамп зноў не перадумае — пошлінамі ў памеры 15%.

Індыя, як Трамп і абяцаў напярэдадні, атрымала 25-працэнтныя пошліны.

У Еўропе самыя высокія пошліны атрымалі Швейцарыя — 39% і Сербія — 35%.

З усіх краін, чый імпарт Трамп вырашыў абкласці найбольш высокімі тарыфамі, толькі Швейцарыя з'яўляецца прыкметным для ЗША гандлёвым партнёрам: у мінулым годзе яна экспартавала ў Злучаныя Штаты тавараў на 63,4 млрд долараў.

Кітая ў спісе няма: з ім, сваім галоўным гандлёвым партнёрам, ЗША вядуць асобныя перамовы.

Асобны пункт у указе Трампа прысвечаны спробам пазбегнуць высокіх пошлін, экспартуючы тавар у ЗША праз трэція краіны. Такі тавар, калі яго сапраўднае паходжанне выявіць амерыканская мытня, будзе абкладацца 40-працэнтнай пошлінай.

Служба мытні і памежнага кантролю ЗША ўжо карала за такую практыку кампаніі, што імпартуюць тавары з Кітая. Дональд Трамп абвясціў аб новых вялікіх пошлінах на імпарт з большасці краін — гандлёвых партнёраў ЗША ў пачатку красавіка, але затым адкладаў увядзенне гэтых высокіх ставак, у апошні раз — да 1 жніўня.

За гэтыя месяцы аб зніжэнні ставак на імпарт большасці сваіх тавараў з Трампам і яго адміністрацыяй дамовіліся некалькі краін і Еўрасаюз:

  • Вялікабрытанія — з 25% да 10%
  • Японія — з 25% да 15%
  • Філіпіны — з 20% да 19%
  • В’етнам — з 46% да 20%
  • Інданезія — з 32% да 19%

Еўрасаюз у асобе кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен толькі на днях дамовіўся з Трампам аб 15-працэнтнай пошліне (замест заяўленай Трампам 30-працэнтнай) у адказ на нулявыя пошліны ў дачыненні да амерыканскіх тавараў у Еўропе.

Праўда, гэта ўсё — рамкавыя дамоўленасці, паўнавартасных гандлёвых пагадненняў яшчэ няма.

Галоўны гандлёвы партнёр ЗША, Кітай, вытрымаў «аўкцыён тарыфаў» у першыя тыдні, калі Трамп узнёс пошліны на кітайскі імпарт да завоблачных 145%, і дачакаўся, што амерыканскі прэзідэнт сам у маі знізіў іх да 30%.

Зараз ідуць перамовы Вашынгтона і Пекіна аб тым, што будзе далей: на гэтым тыдні ў Стакгольме без відавочных для публікі вынікаў прайшоў трэці раунд.

Каментары3

  • политзек
    01.08.2025
    надеюсь он влупит тарифами за гнилых пропалестанов с мозгами набекрень.
    террористические прокси захватывают Европу. кто-то их должен поставить на место.
  • Мх
    01.08.2025
    Забярыце ў дурня калькулятар!
  • А?
    01.08.2025
    А пра Беларусь чаму беларускае выданне не напісала?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць