Свет99

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх

ЦРУ вельмі асцярожнае, MI6 працуюць незаўважна і пераважна «чужымі рукамі», дзеліцца расследавальнік. Але ёсць рэчы, якія робяць толькі расійскія спеслужбы.

Былая расійская шпіёнка Ганна Чапман, злоўленая з доказамі ў ЗША, пасля вяртання ў Расію. Фота: Suleyman Elcin/Anadolu Agency/Getty Images

Балгарскі журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь» падзяліўся сваёй ацэнкай, чым адрозніваюцца расійскія спецслужбы ад заходніх.

Як сцвярджае Грозеў, «усе спецслужбы парушаюць законы, для іх законы не пісаныя». «Усе спецслужбы могуць думаць пра тое, як яны па-за законам будуць ліквідаваць кагосьці, хто з'яўляецца рэальнай пагрозай, на ўзроўні тэрарыстычнай пагрозы для іх нацыянальнай бяспекі».

У той жа час, як даводзіць журналіст, калі гадоў з 50—70 таму істотных адрозненняў у дзеяннях усіх спецслужбаў не было, то цяпер «заходнія краіны і той жа Ізраіль дазваляюць сабе ўсё менш і менш, і адхіленні ад закону становяцца ўсё меншымі і меншымі, усё больш празрыстымі, так, каб будучы аналіз, аўдыт мог бы іх апраўдаць».

Што тычыцца расійскіх спецслужбаў, то яны наадварот, не толькі вярнуліся да савецкай практыкі, але і значна перавысілі яе ўзровень.

На погляд Грозева, гэта звязана з карупцыяй і нязменнасцю ўлады.

У якасці прыкладу журналіст расказвае пра генерала Андрэя Авяр'янава, які камандуе вайсковай часцю 29155 ГРУ, што курыруе дыверсійныя аперацыі ва ўсім свеце:

«Той самы спецслужбіст, чалавек, які шэф Мішкіна і Чапігі, ён стварыў сабе гарэм маладых, часта непаўналетніх палюбоўніц, за якія адказваюць усе Башыравы і Пятровы, і яны павінны збіць любога мужчыну, які з імі фліртуе, напрыклад.

Гэта рэальны выпадак быў у 2020 годзе, калі каманда людзей, якія павінны абараняць нацыянальныя інтарэсы Расіі, паехала ў Пецярбург, каб збіць канкрэтнага чалавека, мясцовага бандыта, які меў нейкую няздзейсненую рамантычную аферу з адной з палюбоўніц Авяр'янава».

«Вельмі часта гэтыя спецслужбы прыдумляюць для Пуціна (бо ён павінен даць дабро на любыя такія кінетычныя дзеянні, такія як забойствы, выбухі і гэтак далей) прычыну, якая падобная да дзяржаўнага інтарэсу, а рэальна ў іх ёсць прыватны інтарэс. Гэта значыць, у іх здзелка са зброяй, дзе яны б атрымалі велізарныя камісійныя наяўнымі, некалькі дзясяткаў мільёнаў. І яна неяк сыходзіць з іх рук, і яны канкурэнта называюць ужо агентам ІДІЛ, агентам ЦРУ і гэтак далей, і ўключаюць яго ў спіс для ліквідацыі».

Такога не можа быць ні ў Масадзе, ні ў ЦРУ, перакананы Грозеў.

«Там ёсць чаканне, што нават калі эліта Масада не будзе мяняцца, то ўрад розны, і нават сам факт, што ўрад захоча неяк знайсці нейкае бруднае мінулае, яны знойдуць тое, што было зроблена не так. А тут не можа быць такога. Я думаю, што гэта тлумачыць усё — нязменнасць», — даводзіць журналіст.

Хрыста Грозеў. Фота: Roy Rochlin / Stringer / Getty Images

Якія адрозненні ў стылях спецслужбаў

Падчас размовы Хрыста Грозеў падзяліўся сваімі назіраннямі адносна розных стыляў працы сусветных спецслужбаў, адзначыўшы, што хоць ягоны асноўны фокус апошнія 10 гадоў быў накіраваны на Расію, ён бачыць выразныя адрозненні ў іх падыходах.

Паводле Грозева, амерыканскае ЦРУ моцна змянілася. У 70-х, 80-х і нават 90-х гадах яны праводзілі шмат высокарызыкоўных аперацый, актыўна ўмешваючыся ва ўнутраную палітыку іншых краін. Гэта прывяло да моцнага негатыву як на міжнароднай арэне, так і ўнутры самой Амерыкі. У выніку, як сцвярджае журналіст, цяпер ЦРУ вельмі асцярожнае.

Грозеў падкрэслівае: «Тая версія наратыву, якую распаўсюджвае расійская прапаганда пра ЦРУ, што яны гатовыя ўсюды ўмешвацца — не, яны баяцца, яны свайго ценю баяцца, і нават калі была магчымасць ім паўдзельнічаць, скажам, у пратэстах у Расіі і стымуляваць пратэсты, яны з-за сваёй мінулай гісторыі не робяць».

Брытанскую разведку MI6 Грозеў лічыць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Іх адметны стыль — працаваць незаўважна і пераважна «чужымі рукамі». Яны самі не выконваюць прамых «кінетычных задач» (гвалтоўных дзеянняў, такіх, як забойствы), але замест гэтага вучаць іншых, як правільна і эфектыўна гэта рабіць.

Для характарыстыкі расійскіх спецслужбаў Грозеў знаходзіць толькі адно слова — «варварства». Паводле яго, ніводная іншая спецслужба ў свеце не робіць дзвюх рэчаў, якія сталі нормай для расійскіх:

«Ні ў каго няма такога, каб яны ганяліся за сваімі апазіцыянерамі, за сваімі грамадзянамі, і іх забівалі. Гэта ўвогуле абсурд.

Ні ў каго няма такога, што яны выкарыстоўваюць людзей, нявінных, мірных, як паддоследных хамячкоў для выпрабавання новых атрут, новых сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і гэтак далей, і гэтак далей».

Каментары9

  • Не отвлекаемся, стучим двери!
    14.08.2025
    We don't have right to feel fatigue! (C) мозырьская девка
  • Я
    14.08.2025
    Хахаха.... особенно израильские все более празрыстыя и законныя! Чуваку сон трэба, мешки картохи под глазами
  • даведка
    14.08.2025
    КГБ Беларуси давно возглавляют не профессионалы, а танкисты и погранцы.
    Пока бывшие генералы КГБ доживают старость проректорами в каком БГТУ.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць