Свет22

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену

Год таму, 1 жніўня 2024 года, адбыўся самы маштабны абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам пасля Халоднай вайны. Расія вызваліла групу палітвязняў, дадаўшы да іх асуджанага ў Беларусі да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера, а ўзамен атрымала пераважна сваіх шпіёнаў і кілера Вадзіма Красікава. Сярод абмененых быў і Пабла Гансалес (ён жа Павел Рубцоў) — агент расійскай вайсковай разведкі, які працаваў у Еўропе пад выглядам журналіста з Краіны Баскаў. Што з ім цяпер, даведалася выданне «Медуза».

Абмен паміж Расіяй і Захадам у 2024 годзе. Пабла Гансалес — у футболцы са штурмавіком з «Зорных войнаў» і надпісам «Імперыі патрэбны ты». Фота: kremlin.ru

Пабла Гансалес нарадзіўся ў сям’і іспанкі і савецкага навукоўца. Яго маці пасля разводу пераехала ў Іспанію, узяўшы з сабой дзевяцігадовага Паўла. Там ён стаў Пабла Гансалесам. У 2003 годзе атрымаў расійскі пашпарт. Паводле звестак выдання El Mundo, у 2010 годзе ГРУ завербавала яго падчас паездкі ў Расію.

Гансалес прадстаўляўся палітолагам і журналістам, наведваў зоны канфліктаў на Балканах і ва Украіне, удзельнічаў у канферэнцыях, сябраваў з расійскімі апазіцыянерамі і нават заводзіў рамантычныя адносіны (у тым ліку з Жаннай Нямцовай) — і ўсё гэта пад прыкрыццём. На самай справе ён перадаваў інфармацыю ГРУ. El Mundo сцвярджае, што ён нават сачыў за Аляксеем Навальным у Еўропе.

Сярод іншага Гансалес спрабаваў працаваць і сярод беларускай палітычнай эміграцыі — як мінімум два разы ён прыходзіў у варшаўскі офіс Паўла Латушкі.

У 2022 годзе, пасля пачатку вайны ва Украіне, польскія спецслужбы арыштавалі Гансалеса каля мяжы з Украінай. Спачатку яго абаранялі журналісцкія арганізацыі, лічачы ахвярай пераследу. Але ў жніўні 2024-га яго абмянялі на палітвязняў і ён вярнуўся ў Маскву. Са свайго самалёта шпіён выйшаў у футболцы з надпісам «Імперыі патрэбны ты» і паціснуў руку Уладзіміру Путіну.

Па словах знаёмых, за гэты год Гансалес стаў больш суровым, «яго пагарда да Украіны ўзмацнілася», а да таго ж ён пастаянна хрыпіць, калі гаворыць. У яго фіброз лёгкіх — сур’ёзная хвароба, якую ён звязвае з перанесеным у турме COVID-19. Аперацыю ён пакуль адкладае.

Абменены шпіён жыве ў Маскве, разводзіцца з жонкай, якая засталася ў Іспаніі, сумуе па дзецях і мае даўгі з-за судоў у Польшчы. Працу нейкую мае, але якую — невядома. Ён адмовіўся супрацоўнічаць з Russia Today, хоча пісаць і рыхтуе нейкія навучальныя праекты.

Раней Гансалес сцвярджаў, што ён, маўляў, не шпіён, а палітычна пераследаваны журналіст. Нібыта яго «прэсавалі» за рускую і баскскую ідэнтычнасць, за левыя погляды і антыпатыю да «кіеўскага рэжыму». Аднак, паводле расследавання выдання The Insider, Гансалес карыстаўся дакументамі той жа серыі, што і вядомыя агенты ГРУ, уключна з тымі, хто атруціў сям'ю Скрыпалёў.

Каментары2

  • James O'Riordan
    06.08.2025
    палякі спакойна маглі ,,браць,, за яго Андрэя Пачобута .
    але не зрабілі гэтага .
  • Дапаўненне
    06.08.2025
    "Раней Гансалес сцвярджаў, што ён, маўляў, не шпіён, а палітычна пераследаваны журналіст. Нібыта яго «прэсавалі» за рускую і баскскую ідэнтычнасць, за левыя погляды і антыпатыю да «кіеўскага рэжыму»."

    І ў гэтым артыкуле НН не хапае хаця б сказу, што Ганзалеса ў Польшчы моцна бараніла левае асяроддзе, бо той рэгулярна атакаваў урад ПіС. У тым ліку расійскага шпіёна пасля затрымання бараніў ЛГБТ актывіст Барт Сташэўскі.

    Можа, калі б НН карысталася не толькі расейскімі крыніцамі і/або была больш аб'ектыўная, пра гэта беларускія чытачы таксама маглі б даведацца.

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы1

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы1

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць