Культура2222

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі

Арганізатары канцэрта Максама Каржа прыслалі экс-палітзняволенай Антаніне Канавалавай запрашальныя квіткі. Канцэрт прайшоў у суботу, 9 жніўня, у Варшаве.

«Мы прывыклі судзіць людзей па іх учынках. Хтосьці звяртае ўвагу на тое, што чалавек гаворыць, хтосьці — на тое, што пра яго пішуць. Перад вамі — запрашальныя білеты і некалькі фота і відэа з канцэрта Макса Каржа. Гэтыя білеты маюць сваю асаблівую гісторыю.

Калі я прыехала ў Варшаву, білеты ўжо былі раскуплены, перапродажаў яшчэ не было, і я вырашыла напісаць канцэртнаму дырэктару, папрасіла дапамагчы з білетамі, не бясплатна. Не хацелася рызыкаваць і купляць з рук», — напісала Антаніна Канавалава ў сваім фэйсбуку.

У лісце яна распавяла трохі пра сваю гісторыю, і праз два тыдні на яе пошту прыйшло паведамленне — запрашальныя білеты.

«Мне здаецца, гэтым жэстам Корж сказаў пра сябе больш, чым можна прачытаць у любых артыкулах», — напісала яна.

«Шчыра скажу: зварот да польскага боку мне не спадабаўся. Калі я пачула фразу «палітыка — гэта палітыка», мне стала няўтульна, і нават узнікла жаданне сысці, але фінал вечара ўсё перавярнуў. Яго словы да беларусаў, магутнае скандаванне «Спыні вайну!», на трыбунах я чула: «Пуцін — х***ло!» і «Лукашэнка — п*с!» Беларусы, якія паднялі наш сцяг, вы неверагодныя! Я ганаруся вамі! Наш сцяг на галоўным экране паказалі не адзін раз. Гэта быў вечар, поўны супярэчнасцяў: ад расчаравання да гонару, ад сумневаў да пачуцця адзінства. Ці магу я сказаць Коржу вялікі дзякуй? Так, магу!», — дадала Антаніна Канавалава.

Былі дасланыя два білеты

Каментары22

  • роцк > рап
    11.08.2025
    да дружнага пераабування ў паветры 3, 2, 1... Добра, што лета. Можна басанож з боку ў бок хістацца.
  • Австрияк
    11.08.2025
    Сяржук Сокалаў-Воюш , вы так за жыхароу Варшавы переживаете.... больше чем они)
  • Мх
    11.08.2025
    На расейскамоўны канцэрт... думаю там было таксама шмат братушак з усходу, шмат украінцаў.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць