Грамадства22

У Беларусі вывелі першы ўласны сорт вінаграду для сухога віна

Беларускія навукоўцы стварылі свой уласны сорт вінаграду, прыдатны для вырабу сухога віна. Пра гэта расказаў дырэктар Інстытута садаводства НАН Беларусі Аляксандр Таранаў у рэпартажы тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Скрыншот з відэа

У рэпартажы Аляксандр Таранаў прадэманстраваў доследныя ўзоры вінаграду для тэхнічнай перапрацоўкі. Першы сорт пад працоўнай назвай «Ларэц», з якога ў будучыні могуць пачаць вырабляць беларускае сухое віно, ужо перададзены на дзяржаўнае сортавыпрабаванне.

Па словах Таранава, новы сорт добра праявіў сябе — паспяхова перанёс складаныя ўмовы надвор’я вясной 2025 года з майскімі замаразкамі, засведчыў устойлівасць да хвароб, а ўраджайнасць склала каля 2-3 кілаграмаў з куста ў беларускіх кліматычных умовах.

Адначасова спецыяліст адзначыў, што, аднак, беларускі вінаград не ва ўсіх рэгіёнах здолее дэманстраваць высокую ўраджайнасць і прамысловы патэнцыял. Найбольш перспектыўнымі для вырошчвання вінаграду, па яго словах, з’яўляюцца Брэсцкая і Гомельская вобласці.

Каментары2

  • Жвір
    11.08.2025
    На фотцы нейкі сымбіёз іргі й буякоў... А чаму б не паспрабаваць адаптаваць нармандзкія гатункі, яны ж нібы добра зімуюць, трывалыя да выбрыкаў надвор'я...

    Дарэчы, ў мінулым нашыя прадзеды ціснулі віно з іргі...
  • Андрусь
    11.08.2025
    На Гомельшчыне ўжо даўно без праблемаў расце "Ізабэла". І гэты гатунак цалкам падыходзіць для вырабу і сухіх, і напаўсалодкіх вінаў. Прынамсі, ва Украіне гэтая вытворчасць наладжаная і якасць вінаў ні ў якое параўнанне з тым пладова-выгадным шмурдзяком, што робяць вінзаводы ў Беларусі, не ідзе. І робяць тыя віны менавіта з Ізабэлы.
    А на скрыншоце і сапраўды і блізка не вінаград. А ў тэксце процьма памылак. Я не адзначаў, бо стаміўся ўжо, вы мне за карэктуру не плаціце. Шукайце самі, бо ранішнія "канечнасці" і "брушная поласць" дагэтуль гэтымі расіізмамі застаюцца.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць