Эканоміка

Пастаўкі пеністых вінаў з Беларусі ў Расію выраслі ў 21 раз

У першым квартале 2025 года продажы беларускага пеністага віна ў Расіі павялічыліся больш чым у 20 разоў. Такі рэзкі рост звязаны з нізкай базай і тым, што пасля ўвядзення загараджальных пошлін на віны з «недружалюбных краін» расійскія дыстрыбутары сталі больш завозіць напоі ў тым ліку з Беларусі.

Пра гэта піша «КоммерсантЪ». 

Продажы ў расійскай розніцы ўвезенага з Беларусі пеністага віна ў першым квартале 2025 года павялічыліся ў 21 раз, да 11,8 тысячы дэкалітраў, вынікае з даных алкагольнай кампаніі Luding Group. Беларусь упершыню ўвайшла ў топ-10 краін па продажах гэтай прадукцыі ў РФ. Актыўныя пастаўкі віна з Беларусі туды пачаліся яшчэ летам 2024 года, калі расійскі дыстрыбутар алкаголю — «Вінтрэнд Рытэйл Груп» — атрымаў дэкларацыю адпаведнасці на імпарт напояў Мінскага завода вінаградных вінаў.

Анамальны рост паставак беларускага пеністага віна звязаны ў асноўным з нізкай базай, кажа кіраўнік WineRetail Аляксандр Стаўцаў. Паводле яго слоў,

вытворцы завозяць вінаматэрыял з іншых краін і разліваюць у сябе. Бо ў Расію завозіць так вінаматэрыял нельга.

Плюс гэта спроба прапанаваць недарагі аналаг прасека, якое прыкметна вырасла ў цане пасля ўвядзення новых пошлін і акцызаў.

На расійскім рынку ўстаноўлена падвышаная стаўка на імпарт віна з недружалюбных краін — 25%, але не менш як $2 за літр.

Па даных аналітыкаў Luding Group, у студзені-сакавіку таксама актыўна раслі продажы пеністага віна з Чылі — на 158% — і Арменіі — на 18%. А ў найбольш масавага імпартнага пеністага, наадварот, назіраецца спад продажаў: у прадукцыі з Італіі — на 30%, з Францыі — на 32%, з Іспаніі — на 37%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць