Грамадства77

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну

Рыта Дакота атрымала грамадзянства Расіі, але хавае гэта. «Спявачка, што з’ехала ў ЗША, пазіцыянуе сябе выключна як грамадзянка Беларусі», наракае расійскі канал SHOT.

Паводле звестак канала, 35-гадовая Маргарыта Герасімовіч (сапраўднае імя спявачкі) атрымала расійскі пашпарт 22 снежня 2022 года, то-бок пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

У ліпені 2023-га яна перааформіла пашпарт РФ пасля шлюбу, змяніўшы прозвішча на Белагай. 

Спявачка пераехала ў ЗША ў 2023 годзе, дзе «працягнула пазіцыянаваць сябе як беларуска», піша канал. 

Фота: ritadakota / Instagram

Нядаўна Дакота паведаміла сваім прыхільнікам, што яе кар’ера музыканта ў Расіі завершаная: як сцвярджае спявачка, ёй забаранілі выступаць у РФ. «Я страціла сэнс жыцця», — напісала спявачка. 

У 2020-м Рыта Дакота падтрымала беларускіх пратэстоўцаў.

Не прамаўчала яна і ў лютым 2022-га: «Усё, што адбываецца сёння — ё****е дно, ніводны разумны чалавек на свеце не падтрымае вайны. У вайне няма пераможцаў, у вайне прайграюць усе. Мы браты, не давайце палітычным гульням змяніць гэта». Гэты пост у яе цяпер выдалены.

Каментары7

  • Мда
    20.08.2025
    На двух стульях стремится усидеть.
  • Rabbit
    20.08.2025
    Дзеля аб'ектыўнасці патрэбен цэлы артыкул аб тым, хто яшчэ з публічных персон (іх родных) мае расейскі пашпарт, вядзе (ці вёў) там бізнэс, што публічна казаў альбо пісаў аб злачынствах (злачынцах) супраць чалавечнасьці. А спявачцы на Радзіме пагражае рэальная небяспека, насамрэч.
  • zl84
    20.08.2025
    В вынужденной ситуации, когда белорусский паспорт обменять за границей нереально, зачастую единственный доступный вариант - сделать российский. Ведь другие страны просто так свой не раздают. Не знаю её ситуацию, но осуждать не берусь.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць