Грамадства3131

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі

Пра забарону на выступленні ў Расіі напісала ў інстаграме сама спявачка. Яе паведамленне вытрымана ў роспачным стылі, а Расія называецца «роднай краінай», у якой «назаўсёды засталася мая душа».

Рыта Дакота

«Мне больш нельга выступаць у Расіі. Я не магу граць канцэрты там, дзе назаўсёды засталася мая душа. 

Здаецца, гэта канец маёй кар'еры як музыкі ў роднай краіне, і ў мяне да гэтай пары няма мужнасці гэта стойка прыняць. Гэта разбіла мне сэрца…» — піша спявачка.

«Я страціла самае галоўнае, што было ў маім жыцці як у творцы: сваю місію, мэту, сэнс жыцця, магчымасць служыць людзям, быць побач з імі, працягваць свае дабрачынныя праекты, абдымаць і злучаць людзей сваёй музыкай. І я не ведаю, як мне перажыць гэта, не звіхнуўшыся з болю», — гаворыць яна, адзначаючы, што спявала сваю «добрую лекавую музыку», пакуль «магла заставацца свабодным, сумленным і незалежным артыстам».

Прычыну забароны на выступленні спявачка не называе. Але вядома, што ў 2020-м яна падтрымала беларускіх пратэстоўцаў, не прамаўчала і ў лютым 2022-га: «Усё, што адбываецца сёння — ё****е дно, ніводны разумны чалавек на свеце не падтрымае вайны. У вайне няма пераможцаў, у вайне прайграюць усе. Мы браты, не давайце палітычным гульням змяніць гэта». Гэты пост у яе цяпер выдалены.

Каментары31

  • Ну-ну
    26.07.2025
    А ты яго, сэнсу і ня мела, раз завеў масковію роднай краінай і працуеш на ейны кантэнт (а ўскосна – і на русіфікацыю Беларусі).
  • Фанат Мінесоты
    26.07.2025
    Так пох@₽, ажно няёмка.
  • Sil
    26.07.2025
    Вось такі гаўняны сэнс жыцьця можна сабе абраць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць