Вайна66

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»

Беларус з пазыўным «Месяц», які ваяваў у складзе Узброеных сіл Украіны, загінуў 19 жніўня. Пра гэта паведамляе валанцёрская сетка «Колективи Солідарності», заўважыла выданне Reform.news.

Беларус з пазыўным «Месяц». Фота: @SolidarityCollectives

«З глыбокім шкадаваннем і смуткам паведамляем: загінуў пабрацім нашых таварышаў, з групы, якая знаходзілася пад нашай падтрымкай, — з пазыўным «Месяц». У Беларусі ён быў актыўным удзельнікам пратэстаў супраць дыктатуры, неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям за сваю пазіцыю», — паведамляюць валанцёры.

Паводле іх інфармацыі, грамадзянін Беларусі ваяваў у складзе УСУ з 2023 года. Спачатку — як баявы медык, ратуючы жыцці пад Бахмутам, затым служыў у роце агнявой падтрымкі, пазней — у сапёрным падраздзяленні. З 2024 года ён служыў у мінамётным падраздзяленні — менавіта там і загінуў.

«У мінамётцы ён займаўся разлікамі і вельмі нам дапамагаў, — успамінае яго пабрацім. — Яго амаль немагчыма замяніць. Ён навучаў людзей сапёрнай справе, медыцыне, заўсёды правяраў аптэчкі і лекі. На ім трымалася многае важнае — ад аналізу стральбы да складаных разлікаў. Часта менавіта ён знаходзіў прычыны, чаму стральба «не ідзе» — ці з-за паломкі мінамёта, ці з-за недахопу мін».

Каментары6

  • Дава
    25.08.2025
    "знаходзіў прычыны, чаму стральба «не ідзе» — ці з-за паломкі мінамёта, ці з-за недахопу мін"
    Дааа.. Это специалист высочайшего уровня, уникальной компетенцией владел.
    Земля пухом.
  • Андрусь
    26.08.2025
    Вечная памяць і пашана.
  • Gorliwy Litwin
    26.08.2025
    Загінуў за сумленне, за годнасць. R.I.P.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць