Каментары да артыкула

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

  • Клаўс
    17.09.2025
    Яшчэ адзін з гіперрэальнасці. Прачніся Лука, пакуль ты слухаешь салодкія песьні Азаронка, у цябе эканоміка заходныя беларусі пабудаваная на доступе да мяжы памерла. Што з тварам, калгаснік?
  • Ох
    17.09.2025
    Клаўс, опять все памерла, в 128й раз, дадада, варшавский мечтатель очередной.
  • Катманду
    17.09.2025
    Ох, яблыкі па 15 рубёў бачыў? А гэта толькі пачатак ;)
  • хм
    17.09.2025
    Ох, 75% беларусов это рабочий класс.
  • Ох
    17.09.2025
    Катманду, я метр по $6K в Депо бачу и за ним очереди без конца и Лисяны по $60K тоже бачу, и за ними не протолкнуться. Бачу Северный Берег, и Минск-Мир, и половину минского автопарка, поменянного на новье за последние 3 года, и путевки на Мальдивы как горячие пирожки - все бачу. Яблыки ваши - только в тиктоке проблема, чтоб вы там не сильно страдали.
  • Нет
    17.09.2025
    Катманду, шчыра кажучы, не бачыў
  • отличная попытка
    17.09.2025
    Ох, гражданин офицер
  • Памылка
    17.09.2025
    Ох, памылка выжыўшага ;)
  • Катманду
    17.09.2025
    Ох, і Азаронак за 300$ у месяц працуе ;). Тое што вы бачыце - для 1% у якіх ёсць грошы. А што з іншымі 99% рабіць?
  • Проста жыхар
    17.09.2025
    Ох, вельмі красамоўна, што ўсе вашыя прыклады тычацца выключна Менска. А тым часам райцэнтры паціху паміраюць, а шматлікія вёскі ўжо памерлі.
  • Someone
    17.09.2025
    Ох, гэта праўда. Эканоміка расце, сярэдні заробак. Але людзі трапляюць у турму без віны. Грамадства запалохана, паўсюль самацэнзура. У школах і вузах, на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах казарменны дух. Дзецям і моладзі прышчапляюць рабскі саўковы менталітэт. Спадзяюся, пан у стане ўбачыць абодва бакі медаля, да чаго ён заклікае іншых.
  • Ох
    17.09.2025
    отличная попытка, отличный слив. Все вокруг офицеры, кто не полтора замагара из Варшавы.
  • Барадзед
    17.09.2025
    хм, сейчас большая часть молодежи в городах хочет себе высшее образование или колледж хотя бы.
  • Тик-так.
    17.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    17.09.2025
    Тик-так., а в советских школах прививали нелюбовь к религии. Привили мичуринцы?
  • Барадзед
    17.09.2025
    Тик-так., поляки не придут, чтобы убивать тебя, а вот русские - запросто.
  • Патрыёт
    17.09.2025
    Амаль не схлусіў, калі пра стан нацыі ў 30-я гады казаў:
    Адно слова толькі непраўдзівае...

    "Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім спосабам'
  • да
    17.09.2025
    Патрыёт, вы до конца пишите, что надо заменить слова польские тюрьмы на беларуские тюрьмы, иначе ваша мысль не закончена и неоднозначна.
  • мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, расстраляны ў Катыні
    17.09.2025
    Патрыёт, Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪
  • нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ 5 гадоў
    17.09.2025
    Патрыёт,

    Чырвоная армія Маскоўскай імпэрыі «вызваліла» Асьвенцым, але бальшавіцкія лягеры яна ахоўвала да апошняга. Мала хто ведае, што нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў. З самых вядомых — Бухенвальд і Заксэнгаўзен (спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі). З 1948 года спэцлягеры былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу, у 1950-м ліквідаваныя. Але іх абсталяваньне не прапала: новыя дбайныя гаспадары вывезьлі і выкарысталі па прызначэньні ў лагерах Маскоўскай імпэрыі. Як вынікае з гэтага дакумэнта, у Бальшавіцкай імпэрыі былі вывезеныя разборныя драўляныя баракі, абсталяваньне кухняў і пральні, мэдычная маёмасьць. А таксама нейкія «вытворчыя мэханізмы» — што хаваецца пад гэтым злавесным азначэньнем, у дакумэнце не расшыфравана.
    Лукашэнка робіць добрую справу пыха да суседзяў ПАВІННА БЫЦЬ , МЫ яе не маем і гэта блага. Няхай Сашка працуе не нашу будучыню , мы та усе ведаем што 95 % усіх войнаў ВКЛ было супраць маскоўскіх агрэсараў , і хто наш галоўны вораг ;)
  • Gorliwy Litwin
    17.09.2025
    Шмат хто са сьвядомых спадароў з ім пагодзіцца. Ведаю шмат такіх , хто радасна вітае 17 верасня
  • ваван
    17.09.2025
    Gorliwy Litwin , так они и есть кровь от крови плоть от плоти. Совсем не понимают что свою роль они уже ОТЫГРАЛИ и теперь уходят (ушли) в утиль. Как их коллеги -единомышленники в 30 е годы....
  • КУРАПАТЫ, Гулаг, Бальшавіцкі імперыялізм, Чарнобыль ?
    17.09.2025
    Gorliwy Litwin ,
    "Шмат хто са сьвядомых спадароў з ім пагодзіцца. Ведаю шмат такіх , хто радасна вітае 17 верасня "

    Я Спадар і Змагар, а што святкаваць ? рабства азіяцкае, КУРАПАТЫ, Гулаг, Бальшавіцкі імперыялізм, Чарнобыль ? ваш сказ , гэта 100% аксімарон
  • апошні інспэктар
    17.09.2025
    Gorliwy Litwin , я проста зайшоў праверыць, ці ёсьць пана камэнтар. цяпер змагу спаць спакойна
  • Gorliwy Litwin
    17.09.2025
    апошні інспэктар, дабранач
  • Гой
    17.09.2025
    И особенно впечатлили его слова о том, что тюрьмы переполнены белорусскими патриотами. И вот как только язык у него поворачивается такое говорить...
  • Поцык
    17.09.2025
    Гой, когда как поляки действительно сажали некоторых беларуских патриотов в тюрьмы, русские тех же патриотов потом ссылали в Сибирь, казнили и гноили в концлагерях.
  • да
    17.09.2025
    Поцык, русские просто вешали и топили, а потом, на главных площадях вёсак и городов, говорили, что "сами" повесились и утопились. И да, русские, если не убивали сразу, то человек пропадал на десятилетия, родня не знала где он, жив ли.
  • как же его колбасит и плющит
    17.09.2025
    И это несёт тот, кто организовал бомбардировки польской границы нелегалами, централизованно организовав, совместно с Россией, их доставку в Беларусь. Все забыли как ему пришлось посетить караевский концлагерь для нелегалов, которых не смогли протолкнуть в Польшу. Это несёт тот, с территории которого, в Польшу, на регулярной основе запускают разные дроны, начиная от контробандных и заканчивая российскими шахедами, это несёт тот, кто уничтожает старые, польские и еврейские кладбища, снося их с лица земли бульдозерами, под видом "наведения порядка" на территории, садит, пачками, в тюрьмы ксендзов, это несет тот, кто закрывает польские школы на своей территории, это несёт тот, кто 30 лет, садит в тюрьмы пропольских активистов.
    И в то же время, он никак не может отменить многокилометровые очереди на границе с Польшей, где его подданный народец, ломится табунами в Польшу и Европу.
  • даведка
    17.09.2025
    Лукашенко приказал прививать нелюбовь к польскому... Ответственными за это назначены Иван Тертель, Иван Эйсмонт, Анатолий Маркевич, Руслан Чернецкий.

    По приказу Лукашенко белорусским полякам наконец-то расскажут всю правду о том, кто и как их преследуют по ту сторону Польши в Беларуси при Лукашенко.

    И расскажут о целенаправленном геноциде со стороны Польши белорусского народа, выражающегося в том, что любые польские продукты питания и даже польская туалетная бумага стоят в белорусских магазинах в два раза дороже, как и привезённые из Польши немецкий кофе Dallmayr и итальянская Lavazza.)
  • нацизм всюду одинаков
    17.09.2025
    Так это же нацизмом пахнет!
    Ну, если учесть то, что в кумирах лукашенко - гитлер, то ученик и последователь получился старательный, правда шесток, на котором сидит ученик не то, что корот, он не его, шесток а руках Кремля и все речи ученика согласованы в администрации путина.
  • Проста жыхар
    17.09.2025
    "... жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове ..." — атрымліваецца, што сіпаты ўзурпатар ажыццявіў "польскую праграму" ў сённяшняй незалежнай Беларусі?
  • ваван питерски
    17.09.2025
    17 день был всегда днем скорби в нашей семье. Моему деду на тот момент было 38 лет. Расцвет мужчины. 30 гектар земли. Промышленное выращивание льна. Деньги? Деньги были... ВСЕ изчезло в один день. В ноябре благодаря личным (любовница помогла, работала в сельсовете, прибежала ночью на хутор и шепнула) связям удалось избежать высылки в Сибирь в 30 градусный мороз. Ушли в лес. Соседи заворачивали младенцев в тряпки и солому на вазах... Крик нечеловеческий стоял матерей... Чудом пережил войну. Тотальная НИЩЕТА после. Работал всю жизнь как проклятый. Умер в 92. Удивлялся как Горбачев смог развалить такую махину БЕЗ войны. Говорил нет хуже пана чем бывший холоп... Поэтому я не удивляюсь ни войне в Украине ни Лукашенке... А еще он говорил что можно иметь дело с жыдам, можно с цыганом, можно с месным, но с москалем НИКОГДА, даже на одном поле ср..ть нельзя сесть... Так вот ВАМ ябацьки, хатаскрайники и особо мной любимые ЗМАГАРЫ наука - будете выброшены как прокладка, как слизкий ган...н. Судьба комуняк западной беларуси вам не даст соврать.... Вы ВСЕ служите ОДНОЙ цели - войти областями.
  • Мая бабуля з роднай вёсцы Лукашэнкаў, нас там маскалі бандыты рабавалі і забівалі кожную ноч
    17.09.2025
    ваван питерски, дзякуй цікава, як у нас кажуць: - Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не маскаль”.
    Мая бабуля з роднай вёсцы Лукашэнкаў, нас там маскалі (партызаны) бандыты рабавалі і забівалі кожную ноч , і Лукашэнкаў рабавалі . Бабуля да апошняга дня не меле нічога супраць немцаў, а вось бальшавікоў імперыялістаў не выносіла зусім, тое самае і Сашка адчувае, запужаны Масквой Сашка , як 90% Беларусаў . Нічога браця, ўзойдзе і наша сонейка , імперыі пыха не доўга засталося
  • Шаловливая бабуля
    17.09.2025
    Мая бабуля з роднай вёсцы Лукашэнкаў, нас там маскалі бандыты рабавалі і забівалі кожную ноч,
    и сколько раз за ночь вашу бабулю?
  • feafania
    17.09.2025
    Мая бабуля з роднай вёсцы Лукашэнкаў, нас там маскалі бандыты рабавалі і забівалі кожную ноч, а мой прадзед (мы з Заходняй Беларусі) у калгас уступаць адмовіўся. Праўда, наш раён асабліва не раскулачвалі, толькі пару сямей вывезьлі, ня так, як у Гарадзенскай вобласьці, дзе быў вялікі адсотак каталікоў. Затое ад бабулькі з Віцебска чула, як яе бацьку-калгасьніка саветы ў 30-я растралялі за страчаную авечку. У нашым раёне за антыпольскія выказваньні максымум маглі арыштаваць на пару дзён (ну гэта я з архіваў бачыла), а з аповядаў дзеда ведала толькі пра адзін выпадак, як чалавека за камуністычную дэманстрацыю са сьцягамі кінулі ў Бярозу. А так дзед казаў, што і пры саветах, і пры паляках было цяжка, але саветы яшчэ і зямлю адабралі, а вось пан яму плаціў злотымі.
  • Ёсік
    17.09.2025
    Вясковы блазан. Адразу пабеглі выконваць ці з заўтрашняга дня? Ізноў падручнікі па гісторыі перавыдаваць трэба. Савецкая рэспубліка, савецкія людзі, савецкая эканоміка. Во старога трымае савок.
  • Мх
    17.09.2025
    З 17 верасня, спадарства! Сённяшняя прапаганда проста нахабна перакручвае і прысвойвае факты. фактычна. тое што рабілі палякі ў 20-30-я гады ХХ- ст, Лукашэнка робіць проста сёння. Знішчае беларускую мову, культуру, сажае дзеячоў. Замяніць слова "паланізацыя" на "расеізацыя" - і ўсё астаняе будзе тым жа самым. Дзякуючы падзеям 17 верасня БССР, і пазней Рэспубліка беларусь атрымала сучасныя межы. і гэты факт нельга ігнараваць (ну за выняткам хіба што Вільні і Беластока, якія пазней былі разданыя Сталіным). Так ці іншакш, але на базе БССР утварылася Рэспубліка Беларусь (так, праз цяжкія палітычныя працэсы. але што зроблена. то зроблена). Асаблівы ідыятызм моманту адчуваецца, калі сёння па радыё ці ТБ кажуць што "палякі знішчалі беларускую мову" але прамоўца займаецца тым жа самым, прамаўляючы гэта па расейску.
  • ваван питерски
    17.09.2025
    Мх, ага и Сталин провел ИНДУСТРИАЛИЗАЦИЮ. Позитивным факт "объединения" Беларуси выглядит только в учебниках Беларуси, пока Беларусь существует и то многое зависит от внутренней политики. А факты таковы что Сталин еще в 41 году ВЕРНУЛ официально Польше все земли (было легко ибо они уже были под Рейхом :)))) И И это событие доказывает ВСЮ ЛЖИВОСТЬ нарратива про объединение народа. То что в "западной" Беларуси много православных так это результат депортаций, репрессий, мобилизаций, и в конце концов в 50е годы - тотального переселение католиков в Силезию и Пруссию. В общем как Крым стал НЕ татарским так и "западная" Беларусь стала исконноправославной и беларуской....
  • Літвіны Беларусы заўсёды дамінавалі прастору ад Беластока да Старадуба
    17.09.2025
    ваван питерски,

    " То что в "западной" Беларуси много православных так это результат депортаций, репрессий, мобилизаций, и в конце концов в 50е годы - тотального переселение католиков в Силезию и Пруссию. В общем как Крым стал НЕ татарским так и "западная" Беларусь стала исконноправославной и беларуской.... "

    цікава, алеж шмат гістарычных памылак, 1) Літвіны-Беларусы заўсёды дамінавалі прастору ад Беластока да Старадуба 2) 80% Беларусаў Ўніяты (Крыпта ) 3) калі цікавіць Гісторыя Беларусі , вось Беларуская лекцыя ад самага вядома Гісторыка ў свеце, Т. Снайдэра https://youtu.be/yd0oWMZVhsI?si=iTiEHpl7h0YOHQt5
  • Мх
    17.09.2025
    ваван питерски, а цяпер тыя. хто яму наставіў лайкаў. прачытайце ягоны камент яшчэ раз. Толькі ўважліва.
  • ?
    17.09.2025
    Остались ли ещё белорусы, которые не испытывают ненависти ни к России, ни к Польше, понимают, что это наши соседи и от них никуда не деться,не хотят устраивать шоу из 8 или 17 сентября?
  • Лично готов тебе лыч начистить
    17.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Руслан
    17.09.2025
    Anatol Starkou , Белосток от БССР оторвала и отдала Польше "братская" Москва.
  • Нездаровыя тырады
    17.09.2025
    Anatol Starkou , Зьвярніцеся па псыхіятрычную дапамогу. Ваша нянавісьць — знак сур'ёзнае праблемы.
  • Максим Дизайнер
    17.09.2025
    Anatol Starkou , К чем готовиться?90% знакомых из Беластока - ябатьки и контрабасы. Осталные 10% ждут паспорта, чтобы драпнуть на Гирманию.
  • жэстачайшае ўзбагачэнне мовы
    17.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]
  • joker
    17.09.2025
    Зьмяні ў ягоных словах Польшчу на расею (а Заходнюю Беларусь наўпрост на Беларусь) - ды й нешта нават праўдзівае атрымліваецца (не тое каб палякі былі сьвятымі, але ў параўнанні...)
  • Праўда
    17.09.2025
    Мы ўсе павінны памятаць, што турмы Лукашэнкі ёсьць перапоўненыя беларускімі патрыётамі.
  • Галоперидолыч
    17.09.2025
    Чтож такое то а? Может это у него детская травма или гештальт незакрытый? Надо пристальнее вглядеться в его ходожества, авось и разгадка появится откуда такой паталогический лай....
  • Алесь
    17.09.2025
    Увесь пафасны антыпольскі наратыў Лукашэнкі абрынаецца простым пытаннем:
    - Колькі беларусаў пад час Другой Рэчы Паспалітай забілі палякі, і колькі за тый жа час закатавалі і забілі расейцы ды іхная марыянеткавая улада ў "БССР"?
    Яраслаў Гашэк у прадмове да свайго рамана пра бравага жаўнера Швейка напісаў:
    - Ён [бравы жаўнер Швейк] не падпаліў храма багіні ў Эфесе, як гэта зрабіў дурань Герастрат дзеля таго, каб патрапіць у газеты і школьныя хрэстаматыі. І гэтага цалкам дастаткова.
  • Руслан
    17.09.2025
    Пусть не забудут в учебниках написать, как людей из Западной Беларуси грабили и вывозили эшелонами в Сибирь, в ГУЛАГ. На морозе, с детьми. Как в БССР уничтожали национальную интеллигенцию.
  • Антиколхозник
    17.09.2025
    С таким выражением и патриотизмом говорил это, вось толькi чаму не на беларускай мове? А, я ж забыл. Это ты то историческое недоразумение, которое за 30+ лет уничтожило больше беларуского в Беларуси чем москали за почти 200 лет оккупации. И беларуские патриотов посадил больше чем советская власть и поляки вместе взятые.
  • У Беларусі было фізычна зьнішчана каля 80 працэнтаў усіх беларускіх пісьменьнікаў
    17.09.2025
    Антиколхозник, ігнаравалі гісторыю ў школьцы ? Пасьля Другой сусьветнай вайны дзесяцімільённая Беларусь страціла каля трох мільёнаў сваіх людзей. Аднак амаль два мільёны былі забітыя яшчэ да вайны камуністычнымі органамі НКВД. У Беларусі было фізычна зьнішчана каля 80 працэнтаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, разам з навукоўцамі і мастакамі. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага Тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная цалкам. Амаль усе былі расстраляныя.) Людзей забівалі паводле нацыянальнай прыналежнасьці. Для гэтага была вынайдзеная марка “нацдэм” (нацыянальны дэмакрат), хаця такой партыі не існавала. Гэтую марку навешвалі на ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць.
    У глыбіні НКВД была сфабрыкаваная фіктыўная антыкамуністычная арганізацыя пад назвай СВБ (“Саюз Вызваленьня Беларусі”). Пад гэтым фантомам агенты НКВД праводзілі арышты, фіктыўныя сьледзтвы, допыты, катаваньні, прысуды, высылкі ў Маскоўскую імпэрыю і расстрэлы нявінных людзей.
    Пасьля здрады ў Рызе ў 1921 годзе Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і Маскоўскай імпэрыяй. Мяжа прайшла каля Менску. Сакрэтны загад НКВД прадугледжваў зьнішчэньне ўсяго беларускага насельніцтва ўздоўж мяжы. Маскоўскія акупанты хацелі стварыць зону без насельніцтва. Зьнішчэньне праводзілі памежныя войскі. Давераным агентам выдавалі вінтоўку і лапату. Калі такі памежнік сустракаў аднаго беларуса — мужчыну, жанчыну ці дзіця — у пустынным месцы (на дарозе, у полі, у лесе), ён павінен быў застрэліць чалавека, выкапаць магілу лапатай і пахаваць цела на месцы. Гэта была інструкцыя. Людзі ў вёсках баяліся ня “чалавека з вінтоўкай”, а “салдата з лапатай”. (Гэтыя факты былі апублікаваныя ў беларускай прэсе ў пачатку 1990-х.)
    У 1930-х гадах было зьнішчана 95–99 працэнтаў (практычна ўсе) беларускіх камуністычных партыйцаў і савецкіх адміністратараў (высланыя і расстраляныя). Нават дырэктары і гаспадарчыя кіраўнікі былі ліквідаваныя. Іх месцы занялі “маскалі” з Маскоўскай імпэрыі. Гэтыя “маскалі” 🇷🇺 (так званыя “назначэнцы”) прыяжджалі ў Беларусь, займалі вакантныя пасады, атрымлівалі прывілеі, маёмасьць, кватэры — і першым чынам зачынялі беларускія школы, пераводзілі іх на “маскоўскую” мову, каб іх дзеці маглі вучыцца без цяжкасьцяў, зьвязаных з “бязглуздай” беларускай мовай. Так акупанты стваралі “маскоўскамоўнае” насельніцтва ў Беларусі. Этнацыд, лінгвацыд, мнеманацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.
    Зьнішчэньне беларусаў НКВД працягвалася нават падчас нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 году, у першыя дні вайны, камуністы расстралялі тысячы зьняволеных у турмах і падчас этапаваньня. Толькі ў Брэсцкай крэпасьці, дзе знаходзілася страшная турма НКВД, ім не ўдалося ліквідаваць усіх — некаторыя зьбеглі. Тым часам вялікая група ахоўнікаў НКВД і чыноўнікаў апынулася ў крэпасьці, заблякаваная немцамі. Яны прасядзелі там каля месяца, пакуль не памерлі. Праз дваццаць гадоў пасьля вайны камуністы прыдумалі легенду пра “героічную абарону” Брэсцкай крэпасьці.
    Варта адзначыць, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова на этнічна беларускіх землях, што ўваходзілі ў Маскоўскую імпэрыю (Смаленская, Бранская вобласьці). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Бо плян зьнішчэньня беларускай нацыі працягваўся. Масква, праз органы НКВД, зацягвала масы мірных беларусаў у вайну супраць немцаў, падстаўляючы іх пад нямецкія карныя апэрацыі. Неабходная барацьба нараджалася з падступнай схемы і праводзілася гнюснымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Агенты НКВД наўмысна забівалі немца каля беларускай вёскі або арганізоўвалі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю з боку нацыстаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часта разам з жыхарамі). Так, у выніку бальшавіцкай партызанскай правакацыі была спалена знакамітая вёска Хатынь — пазьней, у 1970-х, камуністы прасоўвалі яе ва ўсім сьвеце як тыповую ахвяру фашысцкіх злачынстваў.
    У выніку гэтай сумеснай “працы” бальшавікоў і фашыстаў у Беларусі было спалена больш за 9 000 вёсак. Да канца вайны, у выніку спэцыяльнай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі аддадзеныя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы занялі маскалі, прысланыя з Масквы, і ляяльныя агенты НКВД.
    Улетку 1944 году, калі Чырвоная Армія заняла Беларусь, маскалі правялі вайсковую мабілізацыю на беларускай тэрыторыі. Дзесяткі тысяч маладых беларусаў, амаль без падрыхтоўкі, былі кінутыя на фронт. Маскоўскія камандзіры гналі іх у бессэнсоўныя атакі пад нямецкі кулямётны агонь, часта нават без зброі — або з вінтоўкамі без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. Тых, хто ўцякаў, расстрэльвалі “заградатрады” НКВД. Фактычна, заградатрады стралялі людзям у сьпіну. Такім чынам, зьнішчэньне беларусаў працягвалася і падчас вайны — рукамі як немцаў, так і маскалёў. Як казалі камуністы, “у барацьбе за савецкую радзіму”.
    У 1940-х гадах маскалі дэпартавалі ў Сібір і катавалі ўсіх ляснікоў і так званых “кулакоў” з Заходняй Беларусі. Іх дэпартавалі ў вагонах, паводле квотаў.
  • ХВ
    17.09.2025
    Белорусскими патриотами переполнены лукашистские тюрьмы. Плешивая пропаганда обречена.
  • Gdd
    17.09.2025
    Рвы с крокодилами, пулеметчики на вышках и минные поля. Вот такое будущее ждет границы РБ-ПЛ после таких заявлений.
    А вы дальше ждите открытия границ.
  • хопіць правакацыі, гульняў Незалежнасцю РБ , як фішкай ў казіно
    17.09.2025
    Gdd, і як вашы ультыматумы спрацавалі за 5 год? хопіць правакацыі, гульняў Незалежнасцю РБ , як фішкай ў казіно, ці вы іван з омска ?
  • Лрр
    17.09.2025
    хопіць правакацыі, гульняў Незалежнасцю РБ , як фішкай ў казіно, вы как независимость обретете то заходите поговорить.
  • Беларус
    17.09.2025
    А які сэнс з відавочных недачалавекаў і адкрытых ворагаў, што робяць недачалавечныя ды адкрыта варожыя ўчынкі, нешта рабіць палякам? Лукашня і без усялякіх зьнешніх высілкаў з'яўляецца недачалавекамі ды адкрытымі ворагамі для ўсяго цывілізаванага свету.

    Але "прышчэпкі" гэтай лукашэнкаўскай нянавісьці моладзі ня варта недаацэньваць. Польша зараз сваім неразуменьнем ворагу (бо вораг чамусьці Беларусь, а не рэжым лукашэнкі), візавым банам ды бюракратычнымі зьдзекамі з беларусаў вельмі дапамагае рэжыму назапашваць недачалавечы рэсурс, ды перарабляць беларусаў у лукашыстаў. А таму - абавязкова будзе ваяваць з гэтымі зьвярамі ў самым найбліжэйшым часе.
  • знайшла свайго сына мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела
    17.09.2025
    " Нашы людзі павінны ведаць, што беларусаў рабавалі, "
    Спадар Лукашэнка я цалкам згодны, Беларусы павіны ведаць сваю гісторыю, Усходняя Беларусь пад Бальшавіцкай імперскай акупацыяй : "8 чэрвеня 1933 г. сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі сакрэтны ліст з Нараўлянскага раёна. Непісьменная пісулька на беларускай мове, у якой мясцовыя кіраўнікі скардзіліся на страшэнны голад у сваім раёне: “На гэтых днях (2 чэрвеня) меў мейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавету) Сікорская ноччу зарэзала свайго 9-гадовага дзіцяці. Частку ўнутранасцей пасьпела паесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня”. Такі жудасны факт прыводзілі нараўлянскія начальнікі і слёзна заканчвалі сваё пасланне: “Без сур’ёзнай дапамогі рэспубліканскага цэнтру абысціся не зможам”.
    "Такое ж бядотнае становішча было і ў суседнім Ельскім раёне, аб чым чэкісты рапартавалі ў Менск. У 200 сем’ях з 250 аднаасобных гаспадарак дзеці і дарослыя апухлі ад голаду, за два месяцы з-за схуднення памерла 20 чалавек. “Аднаасобнік хутара Рэдзька Калодзей Мікіта, каб не бачыць пакуты галоднай сям’і, запёр у хаце жонку і трох малалетніх дзяцей, забіў наглуха дзверы і вокны, пасля чаго сам некуды знік. Жонка і двое дзяцей Калодзея ўжо памерлі, аднаго малога выратавалі суседзі. У в.Меляшковічы ўдава Ціханава Ульяна з голаду кінула траіх дзяцей і сышла няведама куды”, – прыводзілі жудасныя прыклады чэкісты.
    На Гомельшчыну з Менска выехала спецыяльная камісія для праверкі фактаў. 21 чэрвеня Бюро ЦК КП(б)Б занесла ў пратакол: у Ельскім і Нараўлянскім раёнах мор закрануў да 60 працэнтаў насельніцтва. Людзі ядуць не толькі “ліпавае лісце, верас, мох і мякіну, а ў некаторых гаспадарках нават катоў, сабак і конскую падаль”. Сталічныя таварышы вымушаны былі прызнаць факт канібалізму: “У в. Акопы… жонка бедняка, пайшоўшага на працу ў горад, вярнулася дадому і знайшла свайго сына Валодзю мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела шчаўя сама і пакарміла другое дзіцянё. Назаўтра памерла сама і другое дзіцё”.
  • feafania
    17.09.2025
    знайшла свайго сына мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела , так палякі бедных беларусаў рабавалі, што па словах камуніста Аляксея Карпюка, калі чырвонаармейцы зайшлі ў вёску і іх частавалі салам, то тыя пыталіся "а як вы сала склейваеце"... бо яны ніколі ў жыцьці ня бачылі тоўстага сала.
  • Someone
    17.09.2025
    feafania, за польскім часам сітуацыя была чымсці падобная на лукашызм. Калі вам начхаць на ўласную нацыянальную годнасць і палітычныя правы, жывіце наздароўе, набівайце кішэні і бруха.
  • хто ты ёсьць?
    17.09.2025
    Я полек малы
    які знак твой?
    ожел бялы.
  • А сам я — хлопчык-беларус
    17.09.2025
    хто ты ёсьць? ,

    Блакіт нябёс, і белы бусел,

    I кветкі ў полі, як абрус...

    Мой край завецца Беларуссю,

    А сам я — хлопчык-беларус.


    Лукашэнка робіць добрую справу пыха да суседзяў гэта норма ва усіх краінах . Няхай працуе не нашу будучыню , мы та усе ведаем што 90% усіх войнаў ВКЛ было супраць маскоўскіх агрэсараў , і хто наш галоўны вораг ;)
  • Глупец даёт советы
    17.09.2025
    Дожило это не образованные чУдо до таких лет, но так и не поняло ....любовь не прививается, она или есть или нет.
  • Игар
    17.09.2025
    Про врагов это бред, но то что правителсьтво Польши и других стран ЕС делали из белорусов людей на права которых можно наплевать, это ведь правда. Они (ЕС) огранчили права на свободное перемещение, конфисковали деньги кто акции держал в их деппозитарии, иногда машины конфисковывают, ограничили права в ит сервисах и просто пометили что мы не совсем люди, нам можно купить, продать и проехать лишь то что нам разрешат. Да и в бытовых разговорах они все считают что мы в лаптях ходим и нас надо учить жить...
  • в зеркало
    17.09.2025
    Игар, а может жто вы белорусы из себя сделали то, что теперь вами пользуются как
  • Янка
    17.09.2025
    Игар, нагадайце прынамсі адзін факт канфіскацыі актываў беларусаў у Еўропе, калі справа не ідзе аб спробах наўмыснага абыходу санкцый
  • Someone
    17.09.2025
    Игар, гэта ў некаторай ступені праўда. Але пачалося з пачаткам вайны. У гэтай сітуацыі дзяржава бароніць уласных грамадзян і блакіроўкі рахункаў гэта кветачкі. Але каго бароніць беларуская дзяржава пазбаўляючы правоў уласных грамадзян?
  • Игар
    17.09.2025
    в зеркало, и что конкретно должны были сделать белорусы? Или чего мы не сделали? Под танки российские не легли чтоб не ехали? Или еще раз на митинг собраться? Жизнь немного сложнее чем ваше черно-белое мышление. Добро не всегда побеждает зло и не всегда все зависит от народа. Лично я поэтому и не инвестирую в экономику ЕС ни в акции, ни в поездки, ни в товары. Надо уважать себя.
  • Игар
    17.09.2025
    Янка, загуглите как белорусы судятся с альфабанком (белорусским) деньги которых конфисковал ЕС. Эти 300 млрд которые Украине идут они ж из денег простых людей ы том числе...Ну а про блокировку счктов потому что ты белорус в той же польше кейсов полно. И не все могут их разблокировать т.к. паспорт закончился а чтоб поменять надо отсидеть пару лет. Ну и прледь на дорогой машине с бел. Номпрами в лиьве посмотри что с машиной станет...
  • Барадзед
    17.09.2025
    Игар, все вас обижают. Может вам испанский паспорт заиметь? Будете гражданином ЕС)))
  • Игар
    17.09.2025
    Барадзед, меня никто не обижает, я очень хорошо живу без ЕС, просто не еду туда где меня не ждут и ограничивают в правах. Надо уважать себя. Полно стран в мире и товаров из этих стран. Задача сми в том числе подсвечивать ограничения критиковать тех кто их накладывает, а не замаляивать и винить 3ю сторону
  • Sadboy
    17.09.2025
    Як быў на вёсцы Сашка-хлышч, такім і памрэ. Толькі напакасціць яшчэ нашчадкам, па старому камуністычнаму звычаю.
  • каму мы абавязаны самім фактам свайго існавання
    17.09.2025
    "і каму мы абавязаны самім фактам свайго існавання»,"

    баюся нават запытаць а каму ? )))
  • Карціна маслам!
    17.09.2025
    Ва ўсіх адна і тая ж метадычка: "Польшча вораг і шкоднік, ўсё робіць няправільна".
    Джабараў-Пазьняк-Грызлоў-Лукашэнка... Зладжаны хор.
    Карціна маслам.
  • Пазняк i Трамп робяць Нафтавую справу ў стылі Р. Рэганаў
    17.09.2025
    Карціна маслам! ,
    іван, дыялог ідзе таму ў вас столькі пыхі да усяго Беларускага , Пазняк & Трамп робяць Нафтавую справу ў стылі Р. Рэгана, CUDOUNA !
  • атакі на Зянона Пазьняка, нацыянальнага лідара, дзеяча беларускага Адраджэння
    17.09.2025
    Карціна маслам! ,
    зранку прачнуліся маскалі і пачалі свае атакі на Зянона Пазьняка, нацыянальнага лідара, дзеяча беларускага Адраджэння, які робіць усё, каб Беларусь не была ўцягнутая ў не нашу вайну і захавала нашу незалежнасць
  • Paliašuk
    17.09.2025
    Цікава з гэтым дном адзінства атрымліваецца. Пабедабесіе сябе канчаткова дыскрэдытавала пасля агрэсіі супраць Украіны. Таму ў 2015-19 паспрабавалі ад яго крыху адыйсці, пвгуляцца ў "лібералізацыю ў вышыванцы" - не атрымалася, адкаціліся да заводскіх наладаў. У гады рэакцыі 2020-25 зноў спрабуюць у нейкі свой ідэалагічны наратыў, ужо з радыкальна іншага краю. Нібыта існуе нейкае адзінства народа, але не вакол нацыянальных адметнасцяў, як у папярэднюю спробу, а вакол правадыра, сілавога апарата і чыноўнікаў. І паколькі Захад, найперш Польшча і Літва, падтрымалі дэмакратычныя змены ў Беларусі, то і "яднацца" трэба, нібыта, супраць іх - з не ўласцівымі раней рэжыму праявамі агрэсіўнага нацыяналізма - г.зв. літвінізмам і антыпольскасцю. Звяртаю ўвагу, што супраць самога беларускага нацыяналізму, як мы яго ведаем, не выказваюся - толькі супраць лукашэнкавай версіі, якая беларускай не з'яўляецца, бо не палягае на нашых галоўных каштоўнасцях: міжнацыянальнай і міжканфесійнай талерантнасці, мірным суіснаванні з суседзямі.
    Па сутнасці, у спробе адбудавацца ад расейскага наратыву, паказаць розніцу паміж рэжымамі рф і РБ (прыклады: свае "святы", Марзалюк чапляе цвет яблыні замест каларадкі і інш.) на базе антыпольскасці, рэжым не разумее, што ягоны антыпольскі наратыў - усяго толькі частка ці вытворная ад расейскага "антизападничества". То бок, прарасейская загана ёсць адпачатку ў самой прыродзе гэтай гісторыі. Гэта не пра незалежную ад расеі ўладу лукі, а пра васальную залежнасць яго ад пуціна, калі для задавальнення патрэбаў сюзерэна прапускаюць дроны на Польшчу, ці штурмуюць яе межы мігрантамі (у каторых цяпер расейскія візы). Гэта - не адзінства, незалежнасць і суверэнітэт, а назло бабулі вушы адмарожу - дзеянні супраць сваіх, не кажучы пра нацыянальныя, інтарэсаў, на карысць расеі і пуціна з ягонымі развагамі пра мух і катлеты, глыбокую інтэграцыю.
    Так што, лукашысты зноў самі сябе перайгралі, можа нават па падказцы ад якога-небудзь маскоўскага (а значыць "самага разумнага і лепшага") паліттэхнолага. Ненаўмысна такую бздуру, праз якую проста цяпер рэжым цярпіць шматмільярдныя эканамічныя страты, не прыдумаеш. Яшчэ й дата з падвойным дном. У 1939 падзялілі Польшчу, а ў 1945, атрымліваецца, ужо Беларусь/БССР, забраўшы 17 раёнаў раней "уз'яднанай" краіны. За гэта таксама дзякуй таварышу Сталіну?
    То бок, поўнае фіяска, як ні круці. Пра беларускіх патрыётаў у турмах ужо вышэй усе выказаліся - салідарны з кожным.
  • Фрося Бурлакова
    17.09.2025
    Не паляки бомбили Пинск,Кобрин,Лунинец и всю западную Беларусь,асоветы.пока живу,я это не прощу.вас никто сюда не звал .ненавижу расею и все что восточнее койданово и иже с ним.т а т а р в а .ненавижу.64 года .беларус.
  • Прыклады
    17.09.2025
    Памятаю як адзін чалавек сталага ўзроста расказаваў як яны яшчэ пры панскай Польшчы займаліся сплавам леса па Дзвіне, дзе сустракаліся з беларусамі з савецкага боку, якія таксама займаліся сплавам. І вось ён кажа, што жанчыны з польскага боку былі апрануты ў яркія сукенкі з кветкамі, смяяліся, былі гаворкімі а людзі з савецкага боку былі апранутыя ва ўсё шэрае, былі маўклівыя, на кантакт амаль не ішлі і толкі ціхенька некаторыя казалі, што ў іх за стасункі з заходнікамі могуць і пасадзіць. Другі прыклад, праз некаторы час пасля ўз'яднання хоць мяжа і заставалася некатрым людзям сталі дазваляць пераходзіць у Заходнюю Беларусь да сваякоў і вось адна жанчына пагасціла так і калі вярнулася стала расказываць, як добра жывуць людзі ў Заходняй, гаспадарка свая, зямля свая, ўсяго хапае і т.д. Ну праз некаторы час за такія размовы яе арыштавалі і адвезлі ў турму ў Полацк, аднак у хуткім часе пачалася вайна і так атрымалася, што з Полацка яна прыйшла да сябе ў вёску, можна сказаць, што ёй пашанцавала.
  • feafania
    17.09.2025
    Прыклады, дастаткова паглядзець на фота сваіх розных продкаў да вайны і пасьля вайны: да вайны гэта ўсе прыстойна апранутыя паненкі і паны, а пасьля вайны - зачуханныя калхазаны.
  • апошні інспэктар
    17.09.2025
    Прыклады, яшчэ. размаўляюць дзьве бабулі. адна: я са сваім пашпартам магла езьдзіць ад Менску й да Владзівастоку. другая: а я са сваім пашпартам магла езьдіць ад Брэсту й да Парыжу.
  • Найперш не галасі!
    17.09.2025
    апошні інспэктар, толькі пашпартоў у калгаснікаў не было.
    Як не было ані грошай, ані адпачынкаў.
    Якія там паездкі да Ўладзівастоку!
  • а вось цяпер забудзьце
    17.09.2025
    пра адкрытую калісьці мяжу назаўсёды
  • апошні інспэктар
    17.09.2025
    Лукашэнка прызнае, што за палякамі селянін працаваў за грошы ды жыў пад страхам бізуна - то бок лепей, як за камунякамі, дзе ён працаваў задарма і жыў пад страхам ссылкі альбо растрэлу
  • Праходзіў міма
    17.09.2025
    "Нужно говорить и о том, что жители Западной Беларуси были лишены права учиться на родном языке". Я так разумею што цяпер усе жадаючыя могуць навучацца на роднай мове? А родная мова гета спадзяюся беларуская мова? Не? Ну калі родная мова расейская тады так, усё мажліва. А калі родная мова беларуская то калі ласка за мяжой вывучайце?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць