Грамадства116116

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

«Пакуль мы думалі пра сяброўства, там з нас рабілі недачалавекаў і адкрытых ворагаў».

Больш нельга маўчаць пра «цяжкі след» польскай улады на беларускіх землях — трэба расказваць, «перапыніўшы гады маўчання», заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 верасня на сустрэчы да «Дня народнага адзінства».

«Што б ні адбывалася сёння [у адносінах Беларусі і Польшчы], мы не лічым памылкай тое, што доўгія гады імкнуліся жыць з суседзямі ў міры, не кідаючы ў твар непрыемныя для іх гістарычныя факты (ну што тут шкадаваць пра гэта), — сказаў Лукашэнка. — Пакуль мы думалі пра сяброўства, там з нас рабілі недачалавекаў і адкрытых ворагаў. І ў культуры, і ў навуцы, і ў сродках масавай інфармацыі. У выніку [яны] выпрацавалі тую палітыку, якую сёння маем».

Таму, на яго думку, трэба больш расказваць перадгісторыю паходу Чырвонай арміі. «Расказваць, перапыніўшы гады маўчання пра тое, які цяжкі след пакінула польская ўлада на землях, адарваных ад нашай cавецкай рэспублікі, — сказаў Лукашэнка. — Нашы людзі павінны ведаць, што беларусаў рабавалі, пакуль этнічная Польшча квітнела, што нашы рэсурсы вывозіліся, а селянін, які працаваў на знос за грошы, жыў у галечы і пад страхам бізуна. І гэты бізун апускаўся на кожнага, хто спрабаваў змагацца за сваю веру, мову, сваю культуру».

Трэба гаварыць і пра тое, што жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове, праваслаўныя храмы закрываліся, нацыянальныя эліты і святары пераследаваліся, сказаў Лукашэнка.

«Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім спосабам», — дадаў ён.

Лукашэнка загадаў расказваць пра гэта, пачынаючы са школьнага падручніка і заканчваючы экспазіцыямі ў музеях. Асаблівы акцэнт Лукашэнка зрабіў на падручніках: «Калі са школьнага ўзросту нам удалося пераканаць, укласці ў галаву дзяцей тое, што мы хочам і пра што гаворым, значыць, мы дасягнулі поспеху. Потым цяжка будзе пераканаць гэтых дзяцей у адваротным».

Лукашэнка дадаў, што па ўсіх перыядах беларускай гісторыі варта прааналізаваць акцэнты: якія даты і падзеі важныя, хто героі, хто ворагі.

«У свядомасці нашых грамадзян ад малога да вялікага павінна быць яснае разуменне таго, праз што прайшоў наш народ — усебаковы аналіз, якой цаной нам дасталася незалежнасць і каму мы абавязаны самім фактам свайго існавання», — — сказаў ён.

Каментары116

  • Тик-так.
    17.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Патрыёт
    17.09.2025
    Амаль не схлусіў, калі пра стан нацыі ў 30-я гады казаў:
    Адно слова толькі непраўдзівае...

    "Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім спосабам'
  • Gorliwy Litwin
    17.09.2025
    Шмат хто са сьвядомых спадароў з ім пагодзіцца. Ведаю шмат такіх , хто радасна вітае 17 верасня

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць