Вайна3434

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым

Як піша ТАСС, падчас украінскай атакі на Крым пацярпелі беларусы. Іх колькасць і стан пакуль не называюцца. 

Паводле ТАСС, гэта былі турысты, што знаходзіліся на берагавой лініі ў момант абстрэлу.

«Ва ўсіх пацярпелых аскепкавыя раненні. Яны знаходзіліся на берагавой лініі Фароса ў момант атакі. Гэта і нашы мясцовыя жыхары, і госці пасёлка, ёсць таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Усю ноч з пацярпелымі і іх блізкімі працаваў псіхолаг, аказваючы неабходную маральную падтрымку ў гэты няпросты час», — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка адміністрацыі Ялты Яніны Паўленкі.

Іншых падрабязнасцяў няма.

Расійскі кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў ноччу заявіў пра гібель 3 і раненні 16 чалавек у раёне Фароса.

Украінцы паведамлялі, што беспілотнікі знішчылі рэстаран у элітным крымскім санаторыі «Фарос», які ўчоры быў закрыты на спецабслугоўванне, бо там маглі быць «важныя госці».

Таксама ГУР Украіны сёння заявіў пра знішчэнне двух самалётаў-амфібій і верталёта, суправадзіўшы гэта відэа.

Каментары34

  • парада псіхолага
    22.09.2025
    нефіг шастаць
  • Беларус
    22.09.2025
    Беларускіх турыстаў у Крыму няма. Е́сць прыхільнікі рускага міру і ябацькі. Усё адно здраднікі.
  • Клаўс
    22.09.2025
    Едуць у зону баявых дзеянняў і там паміраюць. Аое памярэць змагаючыся з лукой - гэта занадта, не дзякуй

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка4

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка4

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць