Літаратура33

Цёплы яблык з-за пазухі верасня… Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Цёплы яблык з-за пазухі верасня
неўпрыкмет падыму…
восень вуснамі тонка мацае
лістападаў сурму,
праз платы заімшэлыя хіліцца
жоўты кветкавы шар,
і палае ў небёснае бездані ад стажараў
пажар…

вецер тчэ павуцінныя ветразі,
уздымае ўгару…
я народжаны ў гэтым верасе,
але ў ім не памру —
адлятаю з вандроўнымі птушкамі,
з веснавым аджываю лісцём,
так зрастаюся з гэтым краем
зноў жыццё за жыццём.

Каментары3

  • Ляцяць птушкі на свабоду
    23.09.2025
    Тыя, якім не падабаецца жыць за кратамі, межы зачыняюць, шанец уляцець пакуль яшчэ ёсць, але ўсе менш і менш. Ляціце птушкі, ратуйце сваіх птушанят ад гвалту!! Свет вялікі, і жыцце адно. Дыхайце поўнай груддзю паветра волі.
  • Я
    23.09.2025
    Цудоўны верш, паэтычны восеньскі…
  • Ізноў
    23.09.2025
    Прыгожа. Але чамусьці спадар аўтар ізноў падузлёг на сэнтыменталь і настальжы, без "сонечнага зайчыка", зусім...
    Гэтак і дэпрэсьняк агорне, і вокам не моргне й носам не шморгне.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»79

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць