Культура2828

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў

На фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея змесцяць знакавых для Беларусі асоб, якіх узгаднілі афіцыйныя ўлады. Шэсць барэльефаў сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў Беларусі. Стала вядома, хто ж на іх будзе.

Скрыншот відэа СТБ

Яе паведамляе СТБ, на першым барэльефе (дадзяржаўны перыяд) размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — Крывічы, Радзімічы і Дрыгавічы

Другі барэльеф — ранняе сярэднявечча. Тут прадстаўнікі Полацкага і Тураўскага княстваў: Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Юрый Яраславіч (Тураўскі князь)

Трэці барэльеф адлюстроўвае XIII — XVIII стагоддзі. На ім будзе Францыск Скарына, Войшалк, Афанасій Філіповіч, Сімеон Полацкі, Георгій Каніскі, Давыд Гарадзенскі, Васіль Цяпінскі, Казімір Семяновіч, Сымон Будны.

На чацвёртым барэльефе — прадстаўнікі канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Гэта Яфім Карскі, Максім Багдановіч, Іван Насовіч, Іосіф Сямашка (гэты мітрапаліт змагаўся з «цвіковай ерассю», асабіста распілоўваючы ногі тых статуй Ісуса Хрыста, на якіх абедзве нагі былі прыбітыя адным цвіком — пры пераводзе з уніяцтва ў праваслаўе ён дабіваўся вынішчэння слядоў першага), Іосіф Гурко (расійскі генерал), Францішак Багушэвіч, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Ігнат Буйніцкі, Алаіза Пашкевіч (Цётка).

@nashaniva Улады ствараюць Пантэон нацыянальных герояў Беларусі. Але ён дзіўны: у спісе не будзе ні Кастуся Каліноўскага, ні Тадэвуша Касцюшкі — героя чатырох нацый #нашаніва #беларускаямова #минск #минскаяобласть #беларусь ♬ Finitude - Gabriel Albuquerqüe

Пяты барэльеф адлюстроўвае перыяд з 1917‑га па 1991-ы. На ім будуць Янка Купала, Якуб Колас, Аляксандр Чарвякоў, Пятро Машэраў, Кірыла Мазураў, Кірыла Арлоўскі, Мікалай Барысевіч, Максім Танк, Вера Харужая, Сяргей Прытыцкі (заходнебеларускі камуніст-тэрарыст, які страляў у судзе ў інфарматара польскага аналага цяперашняга ГУБАЗіКа).

На крайнім, шостым, барэльефе абраны сучасны перыяд. Туды ўключаць Міхаіла Савіцкага, мітрапаліта Філарэта, Міхаіла Высоцкага, Івана Шамякіна, Аляксандра Дубко, Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна, Стэфанію Станюту, Міхаіла Пташука, Аляксандра Мядзведзя.

Звяртае ўвагу, і каго няма ў лукашэнкаўскім пантэоне. Гэта, прыкладам, Міндоўг — адзіны кароль у гісторыі нашых зямель, выбітная постаць Вялікага Княства Літоўскага. Няма таксама Вітаўта Вялікага — пераможцы Грунвальда. Хоць абодва яны адыгралі большую ролю ў гісторыі, чым Войшалк і Давыд Гарадзенскі. Няма таксама Васіля Быкава — сучасніка Івана Шамякіна ды больш значнага пісьменніка, чым апошні. Няма і Станіслава Шушкевіча — першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі.

Савецкія стэрэатыпы кіравалі стваральнікамі пантэону, ад старажытных часоў да нашых дзён.

Так, тры славянскія племені ёсць, а балцкіх, якія засялялі паўночны захад краіны, ці валынян, якія жылі на Берасцейшчыне, няма.

Сярод адраджэнцаў ёсць Браніслаў Эпімах-Шыпіла — добры чалавек, але нязначная гістарычная постаць. І папаў ён у спіс проста таму, што не дажыў да сталінскіх расстрэлаў. Затое няма сапраўдных волатаў таго перыяду: Антона і Івана Луцкевічаў ды Вацлава Іваноўскага. 

Няма і Кастуся Каліноўскага ды Тадэвуша Касцюшкі. Куды ім да царскага генарала Іосіфа Гурко. 

Каментары28

  • Вадзя
    28.09.2025
    А Каліноўскі ,не?
  • Зигмунд нефрейд
    28.09.2025
    Хорошая опечатка, царский анарал.. или аналар?
  • Нi ў якай Грунвальдскай бiтве Вiтаўтус не перамагаў!
    28.09.2025
    Хопiць несцi вясковую пьяную бздуру!

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць