Музыка44

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я

Беларуская спявачка Юстына Карпіловіч у свае 16 гадоў выпусціла другі аўтарскі альбом, на беларускай мове. У запісе 14 трэкаў альбома пад назвай «Летапіс» паўдзельнічалі члены сям’і Юстыны, а таксама яе сябры. Усё гэта — 14 розных жыццёвых гісторый з розных перыядаў жыцця дзяўчыны, у якіх слухачы могуць пазнаць сябе.

Музыка Юстына Карпіловіч нарадзілася ў Мінску, цяпер жыве ў Польшчы. Яе бацька — вядомы пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Фота з асабістага архіва артысткі

Маці Юстыны Таццяна Карпіловіч сыграла для альбома на баяне, брат Геральд Бартосік — на калімбе, флейце і бубне.

«Альбом быў падтрыманы Клубам беларускіх мецэнатаў і дзякуючы ім ён меў магчымасць з'явіцца на свет. Але сама ідэя прыйшла мінулым летам, калі мая маці задала вельмі лагічнае, але даволі неадназначнае пытанне: а чаму б нам не запісаць новы альбом? Мой першы досвед быў зусім іншы, і я не ведала, якім чынам магу ўзяцца за новую працу. Але ўзялася — і праз памылкі і слёзы, радасць і сяброўства, любоў і цярпенне дабралася да гэтага моманту.

Мая мэта гучала так: аб'яднаць паміж сабой розныя матывы і кантрасты, якія ёсць у нашым жыцці, а разам з тым даць слухачам магчымасць самім выбіраць — што з гэтага ўзяць да сваёй душы. Унутры вы знойдзеце шмат — ад кахання да нянавісці, ад смерці да жыцця, ад няволі да свабоды, ад страху да смеласці, ад адчаю да шчасця. І цяпер я запрашаю вас у падарожжа да закуткоў вашага ўласнага сэрца і спадзяюся, што хаця б адна нота вам адгукнецца і хаця б адзін адказ на самыя балючыя пытанні будзе нарэшце знойдзены», — распавяла Юця.

Акрамя аўтарскіх тэкстаў, у альбоме гучаць песні на вершы Таццяны Сапач, Анхелы Эспіносы Руіс, Антаніны Хатэнка, а таксама паэта пад псеўданімам Тадэвуш Карась. Вакал Юстыны — вельмі высокі і надрыўны, а вядучая партыя яе гітары стварае атмасферу вячорак у вогнішча.

Юстына Карпіловіч. Фота з асабістага архіва

Каментары4

  • Ы
    30.09.2025
    Крута! Малайчынка, няхай усе атрымаецца ў творчасці!
  • Сяргей
    30.09.2025
    Яшчэ адзін правальны праект. Пустая трата грантаў, якія выдаюцца проста за тое, што ты пішаш або спяваеш па-беларуску. Потым будзе прэзентацыя і тур па гарадах, дзе будуць прыходзіць па дзесяць чалавек з групы падтрымкі.
  • Яна
    01.10.2025
    Пакуль нiчога цiкавага. Пацешыць мамку з папкай за мiжнародныя гранты!

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць