Грамадства88

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны

Як мінімум у адным з буйных райцэнтраў Гомельшчыны сілавікі праводзяць затрыманні работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый і правяраюць іх акаўнты ў тэлеграме на прадмет удзелу ў анлайн-апытанні, якое было апублікавана 15 жніўня 2020 года. Пра гэта «Флагштоку» паведаміў мясцовы жыхар.

Фота ілюстрацыйнае

Тое апытанне тычылася прэзідэнцкіх выбараў: карыстальнікам з Беларусі прапаноўвалі адзначыць кандыдатаў, за якіх яны прагаласавалі на ўчастках.

У апытанні узялі ўдзел больш за 2,4 мільёна чалавек, найбольшая колькасць адказаў, 51% — Святлана Ціханоўская. Аляксандру Лукашэнку свае галасы аддалі ўсяго 4% удзельнікаў апытання.

Пост з анлайн-апытаннем набраў больш за 10 мільёнаў праглядаў і быў апублікаваны на канале «Telegram Беларусь». Мяркуецца, што гэта афіцыйны канал месенджара. Прапанова ўзяць удзел у апытанні прыходзіла тады ўсім карыстальнікам Telegram з беларускімі сім-картамі. Рэпост з апытаннем рабілі многія папулярныя паблікі.

Канал быў створаны 15 жніўня 2020 года. Акрамя апытання, на ім з'явіліся яшчэ літаральна некалькі пастоў, а з лістапада 2020 года паблік не абнаўляўся.

Скрыншот апытання з акаўнта карыстальніка, які браў удзел у галасаванні

Але аказалася, што і цяпер улады занепакоеныя гэтым апытаннем.

Паводле сведчанняў відавочцаў, пры затрыманні сілавікі правяраюць, ці браў удзел грамадзянін у апытанні: у тэлеграме знаходзяць канал і глядзяць, ці стаіць птушачка ў галасаванні. Калі карыстальнік аддаў голас не за Лукашэнку, нават супраць усіх, могуць пачацца рэпрэсіі.

Маштаб такіх праверак невядомы, але крыніца кажа пра шматлікія падобныя выпадкі. Праверкі ладзяць не суцэльна, але прыцягваюць да іх канкрэтных людзей.

Адмяніць удзел у галасаванні нельга. Таму адзіны магчымы варыянт пазбегнуць рэпрэсій, калі карыстальнік браў удзел у апытанні і знаходзіцца ў патэнцыйнай небяспецы, — выдаліць акаўнт і стварыць новы, каб змяніўся ідэнтыфікатар уліковага запісу.

Каментары8

  • Франц Каўка
    06.10.2025
    Дык можа гэта, рэпортаў хоць накідаць, каб адміны канала ці тэлеграма выдалілі тыя апытанкі?
  • 150 тысяч пакистанцев
    06.10.2025
    Делают всё, чтобы беларусы уехали из Беларуси, а, на их место, приехали пакистанцы, иранцы, нигерийцы, индусы, китайцы и русские России, приехали свои люди !
    Хотят заменить беларусов своими людьми из Ирана, Сирии, Нигерии, Пакистана, Индии, Китая, России.....
  • Даведка
    06.10.2025
    Аб якiх пэуных рэпресiях iдзе размова?

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса35

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць