Грамадства66

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Сілавікі прыйшлі з ператрусам да мужчыны, у якога вісела карціна Шчамялёвай. Ім не спадабалася, таму яны прыйшлі да мастакоў.

Ігар Рымашэўскі

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 66‑гадоваму мастаку Ігару Рымашэўскаму. Яго абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі і ў распальванні варожасці.

Мастаку прысудзілі 1 год і 2 месяцы калоніі. Такі дзіўны тэрмін выбралі для таго, каб адпусціць Рымашэўскага ў зале суда з улікам адбытага пакарання. 

Ігар Рымашэўскі быў затрыманы ў кастрычніку 2024 года. Такім чынам, ён правёў за кратамі каля 10‑11 месяцаў.

Разам з ім была затрыманая яго жонка, таксама вядомая мастачка Людміла Шчамялёва. Ёй 65 гадоў. Яе пратрымалі ў зняволенні столькі ж, але мяркуючы па ўсім, судзілі толькі за ўдзел у пратэстах. Шчамялёва атрымала тыя ж 1 год і 2 месяцы калоніі і таксама выйшла на свабоду.

«Людміла расказвала, што спачатку сілавікі прыйшлі з ператрусам да мужчыны, у якога вісела яе карціна. Яна была без БЧБ, не пратэсная, але проста ім не спадабалася. Таму яны прыйшлі з ператрусам да Людмілы і яе мужа», — расказвала «Вясне» яе суседка па камеры.

Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Шчамялёва і Рымашэўскі працуюць у стылі, шмат у чым натхнёным наіўным мастацтвам. Вельмі розныя, яны тым не менш абое роўна пазнавальныя казачнасцю сваіх палотнаў. І выбітныя ў сваёй арыгінальнасці і іроніі.

Ігар Рымашэўскі. Менск — родны горад

Іх працы ўпрыгожвалі найлепшыя беларускія галерэі і нават грамадскі транспарт. Яны стварылі запамінальны вобраз «вечнага Мінска» і наіўных, прастадушных, але сардэчных беларусаў.

Людміла Шчамялёва. А сын мой у горадзе добра ўладкаваўся

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Имя
    26.09.2025
    даведка, этого жулика не поднялась бы у меня рука рисовать.
  • Ох
    26.09.2025
    Т.е. в реальности людей отпустили. А в справаздачах праваабаронцаў и всех статьях про кошмар-кошмар они пойдут в статистику осужденных.
  • Gorliwy Litwin
    26.09.2025
    Ох, scuka, яны па годзе адседзелі ні за што

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч33

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць