Грамадства5959

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары

Прапагандыст Рыгор Азаронак заклікаў да поўнай адмовы ад дэмакратычных выбараў, назваў Еўропу «смярдзючай», параіў «закрыць яе, як чумны барак», і патлумачыў, чаму месца Беларусі — на Усходзе. 

Азаронак сцвярджае, што будучыня Беларусі — на Усходзе, побач з аўтарытарнымі рэжымамі і манархіямі, дзе «адзін чалавек усё вызначае».

Прапагандыст мяркуе, што на Усходзе Беларусь «шчыра чакаюць і любяць».

Але беларусам да новай арыентацыі трэба прызвычаіцца, таму, кажа Азаронак, трэба «адрэзаць ліпкія шчупальцы ментальнага рабства, што звязваюць нас са смярдзючай Еўропай».

«Плюнуць у яе, закрыць, як чумны барак, каб не заразіцца», — кажа ён пра Еўропу.

Беларусам, сцвярджае прапагандыст, варта ісці на Усход. Там, паводле Азаронка, Лукашэнка — «адзін з першых сярод роўных» — там, дзе Сі Цзіньпін, Пуцін, Эрдаган, Модзі.

«Імператары, цары і султаны вялікіх імперый, звышдзяржаў, правадыры мільярдаў людзей. І побач з імі наш Бацька», — апісвае Азаронак. 

«А ведаеце, што важна? Вось манархіі Персідскага заліва. Яны маюць шмат-шмат нафты і шмат-шмат газу. І не праядаюць іх, не прапальваюць, не прагульваюць у Куршавелях, не на элітных прастытутак маржу спускаюць, а ўкладваюць у развіццё, у новыя тэхналогіі, у штучны інтэлект, у распрацоўкі», — на хаду пнуў Пуціна Азаронак. 

На Усходзе дабіваюцца цудоўных поспехаў, кажа Азаронак. Паводле яго слоў, раней нам унушалі, што мадэрнізацыя — гэта абавязкова вестэрнізацыя.

«Што калі хочам айфоны і інвестыцыі, то яны абавязкова ідуць у камплекце з гей-парадамі і бясконцымі выбарамі», — падвёў да нечаканага прапагандыст. 

«Але што нам паказваюць сусветныя прыклады? Манархіі Персідскага заліва цалкам сабе развіваюцца без пераапранання ў заходнія стрынгі.

Там шарыят і спадчыннасць прастола — і гэта ніяк не перашкаджае развіццю. Гэтак жа, як аўтарытарная палітычная сістэма не перашкаджае Кітаю ці Карэі. Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары, забыць гэта заходняе шарлатанства», — кажа ён.

Азаронак прывёў яшчэ адзін «доказ» таго, чаму трэба адмяніць выбары і «плюнуць у Еўропу»: 

«Чаму з намі хочуць мець справу старшыні, правадыры, генсекі і султаны? Ніколі ніхто з іх не паедзе ў нейкую жаласную Польшчу, а ўжо тым больш у Прыбалтыку. Таму што яны ведаюць, што ў Беларусі адзін цэнтр улады, адна сіла, адзін той, хто прымае рашэнні. І гэтыя рашэнні не зменяцца з-за кан'юнктуры, з-за таго, што можа прыйсці нехта іншы. Яны ведаюць, што тут не будзе шараханняў у НАТА. Што тут дзяржава сур'ёзна і надоўга. Што адзін чалавек усё вызначае. І слова яго цвёрдае, і слава яму. І яны нясуць сюды грошыкі», — падсумаваў Азаронак. 

Каментары59

  • Щук
    09.10.2025
    НН, а вы каждого сумасшедшего собираетесь цитировать? просмотров не хватает?
  • Заходнік
    09.10.2025
    Навошта вы перадрукоўваеце варожую прапаганду? У чым сэнс?
  • Железный Дровосек
    09.10.2025
    Так а чего ты,с**ка ,бомбер европейский напялил на свою жирную тушу?
    Немедленно сдирай и натягивай всю эту дрянь лапти-шмапти,армяк-кушак и онучи.
    Начни с себя.

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць