Грамадства33

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца

Аляксей Лявончык, які абвяшчаў узнагароду за інфармацыю пра зніклую спікерку Каардынацыйнай рады, у інтэрв'ю «Белсату» падзяліўся сваімі думкамі наконт версій яе знікнення.

Ён адказаў на тры версіі віцэ-спікеркі КР Стасі Гліннік наконт знікнення Анжалікі: яе маглі паспрабаваць завербаваць, яна не пайшла на супрацу і яе альбо забілі…

«Я ведаю як мінімум трох чалавек з нашых падапечных, якія расказвалі падобныя гісторыі. Іх прэсавалі ў абмен на не завядзенне крымінальнай справы. Двое з іх тады вырашылі, калі пойдзем супрацоўнічаць, гэта не варыянт. Калі выйдзем публічна і раскажам, што падпісалі дамову, а пасля яе разарвем публічнай заявай. Яны кажуць, што цудоўна вядома, да чаго гэта можа прывесці ў публічнай прасторы. Ім будуць гэта прыгадваць. Не будуць прыгадваць, што яны адмовіліся супрацоўнічаць і абвясцілі пра гэта на публіку. Будуць прыгадваць сам гэты факт.

Калі ты шараговы актывіст, табе будуць прыгадваць першую частку, а не другую. Таму трэці варыянт, калі ён магчымы, гэта проста знікнуць.

Не даваць на сябе паказанні, нічога не падпісваць, а проста знікнуць, каб прыбраць сябе, як аб'ект атакі, і забяспечыць тых, хто мог бы выкарыстоўвацца ў якасці рычагоў уплыву. Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца. Ціснуць трэба на абʼект. Абʼекту няма — усё цудоўна. Я магу сабе ўявіць версію, што калі Анжаліка захацела знікнуць у адказ на нейкае заданне, якое не хацела выконваць — для мяне гэта рабочая версія. Я назіраў гэта ў жыцці з іншымі людзьмі. Гэта рэальны варыянт, але ў Эміратах хавацца не варыянт», — мяркуе Аляксей Лявончык.

Ён таксама адказаў на версію, што спікерка КР у руках КДБ, але пра гэта не агучана ўладамі Беларусі, а сваякі не заявілі ў вышук.

«Я магу назваць некалькі варыянтаў. Першы — сямʼя не хоча нічога агульнага мець з КГБ. Другі варыянт — сямʼі падказалі, што не трэба рабіць ніякіх хваляў. Трэці варыянт — магчыма яны паспрабавалі абвесціць яе ў вышук, але гэта нікуды далей не пайшло.

Чацвёрты — я ведаю наколькі рандомна бываюць абвяшчаюць у вышук тых, хто ідзе па крыміналках. Сям’я магла захацець абвясціць, міліцыя магла нічога не зрабіць. Сямʼя магла абвясціць, але гэта нідзе не зʼявілася. Тое, што я ў вышуку, гэта далей нідзе не напісана. Тэарэтычна я нідзе не ў вышуку, хоць у мяне і статус тэрарыста і 18 завочных гадоў. Я думаю тут непаслядоўнасць ці адмова запаўняць паперкі. Я думаю, што тут асноўнае, калі яна з КДБ — чаму не хваляцца?» — мяркуе Аляксей Лявончык.

***

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь. Дзе яна і што з ёй, няма інфармацыі.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаунта былі спампаваныя дакументы, якія датычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч долараў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Каментары3

  • м?
    11.10.2025
    як у цыфравую эпоху і ўсё такое можна проста так узяць і знікнуць? аказваецца, можна
  • ЛЛ
    11.10.2025
    Лявочык добра ведае, што яна даўно ў Беларусі.
  • Аляксей, на барыкады!
    11.10.2025
    Лявончык ужо перамог "фашызм" у Польшчы пра які пісаў і яго нянавісны PiS?

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за18

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць