Спорт88

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі

Зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам Карласа Аласа прайграла ў гасцях камандзе Шатландыі, якой ужо саступала месяц таму з лікам 0:2. Гэтым разам матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць супернікаў.

Фота: Ian MacNicol/Getty Images

Лік у матчы на 15‑й хвіліне адкрыў шатландзец Чэ Адамс. Такі лік трымаўся амаль да самага канца матча, пакуль на 84‑й хвіліне Скот Мактаміней не падвоіў перавагу. Адзінае, што ўдалося беларусам — толькі забіць гол прэстыжу ажно на шостай дададзенай арбітрам да асноўнага часу хвіліне. Гэта зрабіў 20‑гадовы Глеб Кучко. 

У гэтым матчы беларусы, праўда, выглядалі больш упэўнена, чым у ранейшых. Яны нават нанеслі больш за супернікаў — 19 супраць 11 — удараў па варотах, але галоўнага гэта ніяк не мяняе. На рахунку зборнай Беларусі і пасля гэтага матча застаўся ранейшы нуль балаў, і яна страціла нават чыста тэарэтычныя шанцы ўсё ж такі трапіць у фінальную частку чэмпіянату свету 2026 года.

У лістападзе зборная Беларусі правядзе два заключныя матчы: 15‑га яна на выездзе сустрэнецца з датчанамі, а 18‑га правядзе ўмоўна хатні паядынак у Венгрыі супраць грэкаў.

Каментары8

  • Жвір
    12.10.2025
    Фарэры перамаглі каманду Чэхіі. А вы памятаеце, што ў еўракубкавым адборы наша каманда гуляла з камандай тых выспаў ? Колькі было сьвісту, вай-вай, прайгралі Фарэрам...:)) А я казаў, што час зьмяніўся, і на Фарэрах прайшлі шляхам паразаў ды выйшлі на той узровень, на якім пачынаюцца перамогі, і хто гэтага не зразумеў, той будзе біты. Але цікава, ці ганяць сваю каманду чэскія заўзятары, як гэта любяць рабіць беларусы ? :)
  • молодцы
    13.10.2025
    Рождённый ползать, летать не может!
    Да и все денюги потрачены на какей лукашенко....
  • belfootball is dead
    13.10.2025
    Жвір , адкрыю вам сакрэт: фэны і спецыялісты ганяць свае зборныя за няўдачы яшчэ горш (напрыклад, Італію за ЧС-2002 ці за нявыхады на Еўра). Але ёсць нюанс. За бугром на крытыку рэагуюць, змяняюць стратэгію развіцця віда спорту, трэнераў, склад камандаў. Ёсць нейкая дынаміка і рэзультататы па яе выніку (ЧС-2006 выйграла менавіта Італія, якую да гэтага палівалі ўсе ахвотныя). У нас з пачатку стагоддзя не было ніводнага паспяховага адбора, адзінкавыя сенсацыі тут хіба што пацвярджаюць агульны трэнд. А дзеянняў, каб змяніць сітуацыю - нуль. Федэрацыя лягла пад Мінспорту і піліць грошы УЕФА, ФІФА, занятая вельмі важнай функцыяй - кантралюе палітычную лаяльнасць супрацоўнікаў клубаў, гучнасць гімна і колеры формы, сцяжкоў і бутаньерак. Футбол тут - другасны. Вынік адпаведны. А крытыкі і хейту, сапраўды, зашмат для такога панылага, не арыентаванага на заўзятараў неда-шоў.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць