Свет11

Газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу спыніў прыём сыравіны з Казахстана пасля ўдару дронамі

Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод спыніў прыём сырога газу з казахстанскага радовішча Карачаганак з-за аварыйнай сітуацыі, якая адбылася ў выніку атакі БПЛА, перадае Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі Казахстана.

Фота: Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод

Паводле выдання, інфармацыя пра характар пашкоджанняў і тэрміны аднаўлення працы завода расійскім бокам пакуль не пададзена.

У прэс-службе Міністэрства энергетыкі Казахстана адзначылі, што «газазабеспячэнне Казахстана не закранута, газ унутраным спажыўцам падаецца ў штатным рэжыме, без якіх-небудзь абмежаванняў», пытанні, звязаныя з перапрацоўкай карачаганакскай сыравіны і магчымым уплывам на нафтаздабычу, знаходзяцца ў прапрацоўцы.

«Пра ацэнку патэнцыйных страт і далейшых дзеянняў будзе паведамлена дадаткова. Міністэрства энергетыкі трымае сітуацыю на кантролі і знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з расійскім бокам і аператарамі радовішча», — гаворыцца ў паведамленні.

Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Расіі, якое займаецца комплекснай перапрацоўкай прыроднага газу, уваходзіць у склад Арэнбургскага газаздабывальнага комплексу.

Завод мае важнае значэнне для Казахстана, паколькі займаецца ачысткай і перапрацоўкай значнай часткі сырога газу і кандэнсату, здабытага на буйным Карачаганакскім радовішчы. Прыпыненне працы АГПЗ, як правіла, патрабуе ад аператараў Карачаганака часовага скарачэння здабычы.

У ноч на 19 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод. Паводле паведамлення губернатара вобласці Яўгена Сонцава, часткова пацярпела інфраструктура завода. 

«Пацярпелых сярод супрацоўнікаў прадпрыемства няма. Пагрозы населенаму пункту аб'ект не нясе», — заявіў губернатар.

У Генштабе Украіны пацвердзілі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе, а таксама па НПЗ у Самары. 

Каментары1

  • Бел
    19.10.2025
    Молодцы украинцы, филигранная работа, [Рэд. Выдалена] дальше россию

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць