Грамадства6464

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Лукашэнка па-ранейшаму абвяргае прымусовую пасадку самалёта Ryanair і робіць выгляд, што пілоты самі вырашылі сядаць у Мінску — што з'яўляецца хлуснёй. Цяпер ён прыплёў сюды і другую канспіралагічную тэорыю — што Пратасевіч, дзеля якога пасадзілі самалёт, насамрэч быў даўнім разведчыкам, укаранёным у шэрагі апазіцыі. Але паколькі самалёт пасадзілі — натуральна, па віне Літвы, — то і, маўляў, давялося здымаць блогера з рэйса і судзіць. Пытанне — чаму Лукашэнка заявіў пра гэта цяпер?

Аляксандр Лукашэнка назваў блогера Рамана Пратасевіча супрацоўнікам беларускай разведкі.

Расказваючы ў Лепельскім раёне пра сітуацыю вакол пераправы ў Літву цыгарэт з дапамогай метэазондаў, Лукашэнка паскардзіўся, што апаненты за мяжой проста шукаюць падставу, каб паспрабаваць «нахіліць» беларускі бок.

Нечакана ў якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з затрыманнем на борце самалёта Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.

«Доўга расказваць не буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай разведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны [рэйсам Ryanair] у Вільню ляцелі, там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — садзіцеся. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску. Я кажу: «Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў гэтых збеглых. Праводзьце аперацыю як належыць», — заявіў ён.

«Прыйшлося нам аперацыю праводзіць па яго затрыманні. Хаця нам не трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён давёў разведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, праз Вільню. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазіцыянера. А ён не наш апазіцыянер. Мы не затрымлівалі апазіцыянера. Вось увялі санкцыі», — сказаў ён.

Словы Лукашэнкі пра самалёт — хлусня. Самалёт Ryanair прымусова пасадзілі 23 мая 2021 года. Дыспетчар нацыянальнага аэрапорта даў паказанні, як яго дзеяннямі ў той дзень кіраваў супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Пратасевіча і Сапегу затрымалі, пасля перавялі пад хатні арышт да суда. Пазней Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі, Сапега — 6 гадоў, але праз час маладых людзей памілавалі.

Варта адзначыць, што Раман Пратасевіч нядаўна прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы.

Асабісты тэлеграм-канал Пратасевіча не абнаўляецца ад 18 жніўня.

Тэлеграм-канал з навінамі Sprava, які ствараў Пратасевіч, новыя допісы публікуе рэгулярна. Але яго даўно вядзе не Пратасевіч — рыторыка і тэмы пастоў сталі іншымі.

Тыя, хто спрабаваў звязацца з Пратасевічам, кажуць, што ён не адказвае на паведамленні. 

Апошні раз яго бачылі амаль тры месяцы таму. Тады ён запісаў відэа, дзе выглядаў страшна прыгнечаным. Ён казаў, што не можа знайсці сябе ў Беларусі, не можа знайсці працы і хацеў бы выехаць.

Каментары64

  • Конец всех ваш будет несладок
    31.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вася
    31.10.2025
    Т.е. Лукашенко хочет сказать, что провокацию против Беларуси делало не ФСБ, а они т.е. лукашенко, кгб и губазик вместе с ФСБ против Беларуси?:)))) Интересно, что запоют кгбшные троли которые тут на дежурстве вместе с позняковскими)))
  • Filipp
    31.10.2025
    "Фантазёр, ты меня называла" ©

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць