Свет1616

У Адэсе здарыўся скандал з-за рэпераў з Беларусі

Рускамоўны трэк «Гламур» гурта, які робіць кар'еру ў Маскве, уключылі ў начным клубе.

Праверка ў клубе Palladium. Фота: сацсеткі

У Адэсе здарыўся скандал з-за музыкі па-руску ў клубе. 31 кастрычніка ў клубе Palladium дыджэй уключыў песню «Гламур». Гэта папулярны трэк гурта Nkeeei — маладых рэпэраў з Беларусі, якія робяць цяпер кар'еру ў Маскве (Мікіта Карабыка і Ягор Юніцкі родам з Баранавіч, Арцём Шылавец з Мінска).

У зале было больш чым 1000 чалавек, многія падпявалі.

З гэтай нагоды выказаўся кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.

«Ніякай рускай музыкі — ні ў клубах, ні ў іншых публічных месцах! Адэса — горад, які амаль кожны дзень пакутуе ад расійскіх нападаў. І ў гэты час у начным клубе ўключаюцца песні расійскіх выканаўцаў. І гэта на чацвёртым годзе поўнамаштабнай вайны.

Пакуль нашы абаронцы аддаюць сваё жыццё, хтосьці забаўляецца пад саўндтрэкі краіны-агрэсара, пагарджаючы памяццю пра загінулых».

Ва Украіне дзейнічае забарона публічна выконваць ці ўключаць музыку, звязаную з Расіяй.

Кіпер таксама даручыў адпаведным дэпартаментам адміністрацыі разабрацца ў сітуацыі. «Арганізатары павінны растлумачыць, як такое наогул стала магчымым у горадзе, які афіцыйна прызнаны тэрыторыяй баявых дзеянняў. Адэса — украінскі горад. Хто забыўся — нагадаем».

Вядома, што 1 лістапада ў клуб ужо прыйшлі з праверкай.

Каментары16

  • Выпей йаду!...
    02.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    02.11.2025
    "«Арганізатары павінны растлумачыць, як такое наогул стала магчымым у горадзе, які афіцыйна прызнаны тэрыторыяй баявых дзеянняў. Адэса — украінскі горад. Хто забыўся — нагадаем»"
    І гэта тая свобода, за якую ваююць рускамоўныя ўкраінцы?
  • Isaac
    02.11.2025
    Лічу, што большы скандал - што ў ваенныя часы недалёка ад фронту ладзяцца падобныя клубныя мерапрыемствы і такая колькасць правяраючых здаровага выгляду.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць