Літаратура11

Выйшаў зборнік вершаў Янкі Купалы на в’етнамскай мове

У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Там, дзе песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта, піша Reform.news.

Фота: tuoitre.vn

Кніга апублікаваная выдавецтвам «Згода народа» (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Эканоміка — Фінансы» (NXB Kinh tế — Tài chính) і беларускім Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

На прэзентацыі 2 лістапада пасол Беларусі ў В’етнаме Уладзімір Баравікоў адзначыў сусветную вядомасць Янкі Купалы. Фан Нгок Чынь, дырэктар выдавецтва «Эканоміка — Фінансы», падкрэсліў, што творы паэта, якія адлюстроўваюць «прыгажосць беларускай душы», блізкія па духу в’етнамскаму чытачу.

Асаблівае месца занялі словы аднаго з перакладчыкаў зборніка Нгуена Ван Чыена. Ён адзначыў, што Купала піша пра жыццё сялян, не баючыся гаварыць аб прыгнёце, і таму «ён — голас Беларусі, голас пакут і надзеі». Перакладчыка ўразіла і вобразнасць паэта, якая дазваляе чытачу «апынуцца ў беларускім лесе».

Спадар Чыен зрабіў выснову: «Янка Купала — не толькі паэт, але і сімвал беларускай культуры. Яго творы аказалі глыбокі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры і мастацтва».

У межах мерапрыемства Уладзімір Баравікоў перадаў 30 экзэмляраў кнігі Нацыянальнай бібліятэцы В’етнама.

Каментары1

  • Андрусь
    03.11.2025
    Дзякую ад усяго сэрца перакладчыку. Гэта велізарная праца - выканаць пераклад твора... Тым больш паэтычнага. Дзякую за павагу да нашай Культуры.

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля6

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне8

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць