Культура

Янка Купала ўпершыню быў надрукаваны на мальційскай мове

Паэтка і перакладчыца Яна Псайла ў нумары мальтыйскай газеты «іт-Торча» за 2 красавіка пазнаёміла жыхароў міжземнаморскай Мальты з вершам Янкі Купалы «Дуб», — піша «Звязда».

«іт-Торча» — газета, якая выдаецца на Мальце (Мальта — астраўная дзяржава ў Міжземным моры, з насельніцтвам у 519652 чалавекі па даных 2021 года).

У газеты, якая выдаецца ў сталіцы краіны — Валеце, ёсць «Літаратурны дадатак». 4 снежня мінулага, 2022-га, года паэтка і перакладчыца Яна Псайла прадставіла ў выданні свой артыкул «Славянская паэзія на мальційскай і ў арыгінале» (і ў якасці прыклада прывяла пераклад і верша Якуба Коласа «Родныя вобразы»).

А ўжо сёлета Яна Псайла ў нумары за 2 красавіка пазнаёміла жыхароў міжземнаморскай Мальты з вершам народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «Дуб».

Распусціўшы сучча
У глухім прыволлі,
Сам адзін расце ён
На далёкім полі…

Твор, які напісаны ў 1911 годзе, надрукаваны па-беларуску і ў перакладзе на мальційскую мову.

— Мяне цікавіць як перакладчыцу славянская паэзія, — дзеліцца ўражаннямі ад працы Яна Псайла. — Зразумела, перш-наперш руская паэзія. І вось маё новае захапленне — беларуская паэзія. Удзячная стасункам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, жаданню маіх беларускіх калег падказаць новыя кірункі перакладчыцкага прачытання беларускай класікі. Я ўжо пераклала і адзін з вершаў Максіма Багдановіча. Ён пабачыць свет у газеце «іт-Торча». На рабочым стале — некалькі вершаў беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Ведаю, што сёлета Беларусь будзе святкаваць юбілей Яўгеніі Янішчыц, да якога, несумненна, падрыхтую і пераклад яе твораў… Працую я і з перакладамі вершаў беларускіх аўтараў у перакладзе на рускую мову ці з рускім падрадкоўнікам, але таксама звяртаюся і да арыгінальных тэкстаў па-беларуску.

«У мяне была гутарка з кадэбістам». Гісторыі замежнікаў, якія вывучылі беларускую мову ў дарослым узросце

«А мне насрат!» Такі надпіс знайшлі архівісты на дакуменце 500-гадовай даўніны

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць