Грамадства1919

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла

На алеі каваных ліхтароў на вуліцы Гогаля ў Брэсце з’явіўся новы арт-аб’ект — скульптура дэсантніка з аўтаматам. Аўтар работы, мясцовы скульптар Мікалай, назваў фігуру «Міша» — у гонар арханёла Міхаіла. Па яго словах, дэсантнік сімвалізуе нябеснага абаронцу ў сучасным вобразе і павінен ахоўваць горад, піша BGMedia.

Фота: brestcity.com

Скульптар расказаў, што фігура створаная паводле рэальных узораў вайсковай формы, а яе стварэнне заняло амаль год. Ідэя — паказаць сучаснага байца, які замяніў меч арханёла на зброю, але застаецца сімвалам міру і абароны.

@brestvestnik БРЕСТ. ГОГОЛЯ. ФОНАРЬ. ДЕСАНТНИК На аллее фонарей добавится ещё один арт-объект. Автор назвал его Мишей, и сейчас наносит на скульптуру последние штрихи. Скоро расскажем почему этот боец именно Михаил и познакомим с автором арт-объекта. #этоинтересно#новыйартобъект#алеяфанарей#брест ♬ оригинальный звук - Brestvestnik

Пасля ўстаноўкі скульптуры ў інтэрнэце разгарэлася дыскусія. Адныя гараджане падтрымалі ідэю, лічачы, што дэсантнік арганічна глядзіцца ў Брэсце, дзе ёсць свая часць ПДВ. Іншыя ж мяркуюць, што фігура з аўтаматам выглядае занадта агрэсіўна і не адпавядае атмасферы літаратурнай алеі, дзе большасць аб’ектаў прысвечаная героям з кніг і казак.

@brestvestnik Знакомьтесь, Николай - автор нового арт-объекта на улице Гоголя. Как шла работа над композицией, при чем здесь устав и почему боец именно Миша. #брест #алеяфанарей #новыйартобъект #вдв #этоинтересно ♬ оригинальный звук - Brestvestnik

Крытыкі адзначаюць, што на вуліцы Гогаля варта размяшчаць мастацкія або літаратурныя вобразы, а не вайсковыя фігуры. У якасці альтэрнатывы яны прапануюць стварыць, напрыклад, скульптуру салдата з казкі Андэрсэна ці героя з народных аповедаў.

Алея каваных ліхтароў — адзін з самых вядомых турыстычных аб’ектаў у Брэсце. Яна адкрылася ў 2013 годзе, і кожны ліхтар там — асобная мастацкая гісторыя. З часам тут з’явіліся і іншыя аб’екты, не звязаныя з літаратурай, а дэсантнік стаў яшчэ адным прыкладам такіх работ.

Дарэчы, у Брэсце ўжо ёсць помнік, прысвечаны дэсантнікам. Ён быў усталяваны ў 2018 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку і зроблены паводле сюжэту мультфільма «Дэсантнік Сцёпачкін». Там хлопчык частуе вайскоўца кашай, а цэнтрам кампазіцыі служыць парашут.

Фота: BGMedia

Каментары19

  • Пляма на прыгожай Беларусі
    04.11.2025
    Яшчэ адно чырвона-карычневае блюзьнерства ад рэжыму «праваслаўнага атэіста». Брыдкае, ненатхнёнае й бескарыснае.
  • Ёсік
    04.11.2025
    Твар у "дэсантніка" быццам ка.аць хоча. Скульптар выяву не таго з аўтаматам зрабіў, там бы ўжо не толькі лізнуў, але б шчэ прагіб залічылі, і прызначылі галоўным скульптарам краіны.
  • Брэсцкія дэсантнікі
    04.11.2025
    Больш падобны на тыя смешныя фігуркі, што з гліны апасьля распаду СССР ваялі ды размалёўвалі, на кірмашах прадавалі.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць