«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
-
05.11.2025Усё ж уражвае якія ж людзі цёмныя і дурныя. Проста фантастыка! Яны на пяты год вайны і трэцяе дзесяцігодзьдзе акупацыі цалкам, шчыра і наіўна ўпэўненыя (!) што рабам на акупаванай тэрыторыі хтось будзе выгоды ствараць. Быццам зусім нічога вакол не бачаць і не памятаюць нічога што здарылася пазьней чым заўчора.
Школы, лякарні захацелі, цэнтры нейкія... Вы галоўнае мяса для фронту і заводаў нараджайце пабольш і на кухнях сваіх ціхенька сядзіце. Гэта вашая адзіная задача як біямасы. А стойла вам, як самаму пакорнаму маўкліваму быдлу, хопіць і звычайнага - без усялякіх выгод. Дома ці проста ў полі народзіце, потым глогам з зялёнкаю палечыцеся ды сырком з тэхнічнага пальмавага масла прыкусіце.
Дзіўны народ... напэўна і калі на бойню пагоняць - ён будзе шчыра абурацца чаму ж гэта галаву сякуць такою іржаваю сякераю ды бальнічны не выпісваюць. І яшчэ боты будзе здымаць перад тым як на шыбеніцу ўзыходзіць. Сапраўды кажуць - ніколі не трэба недаацэньваць вялізарныя глыбіні чалавечае дурасьці. -
06.11.2025Адраджэнне сяла ў Беларусі не вартае інвестыцый з-за недахопу інфраструктуры, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і складанасцей з маладымі кадрамі. Палітычныя бар’еры і дэмаграфічныя праблемы таксама абмяжоўваюць выкананне і эфектыўнасць праектаў.
У гэтай краіны няма будучыні.