«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
У Гомельскай вобласці пад выглядам рэарганізацыі закрылі ўчастковую бальніцу ў Свяцілавічах. У тыктоку людзі выказалі сваё стаўленне да гэтага і падзяліліся каларытнымі ўспамінамі пра ўстанову.

«Бальніцы закрываюцца, а што далей ….»
Найбольш лайкаў набрала заўвага: «Як усё сумна, школы закрываюць, будынкі новыя стаяць разбураюцца, бальніцы закрываюцца, а што далей ….»

На другім месцы каментарый:
«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!»

Папулярнае таксама пытанне адносна абяцанай уладамі падтрымкі сяла:
«А як жа адраджэнне і падтрымка вёсак?»

«Закрылі бальніцу, адкрылі райвыканкам… Усё па-чэснаму», — заўважае іншы глядач.

«Затое з экрана будзе самаўсхваленне пра ахову здароўя», — дадае яшчэ адзін.

«Пры гэтым крычаць, што народ у горад бяжыць»
Нехта тлумачыць, што пасля закрыцця рэабілітацыйнага цэнтра ў Свяцілавічах засталося толькі дзве такія ўстановы на ўсю Гомельскую вобласць:
«Ну і атрымліваецца, зараз на ўсю Гомельскую вобласць 2 рэабілітацыйныя цэнтры. У шпіталь на рэабілітацыю трапіць практычна немагчыма. А ў Свяцілавічах была вельмі добрая рэабілітацыйная база».

Некаторыя абураюцца:
«І пры гэтым крычаць, што народ у горад бяжыць. А што рабіць застаецца? Працаваць няма дзе, а калі ёсць, то за капейкі, нават тысячы [рублёў заробку] няма, школ няма, бальніц няма, дактары не едуць, усе ў горадзе хочуць жыць. Крамы закрытыя, садкоў няма. А Гомельшчына, асабліва Мазырскі, Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны, увогуле богам забытыя. Дзяржава ў дзяржаве, і ўлады самі па сабе, што хочуць, тое і робяць, адзін аднаго пакрываючы».
«Натуральна, закрыць лягчэй і прасцей, чым нешта пабудаваць і адкрыць. А трэба наадварот адкрываць, каб людзі жылі, а не выязджалі ў вялікія гарады».
«Усё, як не прачытаеш, развальваецца. Сумна».
«Хутка краіну закрыюць».
«Няўжо ніхто не разумее, што адбываецца?»
«Гэта так аднаўляюць чыноўнікі вёскі!!!»
«Трыццаць гадоў упартай працы дае свае вынікі. Краіна для жыцця».

«Такая класная рэабілітацыйная база»
Шмат хто згадвае, што праходзіў лекаванне ў гэтай бальніцы, адзначае яе высокі ўзровень і спачувае мясцовым жыхарам, якія засталіся без установы:
«У 91‑м годзе ляжала ў гэтай бальніцы, тады яшчэ новая была, і потым яшчэ была там. Раён вялікі. Як бедныя людзі, старыя, дзеці зараз будуць ездзіць за трыдзевяць зямель?!»
«Як сумна, такая класная рэабілітацыйная база, я там была. Уважлівы персанал, добрая трэнажорная зала і апараты. Трэба дапамагаць такім цэнтрам, а не закрываць».
«Там было такое класнае рэабілітацыйнае аддзяленне, добрае абсталяванне і працавалі прафесіяналы!!! Дзякуй ім вялікі, яны навучылі мяне зноўку хадзіць».
«Я праходзіла там рэабілітацыю. Мне спадабалася. Шкада».
«Такая добрая Свяцілавіцкая бальніца. Я праходзіла рэабілітацыю, і толькі там дапамаглі. Ні Гомель, ні Мазыр!!!»
«Так. Вельмі добры быў рэабілітацыйны цэнтр».
«Бальніца супер!! Я сам праходзіў там рэабілітацыю пасля ДТЗ, распрацоўваў руку. Вельмі шкада!»

А адна жанчына расказала, што пазнаёмілася там з мужам.
«Я праходзіла там рэабілітацыю двойчы, мне вельмі спадабалася. Там нават пазнаёмілася са сваім мужам. Шкада, што такі добры рэабілітацыйны цэнтр закрываюць».

І толькі адзінкі падтрымліваюць рашэнне:
«Іх жа трэба ўтрымліваць, а гэта нятанна, нерэнтабельна. Вось і вырашылі закрыць так. Таму і абурацца няма чаго».

Каментары
Школы, лякарні захацелі, цэнтры нейкія... Вы галоўнае мяса для фронту і заводаў нараджайце пабольш і на кухнях сваіх ціхенька сядзіце. Гэта вашая адзіная задача як біямасы. А стойла вам, як самаму пакорнаму маўкліваму быдлу, хопіць і звычайнага - без усялякіх выгод. Дома ці проста ў полі народзіце, потым глогам з зялёнкаю палечыцеся ды сырком з тэхнічнага пальмавага масла прыкусіце.
Дзіўны народ... напэўна і калі на бойню пагоняць - ён будзе шчыра абурацца чаму ж гэта галаву сякуць такою іржаваю сякераю ды бальнічны не выпісваюць. І яшчэ боты будзе здымаць перад тым як на шыбеніцу ўзыходзіць. Сапраўды кажуць - ніколі не трэба недаацэньваць вялізарныя глыбіні чалавечае дурасьці.