Грамадства77

Кіраўнік МУС Літвы: Краіна гатова прапусціць захраслыя грузавікі праз Салечнікі — Беняконі

Міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч сцвярджае, што будуць прадпрынятыя намаганні па забеспячэнні пропуску грузавікоў з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі»), піша Delfi.lt.

Пункт пропуску «Беняконі», фота Мытны камітэт

«Вялікая група (транспартных сродкаў) знаходзіцца ля тэрмінала пункта пропуску «Салечнікі». (…) Там каля 500 транспартных сродкаў. Мы лічым, што можам пачаць прапускаць іх праз гэты пункт пропуску, бо яны не могуць паехаць у іншае месца. Там ёсць і кіроўцы, і прычэпы», — паведаміў Кандратовіч.

Міністр нагадаў, што Мінск прыняў рашэнне аб забароне руху літоўскіх грузавікоў па тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым, па словах Кандратовіча, разглядаецца магчымасць звароту да беларускіх уладаў для інфармавання літоўскіх перавозчыкаў аб магчымасці вяртання ў Літву праз памежны пункт «Салечнікі».

«На тэхнічным узроўні мы, хутчэй за ўсё, праз нашых памежных упаўнаважаных перадамо паведамленне аб магчымасці выкарыстання Салечнікаў менавіта для такога транспарту. Паглядзім, як адрэагуе Беларусь», — сказаў міністр.

Па словах Кандратовіча, чакаецца дасягненне пагаднення з Беларуссю аб пропуску транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў нейтральнай зоне ў раёне пункта пропуску «Салечнікі».

«Калі будзе дасягнута дамоўленасць аб тым, што будуць праязджаць менавіта тыя транспартныя сродкі, якія фактычна знаходзяцца ў нейтральнай зоне, (…) мы абавязкова будзем рухацца далей, а там паглядзім», — растлумачыў міністр.

Каментары7

  • Вася
    06.11.2025
    Интересные люди. Они считают, что пропуском через границу руководят они и только они. Так не бывает. У границы две стороны. И каждая страна управляет собственной дверью на своей стороне.
  • думкі ў слых
    06.11.2025
    Я таксама за тое, каб літоўскія фуры пачалі ехаць праз Беняконі, але толькі ў выпадку поўнага адкрыцця мяжы! Калі хочуць яшчэ могуць і іншыя раней закрытыя межы адкрыць, каб хутчэй было.

    Ненавіжу лукашэнку, але тут спадзяюся ён не пойдзе на такія саступкі. Не лукашэнка гэтая межы пазакрываў. А то вунь якія яны разумныя! Мяжу адкрываць яны не будуць, а іх фуры Беларусь мусіць выпускаць. Кукіш вам!
  • Filipp
    06.11.2025
    Чаму б і не, а што ўзамен?

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць