Каментары да артыкула

«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне

  • дзівак
    10.11.2025
    Беларусы ганарацца статусам расійскай правінцыі, для іх гэта не так ганебна як статус літоўскай ці польскай правінцыі
  • Ганаруся тым, што я беларус, а не расеец
    10.11.2025
    дзівак, Тваё імя правільнае: ты дзівак. Няхай Беларусь застаецца Беларусьсю. У Расеі і так занадта шмат тэрыторыі, якую яна руйнуе.
  • навошта ёй гэтыя імперскія казкі ?
    10.11.2025
    дзівак, 97% Беларусаў за незалежнасць, так, мы запужаны маскоўскім імперыялістам (не путіна імперыялістам а імперыялістам ўвогуле салжыніцына да дугіна і навальнага). Жыве ў ЭЗ, эліта РБ, чым яна запужана , навошта ёй гэтыя імперскія казкі ?
  • Цывілізатарка
    10.11.2025
    Сябе да белых адносіць, а нас да неграў.
  • Беларускі негр
    10.11.2025
    Цывілізатарка, ахаха! Трапна.
    Мы, беларускамоўныя і ўкраінамоўныя для вялікай савецкай пісьменніцы - негры. Якіх трэба цывілізаваць праз расейскую мову (а значыць, праз расейскую культуру, літаратуру, філасофію і гэтак далей).
  • Русіфікацыія - мэтады вынішчэньня беларускай нацыі
    10.11.2025
    Рускія імпэрцы і цяпер думаюць зрабіць тое, чаго ня здолелі зрабіць іхныя папярэднікі за 200 гадоў. З улікам абставінаў, яны прыдумалі нават новае апраўданьне русіфікацыі, маўляў, нічога страшнага, беларуская нацыя і дзяржава будуць існаваць і на рускай мове.

    Тым часам зразумела, што “беларуская” дзяржава з рускай мовай і адпаведна (бо інакш тады ня можа быць) з рускай культурай (!) існаваць у прынцыпе ня можа.

    У яе існаваньні побач з імпэрскай Расеяй (і яе прэтэнзіямі) не было б ніякага сэнсу і ніякага абгрунтаваньня. Яна тут жа зрабілася б часткай Расеі. Прытым “па ўласным жаданьні” (пасьля інсьпірацыі з Масквы).
    Так мусіла б запасьці вечка дамавіны.

    Крамлёўцы гэта добра разумеюць. Таму – перасьлед за беларускую мову і вынішчэньне вузлавых пазыцыяў мовы ў беларускім грамадзтве цяпер (як і заўсёды) доўжыцца безупынна.
  • мы Беларусы дзеля яе негры
    10.11.2025
    Цывілізатарка,

    цалкам згодны, мы Беларусы дзеля яе негры . Сорамна за яе ой як сорамна. Да таго нашы мовы еўрапейскія а яе маскоўская афра- азіяцкая, нават яе К. Маркс пра гэта пісаў
  • Алексіевіч так і не зразумела , ірландская ў англійскай памерла
    10.11.2025
    "Ці можа беларуская культура развівацца ў рускай мове, як ірландская ў англійскай?"

    гэта тролінг , а яго Алексіевіч так і не зразумела , ірландская ў англійскай памерла , усё, няма яе, фініта...
  • не рускай а маскоўскай, ці акадэмічна : мангола- балгарскай
    10.11.2025
    "ад рускай мовы"

    не рускай а маскоўскай, ці акадэмічна : мангола- балгарскай , якая не якога дачынення да Русі (асабіста да нашых : Полацкай і Тураўскай, ci VKL ) не мае
  • Кальян
    10.11.2025
    мы Беларусы дзеля яе негры , Так мы говорим на афро-азиатской мове?
  • Кальян
    10.11.2025
    Алексіевіч так і не зразумела , ірландская ў англійскай памерла , Так что, ирландской культуры не иснуе?
  • Рускі мір нясе боль і катаванні, а не цывілізацыю!!
    10.11.2025
    Нобельскі лаурэят паважаная пані Алексіевіч павінна ведаць гісторыю. Куды расія прынесла цывілізацыю, назавіце хоть адзіны прыклад. Толькі боль да катаванні, адмову ад асабістай культуры і мовы.
  • Адам Иосифович
    10.11.2025
    Рускі мір нясе боль і катаванні, а не цывілізацыю!!, Сибирь, Дальний восток, Средняя Азия... сравните Таджикистан и Афганистан, который, казалось бы, освободили американцы. Там живут почти такие же люди, таджикский язык - один из вариантов персидского, как и дари, на котором говорят в Афганистане. И даже бедный Таджикистан отошёл на несколько веков вперёд. Уровень грамотности в Таджикистане - больше 99%, а в Афганистане меньше 40. То же касается уровня здравохранения, детской смертности, прав женщин и всех остальных показателей развития.
  • да
    10.11.2025
    Рускі мір нясе боль і катаванні, а не цывілізацыю!!, наконец то в тему!
  • Валошка
    10.11.2025
    Наступны дзенникар настойлива павинен запытаць яе аб адносинах да рускага сьвету, инакш на сеньня не зразумела на яким жа яна баку. Альбо крыжык здымаць, альбо майтки.
  • Слухай, аматар рускага міру
    10.11.2025
    Адам Иосифович, не падменя паняцці і не маніпулюй фактамі! Ў Таджыкістане большасць насельніцтва размаўляе на роднай таджыкскай мове. Так, расейская там засталася крыху з часоў Саўка (і яе ўсё менш, дарэчы), але гэта не азначае, што яна - колькі-небудзь значны фактар у аперэджваючым развіцці Таджыкістана ў параўнанні з Афганістанам, каторы з часоў савецкага ўварвання (больш за 40 гадоў ужо!) знаходзіцца ўва ўмовах няспыннага ўзброенага канфлікту. Амерыка не вызваляла Афганістан, яна там прайграла вайну з сярэдневяковым ісламскім радыкалізмам, каторы падпітваўся ўсім рэгіёнам праз зацікаўленасць у добра наладжанай вытворчасці наркотыкаў.
  • Иосиф Адамович
    10.11.2025
    Адам Иосифович, перед США в Афганистан культуру нёс СССР. Результат в соответствии с вашим текстом - 40% грамотности и т.д. Неужели США завоевали и все испортили?
  • ў вас не было нічога іван, мядзведзі жруць на пацеху цароў людзей
    10.11.2025
    Адам Иосифович,
    ў 17с, ў нас (крыз) алеж было 12 універсітэтаў і каледжаў (інстытутаў) , канстытуцыя (статут) , парламент, 1917 БНР, ТОЕ САМАЕ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ, ў вас не было нічога іван, мядзведзі жруць на пацеху цароў людзей . а ваш, Таджыкістан галеча, і дэспатызм афра- азіі , як і маскоўская імперыя
  • Найперш ге галасі!
    10.11.2025
    Иосиф Адамович хлусіць. І ня першы раз.
    Таджыкістан - вельмі бедная дзяржава, вельмі беднае і вельмі рэлігійнае грамадства. Краіна-донар іслаіскага свету: людзі разбягаюцца як толькі могуць. Панаванне расійскіх камуністаў пакінула цяжкія сляды.
    Афганістан акупаваны талібамі-пуштунамі, прышэльцамі з ваколіцаў Пактстана.
    Афганістан зведаў кароткае развіццё на сваёй роднай мове і кулбтуры між ваеннай акупацыяй СССР і прыходам талібаў. І родная мова большасці аўтахтонаў Афганістана - дары, яна ж персіцкая, яна ж таджыцкая.
    Усе, хто быў акупаваны Масковіяй доўга і хваравіта адмываліся ад бруду, галечы, бязладдзя.

    І што цікава - росквіт мацнеў паралельна з адыходам ў нябыт слядоў маскоўскай каланізацыі.
    Прыклады: Фінляндыя, Эстонія, Польшча, "ГДР", Чэхія і сёння Узбекістан, Арменія і Казахстан, тое ж будзе і з Малдовай.
    А тыя краіны, дзе дагэтуль бегаюць пакланіцца Маскве, напрыклад Туркменістан з зарплатай 70-100$/месяц, застаюцца ў татальнай... (вельмі непрывабным месцы).
    Так што усе маніпуляцыі Іосіфавіча можна не чытаць: там невуцтва і бязглуздзіца.
    Відавочныя факты дэманструюць відавочную заканамернасць.
  • Жвір
    10.11.2025
    Сама Расея ніколі ня ведала шляху да цывілізацыі, дык які шлях, і да чаго, адкрывае ейная мова ?
    Цывілізаванасьць ішла да Расеі як раз-ткі з захопленых ёю тэрыторыяў, Літвы, Польшчы, Украіны. Гэта лёгка пацьвярджаецца. Польшча без расейскай мовы значна больш цывілізаваная краіна, разьвітая культурна й з высокім узроўнем жыцьця. А як вам Фінляндыя, краіны Балтыі ? Нават Узбекістан, Азербайджан ды Казахстан...

    Ізноў кабета лухту вярзе, чырвоны чалавек, савецкай нацыянальнасьці...
  • х
    10.11.2025
    Жвір , магчыма апасься абставины прымусяць грамадцтва вывучаць чырвонага чалавека, як некую живелу, нагадываючую паводзины расейца. Але гэта уж не будзе мастацкай литаратурай, а хучэй литаратурай па психалегии, дыдактычны матэрыял.
  • Проста жыхар
    10.11.2025
    Не прынесеныя мовы сталі каталізатарам развіцця ў Афрыцы, а завезеныя тэхналогіі і пабудаваная інфраструктура. У адрозненне ад Афрыкі, у тэхналагічнай сферы нічога новага (і нічога добрага) РФія не можа прынесці ні ў Украіну, ні ў Беларусь. Лічу, што для нобелеўскага лаўрэата па літаратуры гэта даволі слабае апраўданне неадмаўлення ад сваёй "савецкачалавечнасці".
  • Шып
    10.11.2025
    Калі яна так упарта абараняе мову маскоўскіх імперскіх гаспадароў, то яна чымсьці падобная на тых самых homo soveticus, пра якіх яна піша ў сваіх кнігах і расказвае ў інтэрв’ю, як яны фанатычна выконваюць крамлёўскую палітыку.
  • QED
    10.11.2025
    А-ха-ха, беларусы - унтэрменьшы з недаразвітай моваю, павінны дзякуй казаць, што вялікая Расіюшка іх каланізавала, і вызваліла ад еўрапейскай культуры і матэрыяльных каштоўнасцей. Амаль кожную сям'ю, па некалькі разоў.

    А тут гадамі ўсялякія і новыя, і старыя левыя даказвалі, што яе вырываюць з кантэксту... Не, гэта вашае нутро. Гэта што вы думаеце, пра беларусаў і Беларусь.
  • Расея "вызваліла" усю маю сям'ю ад людзей, зямлі, маёмасці
    10.11.2025
    QED, у майго прапрадзеда было пяць сыноў было 100 гектараў зямлі. Зарабіў сваёй працай, купіў. Для 7 сыноў. Расея адабрала зямлю, хаты, маёмасць і прапрадзеда з усімі сынамі, іх жонкамі, і малымі дзецьмі вывезла у лютым 1930га года на "спецпоселеніе" у Мурманскую вобласць. На рабскую працу.
    Ніхто з іх больш у Беларусь не вярнуўся. Аднаго з іх знайшоў у спісах рэпрэсаваных у іншым канцлагеры - загінуў на ўранавых рудніках.

    То бок іх яшчэ і там, на "спецпоселеніі" паўторна судзілі і перакідвалі ў іншыя лагеры сістэмы Гулаг.

    100 гектараў зямлі, хаты - нічога не аддалі нашчадкам сям'і (нашчадкі ёсць, бо адну жонку аднаго з сыноў прапрадзеда пакінулі з немаўлятамі ў Беларусі. Толькі з хаты перасялілі, у горшую халодную хату, са зламанай печкай, а ў хату сям'і пасялілі сям'ю нквдшніка.)
  • стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце расстраляны ў Катыні
    10.11.2025
    Расея "вызваліла" усю маю сям'ю ад людзей, зямлі, маёмасці , Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪
  • лімітчыца
    10.11.2025
    яна ніколі не чытала анічога не па-расейску. бо ня ведала й ня ведае іншых моваў. нобельскую прэмію інвеставала ў агідны "дом Чыжа" (сымбаль эстэтыкі лукастаніі).
    "мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра" ....
    вось як.
    каланізацыя нашага краю таксама?
    "Я беларуская пісьменніца, і я пішу па-руску."
    сьціплая шызафрэнія.
  • нечырвоны
    10.11.2025
    То бок, Украіна – гэта край дзікуноў, якім трэба цывілізавацца праз рускую мову? Вось гэта паварот. Савок з галоў не вымываецца.
  • дзікуны , якія павінны быць цывілізаваны эмпэрскай маскоўскай мовай
    10.11.2025
    нечырвоны, То бок, Украіна , РБ(ВКЛ), Балтыйскія краіны , Станы – гэта дзікуны , якія павінны быць цывілізаваны эмпэрскай маскоўскай мовай. Пры гэтым наша мова еўрапейская а яе маскоўская афра- азіяцкая, нават яе К. Маркс пра гэта пісаў
  • Імя
    10.11.2025
    Падумалася, мо гэта Кропка і ёсць?
  • Ф
    10.11.2025
    Беларусы ў свой час абралі Лукашэнку, амерыканцы - Трампа. Дык што здзіўляцца, што нобелеўскі камітэт абраў Алексіевіч?
  • Няма мовы - няма нацыі
    10.11.2025
    Там, дзе зьнішчаюць нацыю, там абавязкова зьнішчаюць альбо людзей (генацыд), альбо мову (этнацыд, лінгвацыд).
    Мова – гэта нацыя.
    Няма мовы - няма нацыі
  • Вам бы подучить историю
    10.11.2025
    Няма мовы - няма нацыі, Значит ирландской нации нет? А бельгийской? А швейцарской? А австрийцы нация?
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    10.11.2025
    Вам бы подучить историю, што толькі манкурты не робяць каб заставацца рабамі. Швейцарскай мовы не існуе. Аўстрыйцы размаўляючы на адной мове з Германіяй, заўжды былі незалежнаю дзяржаваю. Ірландцы змагалася за незалежнасць ад Англіі са зброяй у руках яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, у той час, калі вы, стаўшы белоруссамі 200 рокаў таму, пакорліва лічылі сябе братамі маскавітаў. Манкуртам неабходна скарыстацца сваёй жа парадаю, ды вучыць не толькі мову тытульнай нацыі, але й гісторыю дзяржавы, грамадзянамі якой яны сябе лічаць.
  • Урокі гісторыі
    10.11.2025
    Вам бы подучить историю, гісторыя паказвае, што Смаленскія, Невельскія, Себежскія, Бранскія беларусы былі пазбаўленыя роднай беларускай мовы і страцілі самаідэнтыфікацыю.
    Ім па-расейску ўдалбілі, што яны расейцы.
    І зараз яны лічаць сябе расейцам.

    Як і беларус, спявак Аляксей Гоман, сын беларускай сям'і, нарадзіўся вырас у Расеі, на расейскай мове, не ведае беларускай мовы, гісторыі і культуры, лічыць сябе рускім і праславіўся песняй "рускі парень".
    Хаця голас і знешнасць у яго чыста беларускія.
    Цалкам адарваўся ад сваіх каранёў, сваіх продкаў, страціў беларускую самаідэнтыфікацыю.
  • Вольга
    10.11.2025
    Вам бы подучить историю, - і вам гістарычны кантэкст таксама. Немцы аўстрыйцаў не забівалі ў колькасці адной чвэрці народу. А нас рускія так.
  • И вам подучиться не мешало бы
    10.11.2025
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , Я спрашивал о швейцарской нации, а не о швейцарском языке. Что националисты не делают, только бы обозвать кого по признаку языка или не ихнего мировоззрения. Мне вас жаль. Ваш мир узок и примитивен. Вам бы тоже получить историю. Например, Шарля Бантье "Уводзины у палитыку" или " Нацыянализм у 20- вам стагодзи".
  • for crying out loud!
    10.11.2025
    А зараз час дрэнных пытанняў Спадарыне Алексіевіч. Пры ўсёй маёй павазе да ёйнай пісьменніцкай творчасці.
    Пачнем з найлепшага. То бок без "вялікого і могучего москальского" беларусы і Беларусь гэта што, нейкія недачалавекі? Людзей ядзім, камяням і сонцу молімся?
    Расея з якога часу і боку цывілізацыя? З часу арды гоблінаў, што зараз ва Украіне ці з боку большасці краіны дзесьці ў 19-ым пачатку 20-га стагоддзя? Спадарыня ведае, што расея не Масква?
    Пойдзем далей, а чаму менавіта маскальская мова? Не ну тады пойдзем можа лепшай цывілізацыяй, чаму не можам выбраць? Польская добрая мова, нашмат больш падобна да нашай беларускай, ці ўжо ангельская, чаму не, ці кітайская, зараз кітайцаў у Беларусі шмат, лёгка практыкавацца. А прабачце... Не так зручна, нешта рабіць патрэбна да і не так звыкла? Не, ну тады гэта не наша праблема, а толькі Спадарыні Алексіевіч. Мова бедная? Дык рабіце, калі ласка, Спадарыня Пісьменніца Беларусі Вашу працу і распрацоўвайце мову, дапамагайце ёй. Лёгка гаварыць што нехта слабы, калі яго актыўна забіваюць, а дапамагчы што?
    Ды й пытанне. Яна дзе была апошнія 4 гады? Ці нават лепш з 2014? Ці нават яшчэ лепш за школы. Ёй не хапае зялёных чалавечкаў? Слоў у іншых краінах "яны як рускія, але іншая краіна, здаецца..."? Ці яна жадае бачыць Гомель ці Магілёў у тым жа стане, што Данецк? І яна чытала хто нашу цывілізацыю актыўна знішчаў апошнія 200 гадоў? І яна бачыць такую моцную афрыканскую цывылізацыю з еўрапейскімі мовамі? Малі, Буркіна Фасо, Сомалі і іншыя зараз першыя ў свеце? Там толькі ПАР больш-менш...
    Можа тады Спадарыня будзе шчырай? Амбасады расеі выдаюць зараз усім, хто прыйдзе, грамадзянства і пашпарт і калі ласка "дабро пажаловать в цывылівацыю расійской пісательніце Светлане Аліксіевіч" (памылкі зроблены дзе патрэбна, бо маскалі сваёй нават мовы не ведаюць).
    Не разумее яна дэталей, што мова гэта тая дэталь, здаецца "а якая розніца", а на самой справе яна робіць беларусаў і ў думках, і ў справах, і ў самавызначэнні, і ў самапавазе беларусамі. Бо калі дзіця з маленства размаўляе беларускай, яму і галаву не прыйдзе запытаць ці ён беларус ці маскаль, і ці існавала лі ягоная краіна, ці яе прыдумаў Ульянаў ці Джугашвілі і ці з'яўляецца ягоная мова дыялектам.
    Прабачце што шмат, але накіпела.
  • Чел
    10.11.2025
    Минуточку! У колонизаторов тогда были мушкеты, а у аборигенов луки и копья. То есть уровень развития колонизаторов явно сильно превосходил уровень развития местных дикарей. Аборигены действительно развивались, осваивая язык колонизаторов. Здесь же ситуация ровно обратная. Россия - дикая страна, всегда рвавшаяся в Европу, в цивилизацию. Её всегда интересовало европейское производство и технологии. Наличие Пушкина и Достоевского ну ни как не повышает уровень развития ордынской промышленности. Ничему Россия не может научить Украину и двинуть вперед в плане развития науки, техники, медицины и т.д. А сейчас в эпоху санкций уже как бы не наоборот, Украина может многому научить, госпожа Алексиевич.
  • Степашка
    10.11.2025
    Шовинизм и имперскость. Не наш это нобель.
  • Ва Украіне была цывілізацыя калі у Расіі жылі первабытным строем!!
    10.11.2025
    Якая цывілізацыя ў Расіі? Гэта жарт нейкі
  • Андрусь
    10.11.2025
    Цынкавая спадарыня. Сорам.
  • Тойхта
    10.11.2025
    Яна ня ведае гісторыю. Вось тое, што ў савецкім падручніку было, толькі трохі разбаўленае Салжаніцыным у дзевяностыя - гэта яе гісторыя. Яна заўсёды была масквацэнтрычнай, і да нобэлеўкі зь Беларусьсю сябе асабліва і не асацыявала. Потым статус ляўрэата зь Беларусі стаў абавязваць. Людзям чамусьці падабаецца верыць, што раз далі прэмію, дык яна на ўсе пытаньні цяпер будзе разумныя адказы даваць. Але гэта ж так не працуе )
  • Жах
    10.11.2025
    Дурнейшага адказу даць было напэўна ўжо і немагчыма. У гэтых "цывілізатараў" кнігадруку не было, калі ў нас ужо плойма друкарняў была. І гэта ня кажучы яшчэ пра культурную дэгенэрацыю, якую спрычынілі камуністы
  • %
    10.11.2025
    Яна шчыры рускамірац. Яна без Расеі не ўяўляе гэты сьвет.
  • Ганьба
    10.11.2025
    Шкада што яна не была ў Бучы. Ці на Акрэсьціна. Там бы пабачыла што сапраўды прыносяць каланізатары. Увогуле пасьля яе такіх слоў яе б варта было б дадаць у беларускі "Міратворац", калі б ён існаваў, бо гэта адкрытая падтрымка этнацыду і апраўданьне акупацыі Беларусі рашыстамі.
  • Ганьба.
    10.11.2025
    Ганьба.
  • Paliašuk
    10.11.2025
    Непісьменныя палешукі з каўтунамі на галаве праз 120 гадоў расейскага панавання - гэта быў верх цывілізацыйнай місіі носьбітаў маскофскава наречія балгарскай мовы. Вось і ўсё, што маю сказаць. Пані Нобелеўскай лаўрэатцы, займаючыся інтэдектуальнай працай, варта хаця б такія азы ведаць. І ў нас тут не Афрыка, раўняцца трэба на лепшых, на Еўрапейскую цывілізацыю, з якой нас рашка гвалтам вырвала з мясам і крывёй.
  • Здзіўлены
    10.11.2025
    Хіба ўкраінская мова - мова іншага гатунку? Параўнанне, канешне, шакуючае. Не чакаеш такога ад лаўрэата Нобелеўскай прэміі.
  • OM
    10.11.2025
    Не здзіўлёны. Памятаю, як расейскі навуковец, які шчыра лічыць сабе асьвечаным гуманістам і пасьлядоўнікам Амстэрдамскай дэклярацыі, называў украінскую мову "говарам", а расейскую - "літаратурнай нормай". Што гаворыць пра тых абаронцаў Пушкіна, якія выказваюцца переважна матам...
  • Літвін
    10.11.2025
    Як ёсць кансерва. Галоўнае не супраць каго ты, а за што ты.
    Хто пагарджае роднаю моваю, варты толькі пагарды.
  • +++
    10.11.2025
    Сракай на двух крэслах адразу ўседзець хоча. То яна кажа, што для яе беларуская мова родная, то без рускай не можа. Здаецца варта вызначыцца на якім яна баку і не трымаць усіх за дурняў.
  • Вось яно як
    10.11.2025
    Алексіевіч - сама той самы "чырвоны чалавек", пра якога яна так старанна піша дзесяцігоддзямі.
  • И что с того
    10.11.2025
    Вось яно як, Мы тут почти все красные и на 90% русскоязычные.
  • Беларус
    10.11.2025
    Значыць трэба вяртаць расейскую мову ў Хельсінкі, Талін, Рыгу, Вільнюс, Кішынёў, Варшаву, Берлін? Бо тыя "калоніі" не могуць жыць "цывілізавана" без расейскай мовы. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • каментар
    10.11.2025
    Даўно так лічу, што глупая цётка з куцымі ведамі. Хай піша пра любофь і страданія для кабет- фанатаў грышылепса.
  • не такі, як ёсць
    10.11.2025
    Спадзяюся, гэтае інтэрв’ю паставіць нарэшце кропку ў пытанні, што яна з сябе ўяўляе
  • Жыгуль
    10.11.2025
    Спадарыня Святлана, дарма што нобелеўская лаўрэатка, не разумее вельмі простае рэчы: у сучасным свеце большасць моваў гэта сродак камунікацыі, але расейская мова - інструмент для захопу тэрыторый, расейская культура - спрэс прапаганда нацызму і шавінізму, якая закладваецца людзям у галовы з ранняга дзяцінства і якую потым вельмі цяжка, амаль немагчыма адтуль прыбраць. Такія потым з крыкам "уррряя!" бягуць на штурмы украінскіх гарадоў.
    Глупства змарозіла канешне страшнае, не ведаў што там такі вэрхал у галаве.
  • Урокі дастаеўшчыны
    10.11.2025
    Жыгуль , Алексіевіч пастаянна вучыць, што трэба выхоўвацца на расейскай літаратуры. Дастаеўскім і гэтак далей.

    А чаму вучыць гэты Дастаеўскі?
    Вучыць таму, што калі ты харошы, прыстойны чалавек, то сядзі, сумнявайся, мучайся: "Ці маеш ты права забіць старушку, у якой грошы ёсць, ці тварь ты дрожащая". І ў выніку зрабіць выснову: "Так, я маю права". І пайсці яе забіць. Дзеля грошай.

    Ну ў прынцыпе гэтым зараз расейскія вайскоўцы і займаюцца на фронце. (Маю на ўвазе не адмарожаных, зэкаў і садыстаў, а харошых, добрых, якім трэба выплочваць крэдыт і таму яны канечне пасумняваліся трохі, як герой Дастаеўскага, і вырашылі, што маюць права. І забіць, і абрабаваць.
  • Хвёдар Дастаеўскі
    10.11.2025
    Урокі дастаеўшчыны, "Продкі мае выйшлі з літоўскіх балот" (Палесьсе)
  • .
    10.11.2025
    Дастаеўскі нібыта вучыў забіваць бабулек дзеля грошай? Такой інтэрпрэтацыі не было нават у анекдотах пра двоечнікаў. Прабачце, не вытрымаў.

    Дастаеўскі, хаця і прайшоў катаргу, меў кансерватыўныя шавіністычныя погляды і ў тварах, наадварот, выкрываў, як яму здавалася, псіхалогію рэвалюцыянераў, паказваў як свабода нібыта вядзе да зла. Нігілізм Раскольнікава прыводзіць, па замыслу, тупа да крыміналу, не болей.
    Сучасная расейская прапаганда па сутнасці працягвае тую ж лінію: маўляў, дамайданіліся.
    Можна і правесці аналогію з пазіцыяй сучасных ворагаў дэмакратыі і ахоўнікаў скрэп (не толькі з РФ).

    Пры савецкай уладзе тых рэвалюцыянераў у яго творах нязграбна інтэрпрэтавалі як "лішніх людзей", не дарослых да бальшавізму.

    Ці верныя яго этычныя ацэнкі? На мой густ, не, яны перакошаны.
    Ці ёсць мастацкі склад у яго творах? Ёсць, але трэба падыходзіць асцярожна, па-эстэцкі і на дыстанцыі, тыпа як пра мастацкае жыццеапісанне фрыкаў.
    Ці трэба яго вывучаць у беларускай школе? З выказаных прычын: не. Не наша і не ўніверсальнае чалавечае, занадта спецыфічнае. Дарослым з уласным інтарэсам і сфармаванымі каштоўнасцямі - па жаданню.
  • Найперш не галасі!
    10.11.2025
    ., у Масковіі крымінал сам па сабе аніколі не быў па-за грамадскім законам. Крымінал не зашквар, "ребята озоруют", так каўалі поа рабаўнікоў. Адмоўнай канатацыі няма.
    Таму і дылема Раскольнікава ў тым да рэчышчы "тварь дрожащая или право (чытай статус, масць) имею".
    Дылема па-за межамі людскасці.
  • .
    11.11.2025
    Гэта не грае важнай ролі ў замысле Дастаеўскага. Ён нават прыдумвае такую ахвяру, якую "не шкада", ад якой толькі дрэннае, каб узмацніць дылему "сумленне - свабода". Сумленне ад Бога, якое не дазваляе любое зло, і свабоду "звышчалавека", модную тады (Ніцшэ напісаў свае творы трохі пазней).

    Такая татальная дылема - ўсё ж штучная, бо на практыцы даводзіць жаданне любых свабод і рэформ у Расеі да абсурду. Нібыта або паслухмянасць уладам і маральныя скрэпы, або еўрапейскія свабоды і хаос, бандытызм (сучасныя прапагандысты дададуць пра геяў і мігрантаў). Сярэдзіны няма.
    Калі зараз выкарыстоўваць тую ж схему, то ўзяць фрыкаў з мясцовых каментатараў і паказаць іх як "бесаў". Маўляў, такія ўсе, хто супраць, іншых няма.

    Пры гэтым трэба прызнаць, што сваім аналізам "бесаў" ён прадбачыў частку псіхалагічных рыс будучых бальшавікоў і чэкістаў.
    Але дзе, напрыклад, дзеячы БНР? На чорна-белай шкале такой ідэалогіі іх няма.
  • Прузыня
    10.11.2025
    Сёння нелюдзі забіваюць украінцаў прыкрываючыся абаронай рускамоўных. А ўкраінцы размаўляюць на ўкраінскай ад адчаю? Пасля Перамогі над расеяй будуць спяваць калінку? Сур'ёзна? расеянцы сваю р.узкую мову прынеслі сілком у нашы рэспублікі, штыком, крывёй, знішчэннем інтэлігенцыі, і рпцешнымі чарцямі. Савок на шчасце кануў да д'ябла сабачага. І калі цяпер у былых рэспубліках адраджаюць сваю родную мову, робяць яе як і павінна быць адзінай дзяржаўнай, недаімперцы Mordора б'юцца ў падучай. Для аматараў р.узкогоязыка ёсць велізарная дзікая недастрана расея.
    Хлусня, двудушнасць, шавінізм, рашызм, імперскасць - гэта нацыянальны здабытак расеян. Як тыя, хто ўцякае ад цывілізацыі, можа яе прынесці.
    За р.узкім балетам/пушкіным / заўсёды ідуць танкі! (с)
  • Нешта не тое яна кажа
    10.11.2025
    Я нагадаю, што у Расіі прыгоннае права адмянілі ў 1861 годзе, на пачатак 19 ст. пісьменнасць сягала 13 %. У ЗША рабства афраамерыканцаў скасавалі ў 1863 годзе. А ў Лондане акурат у гэты час адкрылі першае ў свеце метро ))). Не ведаю , якую цывілізацыю прынесла Расія, калі ўжо ў 1517 годзе ў нас ужо быў наш першадрукар Скарына, калі ўсе актуальныя тэндэнцыі мастацтва траплялі ў Масковію праз ВКЛ , напрыклад, другі ў свеце барочны касцел быў пабудаваны ў Нясвіжы па запрашэнні Радзівіламі італьянскага архітэктара, першы , зразумела, у Італіі. Барока ў Масковію прынеслі беларускія разьбяры па дрэве і гд. А хто вучыў царскіх дзяцей , хто складаў для іх лямантары? Пасля далучэння беларускіх зямель да Рас імперыі наадварот на беларускіх землях быў доўгі час заняпад і згасанне цывілізацыі. Неяк няемка нават ад такіх думак і разваг нобелеўскай лаурэаткі.
  • Урокі дастаеўшчыны
    10.11.2025
    Нешта не тое яна кажа, Алексіевіч гісторыю па расейскіх падручніках чытае, а там такога не напісана.
  • Найперш не галасі!
    10.11.2025
    Нешта не тое яна кажа, прыгоннае права адмяніллі ў 1991 годзе па прычыне развалу СССР. У СССР прыгоннае права квітнела. Толькі прыгонных нацыналізавалі разам з іншымі сродкамі вытворчасці.
  • Кашмар
    10.11.2025
    Вельмі расчараваны гэтым выказваннем. На жаль, спадарыня не толькі блага ведае гісторыю (у 16-17 стагоддзях землі цяперашней Беларусі і Украіны былі больш развітымі, чым "спрадвечныя" расійскія тэрыторыі, не кажучы ўжо пра тое, што яны былі ужо тады часткай еўрапейскай культуры, чаго не было у Расіі ажно да Пятра I (і нават пры ім еўрапеізацыя была вельмі павярхоуная)), але і проста мімаходам абразіла дзве нашы нацыі (то бок, мы - гэта непісьменная Афрыка, якой белыя гаспадары прынеслі цывілізацыю...)
  • Будзем шчырымі
    10.11.2025
    Спадарыня Алексіевіч наўпрост лянуецца (а можа баіцца) вучыць беларускую мову й публічна ёй карыстацца. А ўсялякія там размовы пра цывілізацыю - апраўданне свайго нежадання ці страху. І яна ў гэтай праблеме не ўнікальная. Такіх багата.
  • Надо бы задуматься, Светлана.
    10.11.2025
    Не знаю, может времена поменялись, когда читали книги практически не взирая на гражданскую позицию писателя, как программное произведение. На сегодня мной не прочитано ни одной ее книги и, наверое, интерес к ним угаснет, так так военная тема ее вызывает реально обраное.
  • Gorliwy Litwin
    10.11.2025
    Абсалютна некарэктнае, хлуслівае папаўненне з Афрыкай. Цывілізацыя Рэчы Паспалітай, і ў тым ліку ВКЛ, стаяла на значна вышэйшым узроўні развіцця чым Расійская імперыя. Асабліва ў развіцці грамадскіх інстытутаў. Далучэнне да Расіі моцна адкінула край назад у развіцці. Алексіевіч увогуле не ведае ніякай гісторыі апроч руска савецкай, дый тую на троечку. А нам яе прапаноўваюць у якасці нейкай там мысляркі. І толькі таму што калісьці немцы яе палюбілі ў якасці блазна якая казытала ім нервы чарнухай з СССР .
  • игнат
    10.11.2025
    Gorliwy Litwin , Можа і былі. Але ушчэнт прайглаі некалькі войнаў запар. Чаго вартая высокаразвітая цывілізацыя, калі яна не можа абараніць сабе.
    А на сёння ад "вялікай беларускай культуры" застаўся толькі пасівелы дранік. Глядзім меню рэстаранаў Літвіны. Адзін Кухмістар на ўсю сінявокую. Як егіпецкія піраміды. Егіпет таксама быў огого. А дзе ён зараз.
  • Algirdas
    10.11.2025
    С каких пор русские несут цивилизацию? Они её только разрушают.
  • Мда, к сожалению Алексиевич решила
    10.11.2025
    Что нобель дал ей право считать все ее рассуждения умными.
    А попроси ее сформулировать, что такое "цивилизация", "культура" или " прогресс", так ведь и не ответит, чтоб широко, разносторонне и критично .

    Широкой образованностью как вглубь (истории человеческой цивилизации и культуры), так и вширь (энциклопедичностью знаний) она не блещет.
    Ищешь-ищешь оригинальность и жемчужины мыслей в ее речах, но не находишь и слышишь все больше банальщину.

    Но то, что она наш, белорусский, нобелевский лауреат - это да, пускай российские татьяны толстые завидуют.
  • Лол
    10.11.2025
    Алексіевіч у свой час горача падтрымлівала Бабарыку і наракала на Пазняка. У прынцыпе, гэтае бабарыканства нас завядзе ў накірунку, што так вабіць Алексіевіч : белая расійская культура і чорная беларуская з украінскай. У праграме Бабарыкі руху "Вместе" так і напісана " Русский язык - источник достижений белорусского народа". Шкодная для Беларусі ідэалогія.
  • Полет нормальный
    10.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • user
    10.11.2025
    Повторила российские мифы про беларусов и украинцев лапотников))
  • Жах!
    10.11.2025
    Якi сорам, лепей бы яна не была беларускай нобелеускай лаураткай..
  • 100%
    10.11.2025
    Класіка, руская бабушка бароніць сваю расейшчыну.
  • 100500%
    10.11.2025
    100%, классика, полякам, даже второго сорта, мешает Россия
  • А кто из нас сидит с VPN?)
    10.11.2025
    100500%, руzzкие единственные, кто делят людей на сорта. Совсем, как их союзники по 39-ому году!) И все никак не могут простить полякам, что те вырвались из их Ымперыи и просто забили на них!
  • Жыгуль
    11.11.2025
    100500%, я с вас русских угораю, это же насколько надо быть безграмотными, чтобы считать беларусов недополяками. Великодержавность в голове не позволяет даже представить, что это отдельный народ. Впрочем, ничего удивительного, вы ведь в массе своей даже не способны выучить собственный язык.
  • Янка
    10.11.2025
    Параўнанне Алексіевіч вельмі няўдалае. Таму что Брытанія, Францыя, Бельгія і нават калісці фашысцкія Гішпанія і Партугалія асэнсавалі, што шлях захавання каланіяльных імперый толькі шкодзіць іхнаму устойліваму дэмакратычнаму развіццю. Бо дэмакратычных імперый не існуе. Гэта спрацавала і зараз тыя краіны сталі ўзорам для насельніцтва сваіх былых калоній. У Расеі гэтага асэнсавання дагэтуль не адбылося, бо яна цалкам ёсць імперыёй, а неабходныя для яе утрымання гвалт і прыгнёт - найгоршыя стымулы для развіцця краіны. Таму адзінае, каго Расея прываблівае - гэта дыктатарскія рэжымы, якія разлічваюць ад яе нешта атрымаць дзеля узбагачэння дыктатараў.
  • імя
    10.11.2025
    Магчыма, нарэшце большасць нашых " інтэлектуалаў" з расейскім языком у роце і " снах" пабачылі сваё адлюстраванне.
    Але ж і ганьба ўсясветная..
  • HOMO SOVIETICUS SVETLANA
    10.11.2025
    Кідалася на нацыяналістаў, кідалася на Пазняка, не ведае беларускай, моцна бароніць расейскую.
  • Homo Pchekus
    10.11.2025
    HOMO SOVIETICUS SVETLANA, Алексеевич Нобелевский лауреат, а что сделал ты?

    [Зрэдагавана]
  • Баскак
    10.11.2025
    Homo Pchekus(проблемы с латинкой? Даже оскорбление неправильно написал, Ванька!), Солженицын тоже! И что с того? Это вопрос уже к Нобелевскому комитету, а какие взгляды там царят, все и так знают.
    И да, хамство - основа русской культуры, как мат основа русского языка! Иди и дальше играй в "Смуту"!)
  • creck_55
    10.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ой
    10.11.2025
    так пусть русский хотя бы саму россию хоть немного в цивилизацию приведет. тока чего то не видно такого.
  • Нельзя!
    10.11.2025
    ой, у них свой, "особый путь" и "духовность"!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць