Грамадства1212

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю

Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці перамовы з літоўскімі чыноўнікамі аб нармалізацыі сітуацыі на мяжы, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што рэжым Мінска падманвае, кажучы пра перамовы, паведамляе LRT.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. Фота: urm.lt 

Па словах міністра, мяжу маглі б адкрыць, калі б Беларусь перастала абвастраць сітуацыю «да межаў гарачых фаз».

«Лукашэнка бярэ закладнікаў і спрабуе перакруціць усю сітуацыю ў нейкае, нібыта, непаразуменне, якое патрабуе перамоваў — гэта падманлівае паведамленне для ўсіх. Бо сутнасць у тым, што пачалася гібрыдная атака. Як мы вырашым гэтую сітуацыю? Калі Лукашэнка перастане перашкаджаць нашаму паветранаму руху, перастане ствараць пагрозу НАТА, ён стварае пагрозу Еўрапейскаму саюзу, ён знаходзіцца на мяжы эскалацыі нават да гарачых фаз. Калі ён гэта спыніць, мы тады зможам адкрыць межы», — сказаў Будрыс у эфіры LRT Radijas у сераду.

«Рэжым павінен кантраляваць метэаралагічныя шары, перастаць перашкаджаць нашаму паветранаму руху, і ў нас не застанецца прычын трымаць закрытымі памежныя пункты. Рэжым вырашыў далей абвастраць і браць у закладнікі маёмасць нашых кампаній, нашы прадпрыемствы і такім чынам павялічваць напружанасць. Мы не павінны паддавацца і губляць фокус», — падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў, што пра сітуацыю з Беларуссю была паінфармаваная і «ўключаная ў гэтую тэму» адміністрацыя ЗША, якая, як ён спадзяецца, паставіць гэтае пытанне сярод прыярытэтных у сваім парадку дня. «Тое, што робіць Лукашэнка, ён робіць супраць саюзніка амерыканцаў. Мы не ў той катэгорыі, дзе знаходзіцца Беларусь, мы саюзнікі, якія адзін аднаму абяцалі абараняць жыццёва важныя інтарэсы», — падкрэсліў Будрыс.

Паводле яго слоў, нельга весці перамовы з рэжымам, які «інструменталізуе і ўзбройвае ўсё, што мае пад рукой».

«Мы кажам амерыканцам: глядзіце, цяпер, калі вы спрабуеце змяніць сітуацыю, яны выкарыстоўваюць яе для таго, каб шкодзіць нам (…). Таму я маю надзею, што (ЗША) яшчэ раз падумаюць, чым займаецца рэжым, і спыняць гэтую дзейнасць, бо яны маюць усе інструменты, каб яе спыніць», — сказаў Будрыс.

На гэтым тыдні міністр, які сустрэўся ў Вашынгтоне з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа і спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, адзначыў, што пазіцыя Літвы пачутая і амерыканцы ёю цікавяцца.

***

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў канцы кастрычніка да 30 лістапада пасля таго, як паветраную прастору краіны некалькі разоў парушалі метэазонды з Беларусі, у выніку чаго закрываўся аэрапорт Вільні.

У выніку закрыцця літоўска-беларускай мяжы з-за метэаралагічных зондаў у Беларусі засталіся каля 1100 літоўскіх фур. Лукашэнка загадаў браць з літоўскіх дальнабойшчыкаў па 120 еўра за суткі на стаянцы, а ў тых, хто не будзе плаціць, забіраць машыны. 

11 лістапада міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову даручана пачаць перамовы з літоўскімі калегамі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нармалізаваць сітуацыю на мяжы і дамовіцца пра адкрыццё пунктаў пропуску.

Каментары12

  • забейте
    12.11.2025
    граница с Литвой, видимо, будет уже надолго закрыта, особенно раз лукавый утверждал, что это сами литовцы с территории эрэбии зонды запускают. ну и все стороны тут терпеть друг друга не могут и считают марионетками других государств. без шансов
  • %
    12.11.2025
    Ен не назваў ніякіх умоваў для адкрыцьця, ен папросту канстатаваў, што мяжа хутчэй за ўсе будзе яшчэ доўга зачынена.
    Тут сышліся две тупагаловыя стораны якія зараз будуць ківаць адна у бок другой і казаць якая яго супрацьлеглая старана паганая, прадажная, падспудная, залежная, не суверэнная, карацей - гаўно поўнае. Ну вось такія размовы будуць. І галоўнае - абодва пнуцца да Трампа, Доні - развядзі нас. А таму Доні што з гэтага?
  • Indrid Cold
    12.11.2025
    %, Літва ўсё добра робіць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць